Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ХV ст. заканадаўцам турнірнай моды робіцца Бургундыя. Двор бургундскіх герцагаў лічыўся ўзорам для пераймання сярод манархаў тагачаснай Еўропы. Пышнасцю і вытанчанасцю арыгінальных выдумак вызначаліся турніры ў гарадах Італіі, дзе правядзенне гэтых сярэднявечных, па-сутнасці, вўдовішчаў было абстаўлена ў духу Рэнесанса. Італьянцам належыць таксама шэраг важных новаўвядзенняў у правілах правядзення турнірных баёў. Менавіта тут каля 1420 г. быў уведзены спецыяльны бар’ер для ўдзельнікаў парных сутычак на коп’ях, спачатку ў выглядзе каната, з якога звісала тканіна, а затым драўлянага плота. Цяпер удзельнікі раздзяляліся гэтым плотам, вышынёй каля 180 см., збліжаючыся паралельна яму па абодвух баках. Бар’ер прадухіляў сутыкненне ўдзельнікаў і іх коней, што змяншала рызыку атрымання рыцарамі механічных траўм і гібелі пад конскімі капытамі.

Узрастанне патрабаванняў да павелічэння пышнасці баявых спаборніцтваў прывяла да ўзнікнення ў ХV ст. турніраў па д’арм . Яны разыгрываліся ў адпаведнасці з распрацаваным сцэнарыем, па матывах якой небудзь гісторыі, прычым сама баявая частка з’яўлялася толькі элементам больш разгорнутага відовішча, у якім вялікая роля надавалася тэатралізаваным прадстаўленням з пэўным сюжэтам. Працягласць такіх турніраў магла перавышаць якія б то ні было разумныя межы. Так, адна з такіз забаў, арганізаваная ў лістападзе 1449 г., доўжылася па кастрычнік 1450 г. – амаль цэлы год! Касцюміраванасці турніраў па д’арм надавалася не меншая роля, чым непасрэдна выніку ўзброеных сутыкненняў. Іх удзельнікам забаранялася з’яўляцца на рысталішчы двойчы ў адным касцюме. У той жа час паралельна з такімі забавамі, якія мала што захавалі ад першапачатковай ідэі турніраў, у ХV ст. зноў павышаецца інтарэс да турніраў з выкарыстаннем баявой зброі.

Пасля гібелі Карла Смелага Бургундскага ў бітве пры Нансі ў 1477 г. і заняпаду бургундскага герцагства роля заканадаўца турнірнай моды пераходзіць да Святой Рымскай імперыі нямецкай нацыі. Імператар Максімільян І Габсбург (1459-1519, імператар з 1508 г.) вызначаўся асаблівай схільнасцю да ваеннай справы і рыцарскіх забаў і праяўляў у гэтай справе надзвычайны талент. Ён унёс неацэнны ўклад у справу адраджэння ў Германіі турнірнай традыцыі, якая трохі аслабла ў папярэднія часы, і спрыяў узняццю яе на якасна новы ўзровень. Гэты, як яго называла, “апошні рыцар сярэнявечнай Еўропы” праявіў сябе не толькі як спрактыкаваны воін, які выдатна валодаў зброяй. Ён выступаў як слынны мецэнат праектыроўшчыкаў новых відаў узбраення, майстроў, кавалёў і платнераў (даспешнікаў), прэстыж якіх узняўся на небывалую вышыню. Распрацоўкай узбраення ў часы Максімільяна не грэбавалі такія славутыя мастакі, як Альбрэхт Дзюрэр ці Ганс Бургкмайер. У той жа час з ўласным імем імператара звязваюць узнікненне пэўных відаў узбраення (напрыклад т.зв. “максімільянаўскі” даспех, які стаў важнай вехай эвалюцыі пласцінавага даспеха), а таксама новіх форм турніраў. Важная роля адводзілася пры двары Максімільяна і манерыстычнаму афармленню правядзення рыцарскіх гульняў. Вядучая роля Германіі ў фарміраванні турнірнай традыцыі гэтага часу абумовіла панаванне тут нямецкай тэрміналогіі. 18

Аднак ХVІ ст. стала часам апошняга узлёта турнірнай традыцыі ў Еўропе. З аднаго боку, нягледзячы на настойлівыя пошуку максімальна бяспечных форм правядзення турніраў, яны заставаліся досыць крывавым відовішчам. Гэта засведчыла смерць французскага караля Генрыха ІІ у 1559 г., смяротна параненага абломкам кап’я ў твар. Гэта сведчылі шматлікія калецтвы і смерць менш тытулаваных удзельнікаў амаль кожнага турніра па ўсёй Еўропе. Яшчэ ў 1610 г. на турніры ў Неапалі загінула чатыры рыцары, якія парамі (два на два). 19У той жа час, новыя метады вядзення вайны, калі асноўнае месца на палях бітваў заняла пяхота ці кавалерыя, узброеная агняпальнай зброяй, пазбаўляла турніры практычнага значэння, ператвараючы іх у балаганныя прадстаўленні, здольныя выклікаць у сапраўдных вайскоўцаў толькі паблажлівую ўсмешку. Таму ў ХVІІ ст. турнірная практыка практычна занепадае.

Віды турнірных практыкаванняў у ХV-ХVІ стст.

Больш падрабязнае акцэнтаванне ўвагі на практыцы правядзення турніраў у Еўропе і іх відах абумоўлена тым, што менавита на гэты час прыпадае актыўнае далучэнне феадалаў Вялікага княства Літоўскага да турнірных традыцый. Па-ранейшаму галоўным відам рыцарскіх забаў заставаліся групавыя сутычкі (меле), якія, па сутнасці, і з’яўляліся турнірамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Па прычыне значнай колькасці ўдзельнікаў для их правядзення патрабавалася вялікая прастора, таму найчасцей яны праводзіліся па-за межамі горада, на агароджаным месцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x