Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Здесь есть возможность читать онлайн «Юрый Бохан - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Логвінаў, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далейшая рэгламентацыя турніраў назіралася ў ХІV ст. У гэты час удзельнікі сталі выстаўляць напярэдадні гульняў свае шчыты з гербамі, каб кожны жадаючы мог дакрануцца да іх і тым самым выбраць сабе праціўніка. Шчыты маглі падзяляцца на “шчыты міра” і “шчыты вайны”. Выбар таго ці іншага віда абумоіліваў зброю, -- баявую ці затупленую, -- на якой змагаліся праціўнікі. Па-ранейшаму бой пачынаўся з сутычкі на коп’ях, якія адбываліся звычайна ў тры заезды. Паслупова колькасць заездаў павялічвалася і да канца ХІV ст. магла даходзіць да пяці. Пасля гэтага змаганне працягвалася на мячах, сякерах, булавах ці кінжалах. Першапачаткова яно адбывалася пеша, але ў далейшым дапускаліся і конныя баі. Гэтая фаза турніра вялася да нанясення пэўнай колькасці ўдараў (спачатку таксама трох, у далейшым – да пяці). Маглі залічвацца як любыя нанесеныя ўдары, так і толькі тыя, якія паразілі праціўніка.

Адначасова з увядзеннем усё большай колькасці абмежаванняў узрастала патрабаванне да відовішчнасці турніраў, якія набываюць рысы тэатралізаванасці. Удзельнікі баявых спаборніцтваў усё часцей звяратюць увагу не толькі на якасць зброі і даспехаў, але таксама на іх аздабленне. Яны не толькі выкарыстоўваюць звыклыя ўпрыгожанні ў выглядзе плюмажаў з пер’я ці геральдычных фігур, але апранаюць паверх даспеха касцюмы пэўных персанажаў (манахаў, герояў папулярных рыцарскіх раманаў і г.д.) Так, напрыклад, на турніры, арганізаваным у 1343 г. каля Лондана, з’явўліся ўдзельнікі, апранутыя ў касцюмы папы рымскага і яго кардыналаў. Часам нааварот, для інтрыгавання публікі байцы з’яўляліся ў вобразе “таямнічага рыцара”, у глухім шлеме, без гербаў ці якіх небудзь іншых указанняў на асобу незнаёмца. Турніры перамяжоўваліся з танцамі, пірамі, тэатралізаванымі сцэнкамі. На турнірах выступалі вандроўныя музыканты і менестрэлі, якія праслаўлялі подзвігі рыцараў на іншых турнірах, ствараючы тым самым своеасаблівую рэкламу як арганізатарам гульняў, так і іх удзельнікам.

Яшчэ адной характэрнай рысай турніраў у гэты час з’яўляецца іх выразны куртуазны характар. Яшчэ з ХІІІ ст. дамы разглядаліся як апякункі турніраў. У сувязі з гэтым сярод рыцарства распаўсюджваецца звычай насіць колеры сваёй дамы. Апошнія, у сваю чаргу, даравалі ўдзельнікам турніраў часткі свайго гардэроба як знак прыязні. У ХІV ст. папулярнасць набыло змаганне ў гонар якой небудзь пэўнай дамы, прычым пераможца забяспечваў ёй тытул “каралевы турніра”. У сваю чаргу і да дам часам скіроўваліся просьбы выбраць пераможцу турніра. Спаборніцтва за прыязнь дам параджала рэўнасць у асяроддзі рыцараў і варожасць паміж імі. 14

Важным стымулам да ўдзелу ў турнірах было, асабліва на ранніх этапах развіцця турнірнай практыкі, імкненне паправіць сваё фінансавае становішча. Да пераможцы пераходзілі конь і даспехі пераможанага суперніка. Акрамя таго, практыкаваўся захоп праціўнікаў у палон і атрыманне за іх выкупа. Некаторыя, асабліва спрактыкаваныя і ўдачлівыя рыцары рабілі на гэтым вялікія грошы. Нехта Уільям Маршал з яшчэ адным рыцарам за 10 месяцаў 1177 г. здолеў узяць у палон 103 супернікі. Аднак у далейшым узнагарода пераможцы за кошт праціўнікаў стала насіць сімвалічны характар: ён атрымоўваў толькі частку баявога рыштунка, напрыклад шпору ці ўпрыгожанне са шлема суперніка. Галоўная ж узнагарода, таксама часам вельмі каштоўная – узбраенне, баявыя коні, кубкі, паляўнічыя сокалы і інш. – прадстаўлялася арганізатарам турніра. Часам, жадаючы павесяліць публіку, апошні мог вызначыць пацешны прыз. Так, на адным з англійскіх турніраў у 1215 г. узнагародай з’яўляўся мядзведзь. 15

Увогуле арганізацыя турніраў была справай надзвычай дарагой. Апроч звычайных выдаткаў – патрыхтоўка месца спаборніцтваў, узнагароды пераможцаў і г.д., маглі патрабавацца дадатковыя выдаткі. Неабходныя сродкі спаганяліся з падданых альбо, прынамсі часткова, кампенсаваліся шляхам хітрых выдумак. Так, падчас візіту ў 1390 г. французскага караля Карла VІ ва ўладанне бургундскага герцага Дзіжон, быў арганізаваны пышны турнір. Над месцам яго правядзення было расцягнута сто локцяў сукна, бараніўшага ўдзельнікаў ад сонца і атмасферных ападкаў. Пасля завяршэння турніра сукно было парэзана на кавалкі і прададзена. Акрамя таго, герцаг за свой кошт забяспечыў удзельнікаў коп’ямі, для чаго яму давялося закупіць іх у колькасці трыста дваццаці штук. 16

Імкненне да відовішчнасці і тэатралізаванасці, а таксама жаданне прадставіць у турнірнай традыцыі ўсе эпізоды рэальнай баявой практыкі, прыводзіла да з’яўлення ўсё новых відаў рыцарскіх гульняў. Адным з іх стала імітацыя штурму ўмацаванага замка. Найбольш раннім сведчаннем такіх практыкаванняў з’яўляюцца куфэркі са слановай косткі, вырабленыя ў Парыжы ў 1330-1350 гг. Вечкі многіх з іх аздоблены сцэнамі т.зв. “Штурма замка Любві”, якая бярэ свой пачатак у рыцарскай куртуазнай паэзіі. Узброеныя рыцары штурмуюць замак, які бароняць паненкі, што шпурляюць у рыцараў кветкамі. У далейшым штурм спецыяльна пабудаванага замка быў вельмі папулярным, праўда і ў ролі атакуючых, і абаронцаў выступалі тут каманды рыцараў. Каласальных маштабаў дасягнулі падобныя відовішчы ў ХVІ ст. У гэты час маглі ўзводзіцца цэлыя драўляныя гарады, абнесеныя рвамі, якія штурмавалі сотні чалавек, прычым для абароны і захопу ўмацаванняў маглі выкарыстоўвацца гарматы. 17

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

Обсуждение, отзывы о книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x