Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Вера Смирнова - Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Хутчэй хадзем адсюль, - сказаў Геракл, - пакуль нас не ахапiў смяртэльны сон. - I, кiнуўшы ў ваду бразготку Афiны, сябры пайшлi ад мёртвага возера.

Шосты подзвiг

Геракл ачышчае Аўгiевы канюшнi

Невыказна багаты быў цар Элiды Аўгiй. Незлiчоныя статкi яго валоў i авечак i табуны коней пасвiлiся ва ўрадлiвай далiне ракi Алфея. Трыста коней з белымi як снег нагамi меў ён; дзвесце - чырвоных, нiбы медзь; дванаццаць коней былi белыя, нiбы лебедзi, а ў аднаго з iх блiшчала на лбе зорка.

Аўгiй столькi меў скацiны, што слугi не паспявалi чысцiць хлявы i канюшнi, i за шмат гадоў у кожнай з iх назбiралася гною пад самы дах.

Цар Еўрысфей хацеў удружыць Аўгiю i зняважыць Геракла. I ён паслаў героя чысцiць Аўгiевы канюшнi.

Геракл прыйшоў у Элiду i сказаў Аўгiю:

- Калi ты аддасi мне дзесятую частку сваiх коней, я вычышчу канюшнi за адзiн дзень.

Аўгiй засмяяўся: ён думаў, што iх зусiм немагчыма вычысцiць. Таму цар сказаў Гераклу:

- Я аддам табе дзесятую частку маiх коней, калi ты за адзiн дзень вычысцiш мае канюшнi.

Геракл папрасiў, каб яму далi рыдлёўку, i Аўгiй, усмiхаючыся, загадаў прынесцi яе герою.

- Доўга ж табе давядзецца працаваць гэтай рыдлёўкай! - сказаў ён.

- Адзiн толькi дзень, - адказаў Геракл i пайшоў на бераг Алфея. Паўдня ён старанна працаваў рыдлёўкай. Зямля ляцела з-пад яе i лажылася высокiм валам. Геракл запрудзiў рэчышча ракi i адвёў яе проста ў царскiя канюшнi. Воды Алфея iмклiва пацяклi праз iх, зносячы з сабою гной, стойлы, кармушкi, нават струхлелыя сцены.

Абапёршыся на рыдлёўку, Геракл глядзеў, як добра працавала рака, i толькi зрэдку памагаў ёй. Да захаду сонца канюшнi былi чыстыя.

- Не гневайся, цар, - сказаў Геракл, - я ачысцiў твае канюшнi не толькi ад гною, але i ад усяго, што струхлела i даўно згнiло. Я зрабiў больш, чым абяцаў. Цяпер ты аддай мне тое, што абяцаў.

Але сквапны Аўгiй заспрачаўся, пачаў сварыцца i адмовiўся аддаць Гераклу коней. Тады Геракл зазлаваў, пачаў з Аўгiем бiцца i забiў яго.

Сёмы подзвiг

Геракл утаймоўвае Крыцкага быка

Шэсць разоў прыходзiў ужо Геракл у Мiкены i па загаду цара Еўрысфея выпраўляўся ў небяспечную i цяжкую дарогу. Шэсць подзвiгаў ён здзейснiў: забiў Нямейскага льва, знiшчыў Лярнейскую гiдру, злавiў Керынейскую лань, прынёс у Мiкены Эрыманфскага вепра, прагнаў з Грэцыi Сцiмфальскiх птушак i за адзiн дзень вычысцiў Аўгiевы канюшнi. I вось зноў паклiкаў героя Еўрысфей i загадаў яму плыць цераз мора на выспу Крыт i ўтаймаваць раз'юшанага быка, з якiм нiхто з крыцян не мог справiцца.

Гэты бык прыплыў калiсьцi да выспы Крыт, i крыцкi цар Мiнас абяцаў богу мораў Пасейдону прынесцi быка яму ў ахвяру. Але беласнежны бык з залатымi рагамi так спадабаўся Мiнасу, што цар пакiнуў яго сабе, а Пасейдону ахвяраваў другога быка. Бог мора ўгневаўся i наслаў шаленства на прыгожага быка. Бык ашалеў, вырваўся са стойла, уцёк з царскага двара i стаў гразой усёй выспы.

Геракл падаўся на бераг мора, сеў на фiнiкiйскi карабель i паплыў на Крыт. Наляцела бура, доўга насiла карабель па бурным моры, нарэшце разбiла яго, i хвалi выкiнулi абломкi на бераг чужой, незнаёмай краiны.

Тут раслi дрэвы, падобныя на пучкi вялiкiх пёраў: проста са ствала выходзiлi тоўстыя сцяблiны, на якiх гайдалiся лiсты, такiя вялiзныя, што пад кожным мог схавацца чалавек.

Геракл i яго спадарожнiкi, што засталiся жывыя, адпачылi ў засенi гэтых дрэў i пайшлi ўздоўж берага па гарачым жоўтым пяску. Доўга iшлi яны i нарэшце прыйшлi ў вялiкi горад каля мора. У гаванi было шмат караблёў, а на беразе стаялi высокiя палацы i храмы.

- Вы ў Эгiпце, - сказалi iм жыхары, якiя спяшалiся ў храм на свята, - а кiруе Эгiптам вялiкi Бузiрыс, магутны i грозны цар.

Геракл папрасiў адвесцi яго да цара. Але толькi чужаземцы ўвайшлi ў палац, як iх схапiлi i звязалi ланцугамi.

- Вы прыйшлi якраз у пару, - сказаў iм жорсткi ўладар Эгiпта, - сёння свята ў Эгiпце, i я ахвярую вас багам.

- Багi не прымаюць чалавечых ахвяр, - адказаў Геракл.

Але Бузiрыс, смеючыся, адказаў:

- А вось мы праверым! Ты першы будзеш заколаты жрацом - паглядзiм, цi пажадаюць цябе багi. - I загадаў адвесцi палонных у вялiкi храм пасярод горада.

Геракла i яго спадарожнiкаў прывялi ў храм, якi быў поўны народу. Але як толькi запалiлi агонь каля ахвярнiка i стары жрэц узяў свой востры i доўгi нож, Геракл з усяе сiлы напружыўся i разарваў ланцуг, якiм быў звязаны. Абрыўкам ланцуга ён ударыў жраца i забiў яго. Потым у гневе расшпурляў царскую варту, адабраў у Бузiрыса меч i закалоў лiхога цара. Уражаныя сiлай героя, эгiпцяне не адважылiся падступiцца да яго. Геракл вызвалiў сваiх таварышаў i заспяшаўся з iмi на бераг мора. Там яны знайшлi карабель, якi мог завезцi iх на Крыт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x