Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валянтэры да мяне зьвярталіся, прапаноўвалі бясплатную мэдычную дапамогу. Я сказаў, што дапамога мне не патрэбна. Якая ўжо рэабілітацыя ў маім узросьце. Мне ў паліклініцы выпісалі нейкую мазь — мажу.

14 жніўня выйшаў на працу. Калектыў і кіраўніцтва паставіліся да сытуацыі з прагуламі добра, бо я адпрацаваў у МАПІД 41 год… Размовы пра звальненьне не было.

Дома таксама падтрымалі. Я дзякуючы дачцэ вырашыў з прэсай кантактаваць. „Тата, — кажа, — трэба!“ Я ж да яе прыехаў уначы 13 жніўня па ключы. Калашына разарваная, сам у сіняках. Напалохаў яе. Я разумею, што ў краіне павінен быць парадак. Але не да такой ступені. Так не павінна быць. У мяне два ўнукі — 10 і 13 гадоў. Як яны далей будуць тут жыць, я ня ведаю.

Я бачыў усякае. І ў Саюзе было ўсякае. Але такое...

„Менш бітых мы мусілі пакідаць на дабіваньне“

Мэдык „хуткай дапамогі“:

— Людзі, якія былі на Акрэсьціна — гэта сапраўдныя героі. Я хачу папрасіць прабачэньня за сябе і ўсіх нашых калег. Мы сапраўды стараліся, як маглі, але мы не маглі дапамагчы ўсім.

Я бачыў кроў, яе нават не пасаромеліся прыбраць адтуль. Як правіла, усе псыхалягічныя траўмы спалучаліся зь цяжкімі цялеснымі пашкоджаньнямі. Зьверху да нізу магу прайсьці. Гэта былі пабітыя вочы, якія заплылі так, што не відаць было зрэнак. Калі я апісваў аднаго з пацыентаў, я ня мог апісаць велічыню зрэнак, вока проста не было, яно заплыло. Спускаемся ніжэй. Быў чалавек, у якога была проста раздробленая хрыбетка. Там была проста нейкая шчыліна, і чалавек адчуваў дзікі боль. Былі людзі зь велізарнымі гематомамі на сьпіне. Было адчуваньне, што хацелі дубінкамі выбіць нейкія сымбалі. Былі проста траўмы жывата. Нібы там унутры проста куламеса. Сінякі былі не такія, як звычайна, калі ўдарыў руку, і ўсё. А проста чорныя аграмадныя плямы амаль на ўсё цела. У многіх выбілі зубы.

Людзей там дзялілі на чатыры групы. Іх мецілі проста па твары балёнікамі з фарбай, як графіці малююць: чырвоны, жоўты, чорны і бясколерны. Кожны колер, я так разумею, абазначаў, што чалавек учыніў „злачыннае“ — як моцна ён адстойваў свой голас, які ў яго скралі. І ад гэтага залежала, як ён будзе праходзіць так званы „калідор“. Я так разумею, людзі з жоўтымі меткамі маглі пакінуць Акрэсьціна, у іх былі меншыя траўмы, чым у людзей, у якіх былі чырвоныя меткі. А дзе чорныя меткі, адразу было відаць, іх брыгадам проста не аддавалі. Мэдыкі нешта зь імі рабілі, відаць, абязбольвалі ці нешта яшчэ, і яны заставаліся на Акрэсьціна.

Адзін з пацыентаў прасіў патэлефанаваць сваім блізкім і сказаць, што ён выйшаў, бо баяўся, што ў ягонай маці здарыцца нэрвовы зрыў ці інфаркт. Ты прыяжджаеш на Акрэсьціна, ты ня можаш там спыніцца, сказаць, бо гэта нельга. Ты пакідаеш там паперку, бо людзі бягуць за „хуткай“ і пытаюцца, каго на гэты раз вывозіце? І ты або крычыш, або перадаеш паперку. Мы спрабавалі па-хуткаму напісаць, пакуль нам аглядалі машыну, каб мы яшчэ каго лішняга не забралі. У нас глядзелі, каб не было ні тэлефону, ні камэры. І за гэты час ты пасьпяваў нешта зрабіць.

У лякарні „хуткай дапамогі“ доктар, такі ўжо ва ўзросьце, ніколі ня бачыў такога жаху, які мы прывозілі. Ён кажа: Божа, адкуль гэта і колькі вы яшчэ прывезяце; вязіце ўсіх, каго можаце.

Траўмы былі шматлікія, спалучаныя. Не было ізаляваных траўмаў, напрыклад проста пералому рукі. Яны білі, білі па чым маглі, куды дацягнуцца дубінкі. Пацыенты расказвалі, што дубінкі былі ў іх розныя. Адны як электрашокеры, гарачыя, ад іх апёкі былі на нагах, на руках. Іншыя гумовыя, якія гнуцца, якія, нам казалі, лепш да цела, як бярозавая галінка. Маўляў вось вам бярозавай кашы, хоць вы заслугоўваеце большага пакараньня.

Дзяўчына, якую мы вывозілі, уся была запэцканая крывёю. Я спытаў, адкуль столькі крыві. Яна сказала, што нават не выпускалі ў туалет па жаночых справах. Сказалі падцірацца сваімі ўласнымі рэчамі, якія былі на іх.

Там ня ўсе былі такія. Самі турэмнікі былі даволі нармальнымі людзьмі. І калі мы прывозілі дзяўчатам пракладкі… Былі там брыгады, якія дазвалялі перадаць. Ці можна было наўпрост гэтым турэмнікам перадаць, толькі каб побач не было амону альбо, як мы іх называем, ціхароў, кадэбэшнікаў. Гэта самыя страшныя людзі, якія там былі. Яны сачылі за тым, каб іншыя якасна выконвалі загад, каб амон біў жорстка, а турэмнікі не праяўлялі літасьці. А як толькі яны сыходзілі, і амон кудысьці прападаў, і пачыналася такая фаза невялікага, але зацішша.

Людзі глядзелі на нас і спрабавалі знайсьці ў нас чалавечнасьць, бо ня ўсе былі такія літасьцівыя. З расказаў пацыентаў, там была адна жанчына, фэльчар з Акрэсьціна, якая рабіла жахлівыя рэчы. Цяжкіх людзей яна проста выцягвала з машыны і казала, што яны нікуды не паедуць, яны павінны атрымаць па заслугах. Побач стаяла фэльчарка ўжо іншая, добрая. Калі побач не было амону ці кадэбэшнікаў… Мы разам зь ёй аглядалі і разумелі, можна ці не… Дык гэтая жанчына казала, наколькі цяжка і ці зможа яна іх там утрымліваць, працягнуць яны ў камэры суткі ці не.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x