Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020

Здесь есть возможность читать онлайн «Радыё Свабода - Галасы Беларусі — 2020» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Издательство: Радыё Свабода, Жанр: на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Галасы Беларусі — 2020: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Галасы Беларусі — 2020»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галасы Беларусі — 2020 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Галасы Беларусі — 2020», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым, мабыць, стала няма дзе разьмяшчаць людзей. Па нас прыйшлі і павялі на чацвёрты паверх. Адчынілі дзверы, і я зразумела, што, напэўна, тут і будзе канец. Камэра на чатыры чалавекі. Там ужо сядзелі 23 жанчыны! А нас было 13. Разам стала 36. Паветра не было. Паперы не было. Ежы не было. Да нас пасадзілі дзвюх жанчын-алькагалічак. Ад іх страшна сьмярдзела. Жанчыны прасілі адчыніць дзверы, у нейкі момант дзьверы адчыніліся і канвойны выліў на падлогу вядро вады і зачыніў дзверы. У вільготным памяшканьні дыхаць увогуле не было чым. У Юлі з нашай папярэдняй камэры пачалася панічная атака. Яе пачало ванітаваць. Мы папрасілі доктара. Нуль рэакцыі. Празь некаторы час мы пачалі крычаць. Адчыніліся дзьверы, і на нас зноў вылілі вядро халоднай вады. Але потым гэтыя каты зразумелі, што дзяўчына можа памерці, яны яе вывелі на пару хвілін падыхаць. І запусьцілі зноў. Яна маліла іх, прасіла, адказ: „Не прымушайце нас ужываць сілу“.

Нашым адзіным выратаваньнем было адчыненае вакно і кармушка (у якую даюць ежу), яны стваралі мікраскразьняк, але гэта ня вельмі дапамагала. У пэўны момант кармушку зачынілі. Мы пачалі крычаць, але праз хвіліну ўсё зразумелі. Мы пачулі, як з камэры насупраць вывелі хлопца і пачалі малаціць дубінай. Было страшна слухаць. Пасьля трох-чатырох удараў фраза: „А цяпер бяры і выцірай сваё гаўно. Як табе вось такая ануча?“ Я ня ведаю, што там дакладна адбылося. Але чуць гэта было невыносна. У паловы дзяўчат у суседніх камэрах сядзелі іхныя хлопцы, мужчыны і нават бацькі.

Ноччу ў адной з алькагалічак пачаўся панос. 37 чалавек у камэры на чатырох. Адкрыты туалет. Паперы няма. Аб адным мы не пашкадавалі: ішлі другія суткі безь яды. Бо нас званітавала б там усіх.

На наступны дзень пачаліся суды. Маразм быў у тым, што спачатку дзяўчат выклікалі да судзьдзяў Маскоўскага раёну (яны прыехалі да нас), а потым тых жа дзяўчат — да судзьдзяў Фрунзэнскага раёну. У некаторых атрымалася па два рашэньні з рознымі зьвесткамі. Мой судзьдзя даў мне 10 сутак, хоць за пяць хвілін да мяне судзьдзя ў адным зь ім кабінэце дала хлопцу, які быў разам са мной, 10 базавых. Я спыталася — чаму? Ён сьцепануў плячыма: „Ня я выносіў рашэньне аб вашым хлопцу“. Я цудам пасьпела пагутарыць з хлопцам у калідоры. Толькі так мае бацькі нарэшце дазналіся, дзе я і што са мной.

Яшчэ ноч у душагубцы. Нас стала 33. Каля 22 гадзін да нас завялі яшчэ чатырох. Сярод іх жанчына гадоў 50. Яна проста ў свой адзіны выходны выйшла ў краму, каб купіць ежы бацьку-інваліду, і ішла міма школы. Ёй далі 12 сутак. На нашы крыкі быў адказ: „Вы яшчэ пабачыце, што такое шмат людзей“. Потым мы дазналіся, што ў іншай камэры на чацьвярых былі 53 жанчыны.

Наступнай раніцай нам прынесьлі хлеб. Першы раз з ночы затрыманьня мы паелі. Нас пашыхтавалі на вуліцы. Некаторыя засталіся ў камэры (тыя, каго не пасьпелі асудзіць). Дзяўчаты проста тварам да сьцяны стаялі ў двары. Хлопцы — на каленях тварам у зямлю. Некаторыя толькі ў майтках. Мы бачылі, якія ў іх гематомы на нагах. Некаторыя дзяўчаты плакалі. Некаторым стала блага, адна страціла прытомнасьць. На яе палілі ваду, далі пасядзець, доктара не выклікалі.

Пачалі заводзіць у аўтазак. Па дарозе амонавец расказваў, што адбываецца, што ён ня верыць ні таму боку, ні другому. І што мы ніколі не дамо рады ў поглядах адзін аднаму.

Пра Жодзіна я не магу сказаць нічога, акрамя таго, што гэта былі самыя добрыя, сумленныя і клапатлівыя людзі за ўвесь час „прыгод“. Кармілі, прыносілі паперу, пракладкі нават купілі.

У пятніцу вечарам нас усіх выклікалі, далі падпісаць паперу, што мы абяцаем больш ня ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. Я не хацела падпісваць. Але праблема ў тым, што паперу падпісаць у кожным выпадку прыйшлося б, нават калі б адсядзела ўсе суткі. А я вельмі перажывала за бацькоў. Таму пагадзілася.

Я ня ведаю ніводнага прозьвішча, але я памятаю ўсе твары. Усе да аднаго. Асабіста кожнага з катаў на Акрэсьціна.

Калі выйшла, хацелася плакаць. Не ад таго, што перажыла, а ад цудоўных валянтэраў. Я ганаруся быць зь імі часткай аднаго народу. Мы вялікі народ, мы выстаім. Усё гэта было недарэмна.

Пры затрыманьні

„Адзін у балаклаве зірнуў такімі шклянымі вачыма, што я скамянела“

„Гранаты кідалі проста ў натоўп“

„Засталася толькі пятка“

„Далі ў калена берцам — нага сагнулася ў адваротны бок“

„Мне да галавы прыставілі пісталет“

„Самы запамінальны ўдар — нагой у вока“

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Галасы Беларусі — 2020» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020»

Обсуждение, отзывы о книге «Галасы Беларусі — 2020» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x