Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэорыя змовы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэорыя змовы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу.
Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках.
Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна.
Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам.

Тэорыя змовы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэорыя змовы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Манда Іванаўна згорбілася, акуратна адляпіла вільготную блузку ад разамлелых цыцак і добразычліва паглядзела на гіганцкі торт, толькі што выстаўлены на стол. Святочны бісквіт у выглядзе ДОТу з «Лініі Сталіна» аздабляў каліграфічны крэмавы надпіс «Ніхто не забыты, нішто не забытае!» Загадчыца Дома Культуры пацэліла нажом у вафельны танк Т-34.

– Пятровіч, пайшлі торт есці! – Манда Іванаўна цягнула шыю, выглядаючы Качана.

– А як наконт на брудэршафт выпіць, за мілых дам? – імпэтна адрэагаваў старшыня райвыканкама.

Сонечны прамень праслізнуў у аблоках. Пляшкі на сталах успыхнулі шматабяцальнымі знічкамі. З сядзібы пад замчышчам данеслася інтымнае рохканне. – Іванаўна, чуеш? – сентыментальна пасміхнуўся старшыня выканкама. – Гэта мой Аўка… Сумуе, падшыванец!

– Дагэтуль кабанчыка гадуеш? – Манда Іванаўна засяроджана кроіла кулінарна-патрыятычны шэдэўр.

– А то! Ты ж пры сваім Доме Культуры калісь таксама свінчо трымала…

– А я вось думаю, неўзабаве павінна дырэктыва выйсці, якая ўсім дзяржслужачым прыватных кабанчыкаў забароніць… – на ілбе Манды Іванаўны прарэзалася трагічная зморшчына.

– А ты не думай. Я ўжо гадоў пятнаццаць, як не думаю. Рабі, што кажуць, і ўсё будзе добра. Бач, мерапрыемства ўдалося. Народу падабаецца. Усім, здаецца, дагадзілі.

– Ніхто не забыты, нішто не забытае! – па сітуацыі азвалася загадчыца Дома Культуры.

– Куды там розным еўропам! – натхняўся Качан. – У нас тут, як у лепшых дамах, сама ведаеш чаго… Ну, давай, за стабільнасць!

Знянацку ад фантана данесліся стрыманыя мацюгі. Галовы прысутных лянотна павярнуліся да недарэчнага замяшальніцтва. Натоўп хаатычна завіраваў; так здараецца, калі падпітыя дзядзькі ловяць жвавага парсючка.

Качан глянуў у бок помніка, сутаргова зглынуў торт і праліў гарэлку на гальштук.

На кафляны парапет помніка-фантана ўзбіўся нязграбны маладзён з экстрэмісцкім надпісам на футболцы. Яго анемічны твар выяўляў незадаволенасць жыццём і далікатнасць псіхікі. Гэта быў малады спецыяліст Скіргайла, летась размеркаваны з Мінску. У Таргачове яго ўспрымалі, як бяскрыўднага вар’ята: піша адраджэнскія вершыкі, з усімі гаворыць па-беларуску, але сацыяльна бяспечны, у стацыянар можна не выпраўляць. На дзяржаўным мерапрыемстве адраджэнец глядзеўся абсалютна недарэчна, як запаленая паходня ў бомбасховішчы. Двое разамлелых праваахоўнікаў нязлосна зганялі маладзёна наніз.

– Ніхто не мае права біць паэта! – імпэтна адбіваўся Скіргайла, і пырскі з аўтаматных руляў эсэсаўцаў ляцелі яму проста ў твар. – Спадары міліцыянты, вы з народам, ці як?

– Скіргайла, ну злазь, Хрыстом-Богам прашу! – амаль спачувальна папрасіў цыбаты сяржант. – Я ўсё разумею, сам беларускую школу канчаў. Толькі вось «спадаром» мяне абзываць не трэба… У нас у Таргачове за такое лыча чысцяць!

– Зноў гэты адраджэнец… – Качан са скрухай адставіў недапітую чарку. – І чаго яму яшчэ трэба? Не можа святкаваць, як нармальныя людзі?

– Напэўна, вершыкі хоча пачытаць… – здагадалася Манда Іванаўна і нечакана прапанавала: – А хай пачытае… Свята ж – яно для ўсіх!

Праваахоўнікі каля фантана паглядалі пытальна. Качан павагаўся, дапіў-такі чарку і няпэўна варухнуў пальцамі.

– Ну, хай чытае… Толькі, каб гэтага не было. Ну, самі ведаеце, чаго…

Адраджэнскі паэт выцягнуў з кішэні пакамечаную паперку, расправіў вузкай белай далонню.

– Шаноўнае спадарства, усе, каму неабыякавы лёс нашай Бацькаўшчыны і матчынай мовы, мусяць ведаць, што Мікалай Гастэла не толькі Герой Савецкага Саюза, але і нашчадак слыннага шляхецкага роду! Яго прапрадзед браў удзел у паўстанні Каліноўскага, а больш далёкія продкі служылі Бацькаўшчыне пры двары каралевы Боны са Сфорцаў і нават самому Папежу Кліменту VII… Карацей, Жыве Беларусь!

Узнікла пачуцце ненатуральнасці, нібы ўсе разам апынуліся на вулічных кіназдымках. «Амерыканцы пасылаюць фінанцы!» – позіркам пракаментаваў Качан загадчыцы Дома Культуры. «Вядома ж, любіць іхнюю «Жыве Беларусь!» можна адно за грошы!» – спрактыкавана адказаў позірк.

Адраджэнскі паэт храбуснуў пальцам і кропнуў потам на аркуш.

Дзе ж ты падзеўся, крылаты анёл?
У краі пануе рагаты казёл…

Паветра наэлектрызавалася імгненна. Твары таграчоўцаў зліліся ў адну дрыготкую пляму. У несвядомым натоўпе нехта піскнуў і захлынуўся, прыкрыўшы далонькай рот.

Качан наліўся жоўцю, дробныя тупыя вушкі пачырванелі. Сітуацыя вымагала неадкладнага адлупу. Старшыня райвыканкама рашуча падняўся і браненосна паплыў праз натоўп, пракладаючы дарогу локцямі і жыватом. Манда Іванаўна сунулася следам і выбачалася:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэорыя змовы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэорыя змовы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэорыя змовы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэорыя змовы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x