Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэорыя змовы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэорыя змовы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу.
Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках.
Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна.
Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам.

Тэорыя змовы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэорыя змовы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Усе паэты – ідыёты! – рагаты па-хабёльску атабарыўся на валуне, формай і памерамі падобным да трона. – Толькі глянь, Прашмандоўка, чым яны тут натхняюцца…

За балотнымі міражамі праяўлялася панарама паўсоннага Таргачова. Аўтаномныя вокны мігцелі вугельчыкамі кінутага вогнішча. Аплылыя валы з рамантычнымі руінамі часоў каралевы Боны нагадвалі пра былую веліч краю. Пад адхонам манатонна шаргацеў Дняпро, і хвалі тонкім накатам шліфавалі пясчаны бераг. – Я агентка, а не эстэтка, – Прашмандоўка сузірала краявід з казённай адчужанасцю. – Хочаш сказаць, нібыта ў такім занядбаным мястэчку можа перахоўвацца суперзброя, якая дае ўладу над Сусветам? Але ж існуе некалькі…

– Падробкі, – голас рагатага прагучаў ціха і небяспечна, нібы палёт кажана. – Падробкі, выштукаваныя па замове сярэднявечных ідэолагаў. А праўдзівую суперзброю апошні раз бачылі тут, у Таргачове. Гэта дакладна.

Цяпер панначка ў клятчастых калготках вывучала краявід, нібы заўсёдніца элітнага касметычнага салона – новую візажыстку. У халодных сініх вачах адбіліся таргачоўскія дамкі, гаражы з крадзенай бляхі, парфенон раённага Дома Культуры.

– І няўжо ніхто больш пра гэта не ведае? – Прашмандоўка недаверліва прыкусіла губу.

– Тутэйшы люд жыве адно на рэфлексах, а таму ніхто суперзброю тут нават і не шукаў.

– Але ж, такім, як мы, да святыняў не падступіцца! Бог не цяля, бачыць круцяля! – Я ўсё разлічыў, – з інтанацыямі прафесійнага палітолага мэкнуў рагаты. – Пан Бог, якому звычайна напляваць на пакуты гэтага занядбанага народу, зрэдку бывае літасцівы і пасылае сюды паэтаў. Але ж гэтыя ідыёты могуць існаваць адно ў хвараватых прыдумках, з адпаведнымі рытуаламі, фетышамі і мроямі. Як і мае быць, мроі заўсёды канфліктуюць з рэчаіснасцю, тады паэты просяцца да нас. Аднак Пан Бог чамусьці даруе ім усё, а святыні самі ідуць у рукі да блазнаў… Агентка Прашмандоўка, слухай заданне. Першае. Выправіцца ў Таргачоў. Другое. Знайсці якога-небудзь тамтэйшага паэта. Трэцяе. Спакусіць і падмануць…

– Аператыўная распрацоўка. Вярбовачная сітуацыя. Кантракт на запродаж душы, – сінявокая панначка свядома прапускала відавочныя лагічныя пабудовы. – Святыня трапляе да нас, і…

З вільготнае цемры бліснулі інфернальныя вочы, налітыя змрочным ззяннем.

– … і мы ўжо не дазволім Пану Богу збудаваць аднапалярную мадэль свету, дзе запануюць справядлівасць, свабода і любоў да бліжняга! Мы не дапусцім, каб у тую ж Беларусь экспартаваўся чужынскі для яе лад жыцця. І мы катэгарычна супраць дыктату Ягонай звышдзяржавы ды прапаганды падвоеных стандартаў!

– Асіметрычны ўдар? – недаверліва прыкінула Прашмандоўка.

– Нечаканы і смяротны! – мройліва прамэкала з валуна. – Гэтай суперзброей аднойчы ўжо забілі Сына Чалавечага… Варта і паўтарыць.

Пранізлівае конскае іржанне скаланула балотную глухмень. Цокнулі капыты, рыпнула сядло. Летуценнікі сінхронна азірнуліся…

Паміж чэзлых бярозак і крывых асінак сунуўся зухаваты вершнік. З-пад шырокага капелюша блішчэлі халодныя сталёвыя вочы, рыхтык, як у шэрыфа з вестэрна. Доўгі плашч абляпляў постаць скульптурнымі зморшчынамі. На абцасах шляхотных ботаў зіхацелі зорачкі шпораў. Сівы конь хроп і нядобра касавурыўся на рагатага.

Вершнік упэўнена прыўзняўся ў страмёнах. Па-над конскай грывай бліснула руля абрэза – вогненная ружа расквеціла вільготную цемру. Магутны валун пад рагатым раскалоўся, і жарынкі трасерамі ўспаролі сутонне.

– Апошні раз папярэджваю, – спакойна канстатаваў трапны стралок. – А ну, на хрэн адсюль, быдла рагатае!

Зляканыя цені кінуліся да балотнага вакна. Бултыхнула, цвілая вада наморшчылася пукатымі коламі.

Снайпер клацнуў затворам – дымная гільза ценькнула з патронніка.

– Змова і зброя, – абрэз паволі апусціўся ў кішэню плашча. – Талерантнасць і памяркоўнасць… І чым жа, цікава, усё гэта скончыцца?

Вершнік пільна ўгледзеўся ў жоўты местачковы міраж за балотам і ласкава пасміхнуўся:

– А калі па рогах?..

2

—..жны ці!.. кога шчэ ыло веце!.. – стэрэафанічнае рэха пругка адбівалася ад старажытных замкавых муроў і шыфравала словы, што гарохам сыпаліся з бляшанага рэпрадуктара. – …ігу рода ыць ах!..

Сухія галінкі грыфельна раскрэслівалі чыстае травеньскае неба. Памаранчавае сонейка плёскалася ў срэбных калюжынах. Манументальная спаруда, укрытая белым прасцірадлам, міжволі вабіла зрок таргачоўцаў, сабраных на замчышчы з нагоды святкавання Перамогі. Меланхалійная абыякавасць твараў абсалютна не адпавядала тэзісам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэорыя змовы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэорыя змовы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэорыя змовы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэорыя змовы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x