Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзеці Аліндаркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці Аліндаркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія – кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Дзеці Аліндаркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці Аліндаркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька выруліў на шашу, трэсьці перастала – і ён упершыню за гэты час усьміхнуўся. Паглядзеў на іх у люстэрка задняга агляду, але ні Лёччык, ні Лёся не ўсьміхаліся, і бацька зноў зрабіўся сур’ёзны.

“Не спыніць, не стрымаць… Галодныя? А, Лёччык? – запытаўся ён. – Нічога, хутка мы прыедзем у бясьпечнае месца, а там…”

“Шкада, мы з табой не падумалі”, – сказала Каця, павярнулася і пагладзіла Лёччыка па галаве. Лёччыку гэта не спадабалася. Быццам гэта яна перад бацькам так выпіналася, жанчына з жоўтымі валасамі і вачыма, якім так і карцела ўцячы зь яе прыгожага твару. Каця дала Лёсі пакет чыпсаў – яны ня сталі іх есьці, так і ехалі: Лёся з пакетам у руцэ, і Лёччык, напружаны, утаропіўшыся ў акно. Там адна за адной праносіліся вёскі, мястэчкі, зноў вёскі – падобныя да выстаўленай на траву старой мэблі, якая чакае, што зараз, адпачыўшы крыху, яе схопяць дужыя рукі і пацягнуць угару па сходах. Там-сям на дарогах сядзелі людзі, расклаўшы проста на ўзбочынах яблыкі, ягады – “Я галодны”, сказаў раптам Лёччык, і бацька ледзь ня скінуў хуткасьць, каб спыніцца ля купкі такіх гандляроў, што тырчалі проста пад сонцам у сваіх брудных панамах.

“Ты што? – крыкнула Каця, – Нам нельга спыняцца! А ты чыпсаў паеж! Вунь жа чыпсы!”, і іхная машына аддыхалася, зараўла і паляцела далей па шашы.

Але ўсё роўна было адчуваньне, што яны едуць усё павальней і павальней… Лёччыку нават падавалася, што прыдарожныя гандляры пасьпяваюць зазірнуць яму проста ў вочы. Каця заўважыла гэта і сказала бацьку:

“Можа, ім на падлогу легчы? Іх жа запомніць могуць, вунь якія вочы ў гэтых, як радары!”

Бацька прамаўчаў. Лёччык глядзеў на ўсе гэтыя сьлівы, грушы, чарэшні, суніцы, грыбы, якія ніхто не купляў – яны выглядалі так, быццам чакалі разам зь людзьмі на папутку, якая давязе іх да райцэнтру. Калі б я быў за стырном, я ўзяў бы вунь тое вядро, падумаў ён. Зь вішнямі. І пасадзіў бы на Каціна месца. І высадзіў бы вядро там, дзе яно скажа. А можа, і ня высадзіў бы. Адвёз бы ў лес і зьеў. І выкінуў бы пустое вядро ў возера, наклаўшы туды камянёў. І ніхто б нічога не даведаўся. Ён зірнуў на Лёсю – і падумаў, што вось хто-хто, а яна яго разумее. Бяз словаў.

“Трэба было ім нейкую гульню ўзяць, цацкі, – сказала неспакойная Каціна патыліца. – Або мульцік які запісаць на твой лэптоп. Яны ж занудзяцца зусім. Яшчэ ж ехаць і ехаць!”

Яна трымала на каленях вялікую мапу і цяпер рабіла выгляд, што занятая яе вывучэньнем.

“Каця! – мякка прамовіў бацька. – Зразумей. Гэта ня тыя дзеці…”

Адной рукой ён дастаў з бардачка кнігу, і Лёччык зь Лёсяй прагна пацягнуліся да яе – так, што ледзь не парвалі. Гэта быў нямецкі “Атлас аўтамабільных дарог Эўропы” 1939 году. Яны прысунуліся адно да аднаго і з захапленьнем пачалі гартаць.

“Глядзі, глядзі! Тут польскія назвы закрэсьленыя!” – крыкнуў Лёччык. “Пункт адпраўленьня – Брэслаў!” – прапанавала Лёся. “І ў Данцыг!” – сувора папярэдзіў яе Лёччык. “Окэй”.

І яны пачалі вадзіць па мапе пальцамі, уголас чытаючы назвы. Гэтая справа заняла ў іх з паўгадзіны. Потым Лёччык заўважыў, што Лёся сьпіць у яго на плячы. Ён зірнуў у акно і пабачыў ваўка.

Сказаўшы шчыра, гэта быў не зусім воўк. Іхную машыну абганяў вялікі джып, і ў джыпе, за сьпінамі двух дарослых, сядзеў сабака і глядзеў на Лёччыка, быццам спрабаваў яго запомніць. Сабака, шэра-руды, каржакаваты, зь цягліцамі, што хадзілі ходырам па баках напятай шыі, з ашыйнікам, які колка блішчэў на імклівым шасэйным сонцы, і вушамі, якія стаялі тарчма. Вочы ў сабакі былі разумныя-разумныя. – а побач з сабакам сядзеў хлопчык у майцы без рукавоў і паказваў Лёччыку нехарошыя знакі. Усё гэта працягвалася мо якую хвіліну, джып няўхільна абганяў іх на гэтай шырокай дарозе, якая паступова ўздымалася да высокага празрыстага неба, цягнучы за сабой жоўтыя, як Каціны валасы, навакольныя палі. І тады Лёччык зрабіў вачыма кароткі рух, быццам падміргнуў сабаку, але не заплюшчваючы вока, а толькі скасавурыўшы яго – і сабака таргануўся маланкава ды схапіў хлопчыка зубамі за голае плячо. Зларадны рот раскрыўся так шырока, як мог, хлопчыка нібыта вывернулі да самых гляндаў, перад вачыма ў Лёччыка зрабілася чырвона, як калі загараеш пузам дагары – а далей ён нічога ня бачыў, джып абагнаў іх, рвануўся наперад, і тут жа нацягнутая струна хуткасьці лопнула, джып завіхляў і спыніўся ля ўзбочыны.

А іхная кампанія усё так жа ляцела наперад. Бацька нічога не заўважыў – ён пазіраў на Кацю, а яна адказвала яму нейкімі дзіўнымі позіркамі, і Лёччык падумаў, што гэтым дваім наперадзе цяпер дужа хочацца, каб і ён таксама праваліўся ў сон. Іх жа ажно трасе абаіх, думаў сказаць Лёсі Лёччык, аднак яна спала, а будзіць яе не хацелася. Двое дарослых пагойдваліся на пярэдніх сядзеньнях, ап’янелыя ад хуткасьці і небясьпекі. А п’яным нельга садзіцца за стырно. Лёччыку карцела ўсё гэта сказаць – ды ён зразумеў, што і сам даўно ўжо дрэмле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці Аліндаркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці Аліндаркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Нил Гилевич - Родныя дзеці
Нил Гилевич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Дзеці Аліндаркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці Аліндаркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x