Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзеці Аліндаркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці Аліндаркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія – кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Дзеці Аліндаркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці Аліндаркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але сёньня раніцай усё здарылася зусім, зусім інакш.

Сёньня раніцай з-за сеткі іх сапраўды нехта паклікаў па імёнах. Іхных сапраўдных імёнах.

“Лёся! – пачулі яны прыцішаны голас. – Гэй-гэй! Лёччык!”

Яны паглядзелі адно на аднаго. А голас клікаў, настойліва, патрабавальна, ціхі, але вельмі знаёмы. І тады Лёччык узяў сястру за руку і яны кінуліся стрымгалоў у яліны да сеткі. Аднак за некалькі мэтраў ад агароджы спыніліся. Яны ведалі, што бліжэй падыходзіць нельга. У знаёмых галасоў таксама на канцах могуць быць крукі.

Гэта быў бацька. Ён стаяў на тым баку і клікаў іх, і твар ягоны па меры іхнага набліжэньня сьвятлеў, быццам лес над ім паволі рассоўваў шаты. Побач з бацькам стаяла маладая жанчына з кароткімі жоўтымі валасамі, якая пазірала на Лёсю і Лёччыка з такой непрыхаванай цікавасьцю, што Лёччык стараўся не глядзець у яе бок.

“Сюды, бліжэй!” – зашаптаў бацька. І яны зрабілі яшчэ некалькі крокаў да сеткі. Бацька прасунуў скрозь агароджу пальцы, і ў гэтым было нешта брыдкае: пальцы варушыліся, пальцы былі ў лягеры, а бацька быў там.

“Ён хоча, каб мы дакрануліся”, – сказаў Лёччык.

“Табе сюды нельга, – сказала Лёся, кідаючы на бацьку ўмольны – ён ніколі ня бачыў яе такой – позірк і ўвесь час азіраючыся. – І нам ужо трэба быць на пляцоўцы. У нас сёньня конкурс, мы рыхтаваліся!”

Дзіўна, але Лёччык пра гэта забыўся. Песьня, якую яны развучвалі. Па песьні былі раскіданыя такія хітрыя словы, аб якія хоцькі-няхоцькі, а спатыкнешся. Напрыклад, “прішчур”. Ён увесь тыдзень трэніраваўся. Прішчюр. Прішчюр. Сонца прішчюр. “Прашчюр” – гэта ён мог сказаць, а “прішчюр” – толькі да болю напружыўшы сківіцу.

“Маўчыце! – таропка загаварыў бацька, сьціснуўшы сетку пальцамі. – Робім усё хутка, моўчкі і слухаем мяне. Гэта Каця, яна…” Ён неяк жаласьліва, як ім падалося, паглядзеў на жанчыну.

“Яна нам дапамагае. А цяпер счакайце крыху…”

І тая Каця нечакана выцягнула са свайго заплечніка вялікія нажніцы, падобныя да тых, што яны бачылі ў Кабінэце – тыя кабінэтныя нажніцы віселі на сьцяне, разьвёўшы ў бакі свае клюшні, доктар ніколі іх не здымаў, але яны чамусьці кожнага разу прыцягвалі позірк Лёччыка. Каця сунула нажніцы бацьку, бацька выпусьціў іх з рук, упаў на калені, падняўся, нажніцы ў яго руках ажылі, заляскалі – ён вельмі сьпяшаўся. Колькі яны яго памяталі, ён заўсёды сьпяшаўся. Бацька ўхапіў нажніцы дзьвюма рукамі і пачаў рэзаць сетку.

Гэта было цяжэй, чым ён думаў – бацька адсопваўся, выціраў з ілба пот, верхняя губа сьмешна танчыла ў яго пад носам. Час ад часу ён умольна пазіраў то на Лёччыка, то на Лёсю, быццам просячы ў іх дапамогі, але яны моўчкі стаялі і глядзелі, як ён мучыцца. А Каця ўважліва разглядвала іх, раз-пораз нэрвова азіраючыся. Лёччыку таксама здавалася, што на шум зараз нехта прыбяжыць. Хтосьці з важатых. Чым гэта скончылася б, Лёччык стараўся ня думаць. Можа, крывёй.

“Ну што там, што? Што ты там корпаешся? – ня вытрымала Каця, адганяючы камароў. – Ты што, забыў…”

“Зараз, – прастагнаў бацька. Нажніцы саскоквалі і ня слухаліся. – Зараз мы яго. Зараз. Раз!”

Лёся паглядзела на Лёччыка. Лёччык паглядзеў на Лёсю.

Яны ўздыхнулі, узяліся за рукі і паволі пайшлі да бацькі. Сетка ўчапілася ў Лёччыкаву футболку, але Каця асьцярожна вызваліла яго – як стрэмку выцягнула.

“Усё будзе добра, – сказаў бацька. – Я люблю вас. Цяпер мы ўжо ніколі…”

І ён заплакаў, ляскаючы нажніцамі. Каці давялося вырваць іх у яго з рук. “Канчайце гістэрыку, – сказала яна і падхапіла заплечнік. – Часу няма! Потым, потым!”

І вось яны ўжо беглі па ўзгорку, Каця, за ёй бацька, які трымаў за руку Лёччыка, і за імі Лёся, і лес рабіўся ўсё радзейшы, і аднекуль ужо чулася, як працуе трактар. Яны зьбеглі ўніз, пераскокваючы раўчукі і наступаючы на пні, і выскачылі на дарогу. Тут, зарыўшыся тварам у кусты, стаяла машына – нагрэты сонцам легкавік, унутры якога біўся тоўсты авадзень. Адчыненыя дзьверы не зрабілі на яго ніякага ўражаньня. Так яны і рванулі зь месца з аваднём, што насіўся між імі, бы шалёны, і пагналі па лясной дарозе, забраўшы з сабой задуху і ігліцу на лабавым шкле, якая ніяк не хацела абсыпацца, як ні трэсла машыну на купінах і лясным ламаччы.

Лёччык і Лёся сядзелі на заднім сядзеньні і глядзелі, як за вокнамі скача лес, і Лёччыку здалося, што ён на нейкі момант разгледзеў сетку, якая прамільгнула сярод дрэваў. Гэта быў вялікі лягер. Лягер, у якім цяпер ёсьць дзірка. Роўна такой вышыні, каб прапусьціць скрозь сябе дзіця. І праз гэтую дзірку ў лягеры цяпер маглі адбыцца самыя розныя падзеі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці Аліндаркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці Аліндаркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Нил Гилевич - Родныя дзеці
Нил Гилевич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Дзеці Аліндаркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці Аліндаркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x