Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Дзеці Аліндаркі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзеці Аліндаркі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці Аліндаркі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія – кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Дзеці Аліндаркі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці Аліндаркі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта яны так думалі. А доктар, паводзячыся як усе, насамрэч ніколі зь імі не пагаджаўся. З іншаземцамі ён шмат пра што хацеў бы пагаварыць. Напрыклад, пра тое, што яны адчуваюць, так сьмешна глытаючы словы, шапялявячы і картавячы. Калі ён чуў іншаземцаў, яму здавалася, што гаворачы, яны ядуць. І іхныя жываты набітыя словамі. Яму вельмі хацелася падзяліцца з кімсьці гэтым назіраньнем. Але нікога, хто мог бы зразумець доктара, вакол не было. Брат качаўся і зьбіраўся ў войска. А можа, у міліцыю. Яшчэ ня вырашыў. А доктар марыў пра тое, што зробіцца доктарам. Або музыкам. У ягонай сьвядомасьці гэтыя прафэсіі стаялі на адной палічцы. І ён цягнуўся да іх, і кожнага разу адхопліваў руку. Ня мог выбраць.

“У нево абсалютны слух”, – казаў бацька, калі неяк прывёў доктара ў гурток гітарыстаў. Доктара не ўзялі. Ён не засмуціўся. Калі кіраўнік гуртка ня мог правільна гаварыць на Языку – як ён мог граць? Чаму мог навучыць?

Але доктар трымаў свае думкі пры сабе. І прыглядаўся да Машы. Яна была яму цікавая. Не, яму не хацелася ні пацалаваць яе, ні за валасы схапіць, ні паглядзець, якога колеру ў яе майткі. Яму хацелася…

Ну, найперш пагаварыць. І вось неяк ён пабачыў, як яна пераходзіць праз мост іхную рэчку-пераплюйку, і пайшоў за ёй. Яна заўважыла, паскорыла хаду, але і ён не адставаў.

“Што ты ад мяне хочаш?” – спытала яна, раптам спыніўшыся.

Ён пачаў нешта вярзьці пра кантрольныя, пра хатняе заданьне, і яна павялася, паддалася, пачала адказваць. Ён ня слухаў, ён глядзеў на яе рот, які падаўся яму вельмі прыгожым. У гэтым роце была загадка. А ёй было прыемна, што зь ёй нехта загаварыў вось так, ня як з дачкой звар’яцелага бухгальтара, а проста з аднаклясьніцай.

Быў травень, яны пайшлі разам берагам рэчкі, яна ішла наперадзе, памахваючы партфэлем, ён ішоў ззаду, заклаўшы рукі за сьпіну. Ён ня браў з сабой кніжак, ён усё ведаў і так, і здаў усё патрэбнае яшчэ ўчора. Ён быў найлепшы вучань у клясе – а яна найгоршая вучаніца. Мо таму яна не зьвярнула ўвагі на тое, што ён пытаецца ў яе пра рэчы, якія ніяк не маглі яго цікавіць.

Яны пачалі сустракацца каля моста, даходзілі да першага бараку, рады якіх пачыналіся на тым баку ракі. Ён вывучыў яе мову – гэта было няцяжка, у яго былі здольнасьці да моваў, іхнай школьнай нямецкай яму было мала, і ён сам вучыў ангельскую, а яшчэ, слухаючы літоўцаў, якія прыяжджалі на рынак, пачаў разумець і іх – а апрача таго была польская, на якой ён гаварыў з акцэнтам, але ўжо ж лепш за мясцовых палякаў. Таму на Машынай мове ён загаварыў за тыдзень, толькі размаўляў на ёй выключна з Машай ды папрасіў яе нікому пра гэта не расказваць. Маша даражыла гэтым нечаканым сяброўствам.

Дзяўчынка яна была дурная. Безь ніякіх схільнасьцяў да навукі. Нічога дзіўнага – вымаўляючы няправільна словы, немагчыма спасьцігнуць іх сэнс, ня кажучы ўжо пра сэнс іх складаных злучэньняў. Ён вельмі зьдзівіўся, што ў яго так хутка атрымалася раскруціць яе на досьлед.

“Што ты адчуваеш, калі гаворыш па-свойму?” – спытаў ён неяк, калі яны рызыкнулі і выйшлі разам на плошчу. І тут яна сказала тое, што даўно не давала яму спакою:

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці Аліндаркі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці Аліндаркі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Альгерд Абуховіч - Творы
Альгерд Абуховіч
Бахарэвіч Альгерд - Сарока на шыбеніцы
Бахарэвіч Альгерд
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Нил Гилевич - Родныя дзеці
Нил Гилевич
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвiч - Мае дзевяностыя
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Праклятыя госці сталіцы
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Ніякай літасьці Альгерду Б.
Альгерд Бахарэвiч
Альгерд Бахарэвiч - Белая муха, забойца мужчын
Альгерд Бахарэвiч
Отзывы о книге «Дзеці Аліндаркі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці Аліндаркі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x