Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, Эротика, Секс, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дванаццаць актаў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дванаццаць актаў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.
Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае “Дажыць да світанку” выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?
Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь – Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела— яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабавеабарочваюцца пладамі.

Дванаццаць актаў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дванаццаць актаў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Гух!” – абваліўся пад намі спачатку ў нагах, пасля адразу “гах!” – у галовах абваліўся, даламаны ў нейкай, можа быць, і ў нашай палаце, ложак, і склаліся на мне, балюча ўдарыўшы, ягоныя нікеліраваныя спінкі.

Да ўсяго, што балела, мне яшчэ і гэта! – а Таццяна Савельеўна хоць бы запынілася! Закочваючы вочы і раздзімаючы ноздры, яна падскоквала пада мной і падскоквала, і жалезныя спінкі ложка бразгалі на мне і бразгалі, стук і грук стаяў, як у кузні, і нарэшце:

– Таццяна Савельеўна, што ў вас там?.. – настойліва грукнулі ў дзверы. – Дзе гэты падшыванец падзеўся, з міліцыі разбірацца прыехалі!..

Голас за дзвярыма быў голасам начальніка лагера, з якім Таццяна Савельеўна ці не штоночы сустракалася ў лесе за мурашнікамі, – і Таццяна Савельеўна замерла на скаку. Яна ўся сціснулася, сцялася, учапілася ўся за ўсяго мяне. Мы склешчыліся.

Я не знаў, што мы склешчыліся, я наогул не ведаў, што такое бывае, што так іншым разам здараецца, калі жанчына нечакана і глыбінна, да жудасці палохаецца. Тады яшчэ не ведала гэтага і Таццяна Савельеўна, якая хоць і была студэнткай медыцынскага інстытута, але вучылася на педыятра, а не на сексапатолага. Яна спіхвала, скідвала мяне з сябе нагамі, жыватом, рукамі і грудзямі, але тым, чым трымала, не адпускала. Там мне ўжо балела найбольш, і, відаць, не меней і ёй балела – і яна стала бялець і без таго белым тварам, глядзець на мяне з жахам, пачала нешта такое ўспамінаць і пра нешта такое здагадвацца…

І пакуль ламалі дзверы і ўрываліся начальнік лагера з міліцыяй, і пакуль ехалі дактары хуткай дапамогі з насілкамі, я ўсё быў, быў і быў у ёй , як некалі ўяўляў і марыў, утыркнуўся, увагнаўся, увайшоў і не выходзіў з яе – і нас разнялі, раз’ядналі, разлучылі навек толькі ў бальніцы.

Гідка было, страшна і сорамна. Але тое, што гідка, што страшна, што сорамна – забылася. Як і тое, што прычыніўся я тым днём да смерці чалавека. Я не хацеў, я жартаваў, я быў хлапчуком. І, можа быць, некалі я і памру з тым днём, абняўшыся ў ім са студэнткай медыцынскага інстытута Таццянай Савельеўнай. Увайду ў яе і не выйду, і буду ў ёй , і буду, і буду… Дзе яна цяпер, пухленькая мая?..

Шкада, што ўтапіўся Блонька. Ён не прамінуў бы мне адпомсціць, ён злаўчыўся б неяк і сфатаграфаваў мяне, яшчэ трынаццацігадовага і ўжо склешчанага, на насілках, на пухленькай Таццяне Савельеўне… Які б гэта быў фотаздымак, ён бы ў залатой раме ў мяне вісеў!..

Пістончык

Мікракосм

Сярога жыў з бацькамі ў спальным раёне горада Трэшчына і жыццю не радаваўся. Жыццё выклікала ў яго толькі пытанні. Напрыклад, “чаму людзі дурныя?” або “навошта растуць валасы на грудзях?” Ён не быў дэбілам, а проста чалавекам без тармазоў і гатовых адказаў.

Сярога працаваў на лікёра-гарэлачным заводзе і ўсіх людзей ацэньваў па саракаградуснай шкале. Ад нуля да пяці градусаў атрымлівала поўная свалата. Ад пяці да дваццаці – свалата няпоўная. Ад дваццаці да трыццаці – тыя, хто свалату церпіць. Ну і ад трыццаці і вышэй – хто вядзе са свалатой вечны няўдзячны бой.

Горад Трэшчына, па падліках Сярогі, не меў ніякага права ні на якія кампліменты і прыгожыя эпітэты. Бо каля васьмідзесяці адсоткаў жыхароў складалі адна-двухградуснікі. З такім раскладам нават дзіўна, што тут дагэтуль працуе і не зачыніўся абласны тэатр “Ружжо імя Чэхава” і выходзіць літаратурны альманах “Мяса Пегаса”.

Сярога яшчэ з дзіцячага садка зарабіў сабе рэпутацыю эксцэнтрыка. У свае дваццаць чатыры ён паспеў сабраць за сабой цэлы шлейф феерычных выхадак. За што пацаны заўсёды бралі хлопца з сабой у кампанію.

Час, праведзены з Сярогам, неадменна атрымліваў статус незабыўнага. Адным з галоўных хітоў, які распавядалі ўсе яго знаёмыя направа і налева, была гісторыя пра шлюху Астралябію. Яе падарылі Сярогу на дваццацігоддзе ў спадзеве, што ягоны палавы орган нарэшце ўбачыць нешта цікавейшае за ўнітаз. У свае гады Сярога умудрыўся не спорціць аніводнай бабы. Нават у школе аднакласніца Тумбачка, якая давала ўсім, хто папросіць, Сярогу ігнаравала. Але вернемся да шлюхі.

Астралябію так празвалі за астранамічныя расцэнкі за свае паслугі. Выпіўшы з сябрамі за юбілей у бары “Мокрае Горла”, Сярога павёз прастытутку дадому, пазнаёміў яе са сваімі бацькамі, яны разам папілі чайку. А потым Сярога зачыніўся з Астралябіяй у сваім пакоі і пачаў распытваць няшчасную на розныя тэмы: якія ты любіш макароны, чаму галава круглая, навошта сусвету планета Сатурн, колькі пальцаў у Сталіна, ці маюць душу памідоры, чаму слова “душа” пішацца з маленькай літары, які мікракосм у дажджавога чарвяка… Карацей, атакаваў яе мозг умела. Урэшце, праз гадзіну, з лютай завірухай у мазгах, Астралябія паслала юбіляра нах і пайшла лавіць таксі. Пасля гэтага да Сярогі прыпячаталася мянушка Мікракосм, а ўсе гарадскія работніцы панэлі занеслі яго ў свае доўгія чорныя спісы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дванаццаць актаў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дванаццаць актаў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x