Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзіцячы маніфест (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзіцячы маніфест (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі – «Дзіцячы маніфест» – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам.
У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

Дзіцячы маніфест (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзіцячы маніфест (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Добры вечар! Маё імя…

– Андрэй? Так, я ведаю. Мы чакалі вас сёння на вакзале.

– Мы з вамі, напэўна, выпадкова размінуліся. Выбачайце, што прымусіў вас ездзіць дарма…

– Нічога, у любым выпадку мне трэба было ў Познань па справах. Добра, што змаглі самастойна да нас дабрацца. Як даехалі, напэўна, вельмі стаміліся?

– Дзякуй. Не, не вельмі, толькі спаць крыху хочацца.

– Есці таксама? – ён паказаў на талерку з вялікім кавалкам мяса і бульбай. – Разумею, што ў вас нямала пытанняў і, магчыма, некаторыя рэчы вас могуць здзіўляць. Таму зробім так: паешце, затым правяду ў ваш пакой. Адпачнеце, а заўтра сустрэнецеся з доктарам Штомпкам і ён вам усё растлумачыць ды распавядзе пра тое, чым вы тут будзеце займацца. Згодны?

– Так, добра, вялікі дзякуй.

– Прашу прабачэння, што не прадставіўся. Я намеснік дырэктара клінікі, Базалья Франка.

– Прыемна пазнаёміцца. Калі шчыра, нават сумняваўся, ці варта сюды ехаць, бо мне нічога канкрэтна не патлумачылі.

– Разумею вас, але ёсць некаторыя прычыны, па якіх пэўная інфармацыя пра гэту клініку не можа распаўсюджвацца. Заўтра вы зразумееце, з чым гэта звязана.

Госць накінуўся на ежу, быццам ужо месяц нічога не еў. Час ад часу ён паглядаў на Базалья, аднак ніводнага пытання не задаў. Такая тактоўнасць спадабалася Базалья. Магчыма, хаця б для выгляду, варта было яшчэ штосьці спытаць, праявіць увагу да новага чалавека, але ўсё, што трэба было ведаць, ён прачытаў з біяграфіі маладога чалавека, дасланай на разгляд Штомпку. Большае яго не цікавіла. Не хацелася найграна ўсміхацца, абменьвацца пустымі фразамі, размаўляць, каб пазбегнуць няёмкага маўчання. Усё гэта было цяжка для Базалья. Ён моўчкі курыў і чакаў, калі можна будзе праводзіць суседа па століку і прыгатаваць сабе новую порцыю.

Не паспеў той пакласці відэлец і нож, як Базалья прапанаваў правесці яго да пакоя. Малады чалавек плёўся за ім, разглядаючы з раскрытым ротам інтэр’ер клінікі. Ён так круціў галавой у розныя бакі, задзіраў уверх, апускаў вочы да самага долу, што некалькі разоў удараўся аб дзвярныя вушакі. Падняўшыся на другі паверх, Базалья правёў яго да канца калідора, адчыніў дзверы і аддаў ключ прама ў рукі. Сціплы пакой, у параўнанні са строем парадных памяшканняў клінікі, мусіць, трохі засмуціў хлопца. Андрэй зайшоў у сваю новую спальню, а Базалья спусціўся ўніз, каб зноў прыгатаваць сабе паесці і папаліць перад сном.

* * *

Некалькі разоў Андрэй парываўся падняцца, але ў ложку было цёпла і ўтульна. Да таго ж, на вуліцы яшчэ цёмна, а ў галаве ўсё мільгалі сны. Калі пачуўся нейкі гук і ён усё ж расплюшчыў вочы, то зразумеў, што ў дзверы грукаюць, і досыць працяглы час. Ён крыкнуў: «Я зараз, секунду» – і як мага хутчэй саскочыў з ложка, нацягнуўшы на сябе штаны. Пракруціў ключ ды ўбачыў, што за дзвярыма стаіць Базалья Франка. Цяпер ён быў толькі ў кашулі і шэрых штанах, але выглядаў гэтак жа выдатна, як і ўчора.

– Добры дзень, Андрэй!

– Добрай раніцы.

– Не хацеў вас будзіць, разумею, што ўчора вельмі стаміліся, але ўжо дванаццаць. Можа, хочаце паснедаць, а затым я завяду вас да доктара Штомпка. Якраз праз паўтары гадзіны ён мусіць вызваліцца.

Было вельмі няёмка перад Франка. Мінулай ночы ён праявіў нязграбнасць і ледзь не паваліўся, а раніцай маглі падумаць, што ён лайдак, які досыць шмат спіць. Таму Андрэй вырашыў, што варта паводзіць сябе больш сабрана, каб пра яго не склалася негатыўнае ўражанне.

– Прабачце, проста я забыўся ўчора завесці будзільнік. Таму наадварот, вялікі дзякуй, што разбудзілі. Праз некалькі хвілін буду гатовы.

– Цудоўна! Тады мыйцеся, апранайцеся не спяшаючыся, я вярнуся праз хвілін дваццаць і пакажу, дзе знаходзіцца кухня.

– Добра. Дзякуй. Хутка буду гатовы.

Франка, як і абяцаў, вярнуўся роўна праз дваццаць хвілін. Ён правёў Андрэя на кухню, якая размяшчалася ў левым крыле першага паверху.

– Звычайна мы ямо ўсе разам, я маю на ўвазе персанал, у восем раніцы і ў дзевяць вечара ў суседнім пакоі. Там наша сталоўка. У астатні час у нас самаабслугоўванне. Можаце прыходзіць і браць усё, што пажадаеце: гарбата, кава, сок, ежы таксама хапае. Доктар Штомпка трохі затрымліваецца, таму, калі скончыце, можаце прагуляцца, паглядзець наваколле. Упэўнены, што ўчора азнаёміцца з мясцовасцю вы не паспелі, а тут вельмі прыгожа і да таго ж спакойна. Андрэй, давайце пакуль што дамовімся так: праз паўтары гадзіны сустрэнемся на ганку, а там ужо будзем дзейнічаць далей. Добра?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x