Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзіцячы маніфест (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзіцячы маніфест (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі – «Дзіцячы маніфест» – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам.
У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

Дзіцячы маніфест (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзіцячы маніфест (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Так, вядома. Дзякуй!

Доктар Франка пайшоў, а ён адразу ж узяўся за ежу. Хацелася як мага больш часу пакінуць для прагулкі, Андрэй толькі пашкадаваў, што не падумаў спытаць пра ровар. Хоць, магчыма, пешаходная экскурсія будзе нашмат цікавейшай. Ён нават вырашыў не глядзець у акно, каб радасць ад прадчування стала яшчэ мацнейшай.

У гэтую пару сонца пакуль яшчэ не прыпякала, але было дастаткова цёпла, як учора высветлілася, нават ноччу. Толькі цяпер, калі выйшаў на вуліцу, ён змог пры святле дня разгледзець памеры возера. Яно знаходзілася метраў за дзесяць ад палаца, было невялікае і вельмі маляўнічае. Уздоўж берага раслі дубы, да аднаго з якіх была прывязана лодачка. З іншага – самага магутнага і, магчыма, самага старога – звісалі вяроўкі самаробных арэляў. Каб цалкам ахапіць палац поглядам, агледзець яго здалёк і з розных кропак, Андрэй вырашыў абысці возера. Пасядзець жа на гэтых арэлях, якія звісалі амаль над самай вадой, ён так і не адважыўся, адклаўшы сваё па-дзіцячы пякучае жаданне на потым.

Канструкцыя палаца была асіметрычная: з правага боку ад галоўнага ўваходу размяшчалася вуглаватая, звужаная дагары вежа з прамым, без нахілу, дахам, а яшчэ правей ад яе месцілася прыбудова. Амаль па цэнтры знаходзіліся прыступкі на ганак галоўнага ўваходу. Левае крыло мела больш сіметрычныя формы. Колер самога палаца вызначыць аказалася няпроста: у некаторых месцах сцены шэрыя, у іншых мелі ружовае адценне, а дзесьці фарба і зусім адслойвалася кавалачкамі, але ад гэтага палац не станавіўся менш сімпатычным, наадварот, як бы выстаўляў напаказ розныя пласты сваёй гісторыі, ды здаваўся яшчэ больш старажытным і загадкавым. Можна было добра разгледзець, што палац мае два паверхі, але Андрэй успомніў пра лесвіцу, якая не заканчвалася другім паверхам і вяла вышэй. Звонку палац здаваўся меншым, але гэта, пэўна, падманлівае ўражанне. Ён паспрабаваў знайсці вокны трэцяга паверху, але нідзе, акрамя як на вежы, іх не бачылася.

Пасля таго, як даследаваў наваколле палаца, у тым ліку яго парк, Андрэй адправіўся ў кароткую імправізаваную экскурсію па Мікушэва, але не знайшоў больш нічога асаблівага. Тут былі такія ж домікі, крамы, пабудовы, што і ў іншых невялікіх гарадах ды вёсках. З лёгкім жалем ён пераканаўся, што самай цікавай пабудовай, і адзінай, якая захавала гісторыю гэтых месцаў, быў палац, дзе размяшчалася клініка. Менавіта туды ён і паспяшаўся, каб гэтым разам не выявіць сябе чалавекам, які ігнаруе пунктуальнасць. Франка, як і варта было чакаць, ужо сядзеў за столікам на ганку ды павольна, атрымліваючы асалоду ад працэсу, курыў сваю люльку.

– Як шпацыр?

– Выдатна, дзякуй. Але прызнаюся, мне здаецца, што палац – адзінае цікавае месца ў Мікушэва.

– Насамрэч так і ёсць, бо Мікушэва зусім маленькае і нічым не адрознае ад іншых мястэчак.

Франка зацягнуўся, і тытунь у люльцы загарэўся чырвоным колерам.

– Дарэчы, доктар Штомпка вызваліўся, і мы ўжо можам ісці ў яго кабінет.

– Так, вядома.

Ён вытрас рэшткі тытуню і попелу з люлькі, а затым паклаў яе ў спецыяльны футляр. Толькі цяпер Андрэй звярнуў увагу на тое, што ў Базалья Франка ўсё мае сваё месца. Кожны прадмет знаходзіўся ў рамках даўно заведзенага рацыянальнага парадку. Доктар падняўся, паказваючы жэстам, што можна ісці, ды накіраваўся да бліжэйшых дзвярэй з правага боку ад уваходу. Андрэй ішоў за ім і адчуваў, як зноў пачынае ўзмацняцца толькі нядаўна аціхлае хваляванне.

* * *

Ужо каля году ён жыў у асобнай кватэры, якую набыў незадоўга да свайго пераезду. Такія «ўцёкі» з уласнага дому, а таксама ад усіх, з кім меў зносіны, былі выкліканыя тым, што Жыль больш не мог працяглы час знаходзіцца ў асяродку іншых людзей, весці нязмушаныя размовы, рабіць кампліменты. Шмат у чым, як яму здавалася, гэтаму спрыялі яго жонка і сябры. Чым больш знаходзіўся дома, чым часцей даводзілася сустракацца са старымі прыяцелямі, тым больш невыносным было жаданне куды-небудзь знікнуць. Усю гэту балбатню ён лічыў пустым марнаваннем часу і сіл. Падобныя вячоркі, аднолькавыя размовы, нясмешныя жарты, абмежаваныя людзі са сваімі клопатамі.

Адносіны з Мішэль, маці ягоных дзяцей, у апошнія гады знаходзіліся не на вышыні. Аднак раней, калі ў яго яшчэ меліся амбіцыі і энергія, а ўвага Мішэль у асноўным канцэнтравалася на дзецях, частыя паездкі, сустрэчы, праца дазвалялі менш знаходзіцца дома і давалі магчымасць адпачыць. Калі ж дзеці выраслі, пачалі вучыцца, працаваць, а ў рэшце рэшт раз’ехаліся, жонка пачала патрабаваць больш увагі ад Жыля. Але ён намагаўся ад усіх адгарадзіць свой закрыты маленькі свет, які пачаў ужо фармавацца, які ён так асцярожна, так доўга выбудоўваў, і ў якім ні для каго, акрамя яго самога, не было месца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x