Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзіцячы маніфест (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзіцячы маніфест (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі – «Дзіцячы маніфест» – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам.
У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

Дзіцячы маніфест (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзіцячы маніфест (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Владэк – адзін з мясцовых жыхароў, які час ад часу падпрацоўваў у клініцы кіроўцам – пакуль яшчэ не прыйшоў. Таму, разабраўшыся са справамі, Базалья выйшаў на ганак, каб распаліць люльку і трохі пагрэцца на сонцы. Але хвілін праз дзесяць Штомпка перапыніў ягоную тытунёвую феерыю і запрасіў да сябе ў кабінет.

– Ты не забыўся, што сёння трэба будзе сустрэць папаўненне?

– Не забыўся, вось якраз чакаў Владэка.

– Зразумела. Калі ён прыедзе, будзе ўжо досыць позна. Таму лепш увесці яго ў курс справы заўтра. Абрывачная інфармацыя толькі адпудзіць, так што пратрымайся да наступнага дня. Трымайся, як на допыце, – засмяяўся Штомпка.

– Гэта я і сам разумею.

– Выдатна! Заўтра падрабязна ўсё яму растлумачу і папрашу Тадэвуша яго тут павадзіць. Яны з Тадзікам аднаго ўзросту, таму хутка адаптуецца. І папрашу цябе, калі ласка, першы час паназірай за ім, але не вельмі назойліва.

– Згода.

– Выдатна! Вунь, дарэчы, і Владэк ідзе. Базалья спусціўся з ганку і пайшоў насустрач.

– Добры дзень, Владэк!

– Добры дзень! Выбачайце, што спазніўся.

– Нічога, мы яшчэ не спазняемся. Машына гатовая, можам выязджаць?

– Так, машыну за брамай пакінуў. Вы яе не пазнаеце. Пафарбаваў, адрамантаваў, цяпер яна як новенькая.

Яны прайшлі па сцежцы за брамку і селі ў аўтамабіль. Яго на самай справе было не пазнаць. Было відаць, што Владэк вельмі гэтым ганарыцца. Калі б побач стаяла яшчэ некалькі машын, ён пэўна папрасіў бы адгадаць, якая з іх яго. Машына была старая і нязручная, таму Базалья толькі ў крайніх выпадках прасіў куды-небудзь падвезці. Але цяпер у салоне нешта змянілася і было досыць камфортна. Базалья нават паспеў задрамаць, і амаль гадзіна дарогі праляцела, як дзесяць хвілін. Калі прыехалі на вакзал, на вуліцы ўжо цямнела. Ён папрасіў Владэка прыпаркавацца побач з аўтобусным прыпынкам на Мікушэва.

Малады спецыяліст мусіў знайсці іх па нумары машыны. Цягнік з Варшавы ўжо дваццаць хвілін як прыбыў, а госця ўсё яшчэ не было. Базалья гатовы быў і сам пайсці шукаць згубу, ды не ведаў, як той выглядае. Ён адлучыўся, каб патэлефанаваць, пакінуўшы Владэка і пра ўсё таго папярэдзіўшы. Вярнуўся, але малады чалавек так і не з’явіўся. Владэк не мог доўга затрымлівацца, ды і чакалі яны досыць доўга, таму вырашылі пабыць тут яшчэ хвілін дваццаць і вяртацца ў Мікушэва. Магчыма, той нешта пераблытаў. Базалья спадзяваўся, што ў такім выпадку ён здагадаецца сам даехаць на аўтобусе. Яму не хацелася зноў выслухоўваць ад Штомпкі лекцыі на тэму «Што можна было б зрабіць». Да таго ж, калі яны прыедуць назад, ён ужо будзе спаць.

У іх невялікай клініцы гэта быў ужо чацвёрты доктар за апошнія паўтара гады. Базалья не раз спрабаваў пераканаць Штомпку ў тым, што лепш нікога больш не прыцягваць. Нават калі на тое мелася крайняя патрэба, варта было запрашаць не маладых, а вопытных, і самае галоўнае, правераных спецыялістаў. Апошнія няўдалыя выпадкі мусілі стаць для яго найлепшым аргументам, але Штомпку немагчыма было пераканаць. Па характары Базалья на дзіва стрыманы чалавек, але такое стаўленне прыводзіла яго ў шаленства. Даходзіла да таго, што ён некалькі разоў зрываўся на павышаныя тоны, калі чарговая спроба пераканаць дырэктара заходзіла ў тупік.

Штомпка старанна адбіраў пачаткоўцаў, не паведамляючы пра тое варшаўскаму кіраўніцтву (у яго былі на гэта паўнамоцтвы). Акрамя прафесійных характарыстык, ён таксама вывучаў іх сямейнае становішча. Апошнім быў Тадэвуш; як і Андрэй, ён не меў сям’і. Штомпка пераконваў, што з такімі спецыялістамі, няхай і без вялікага досведу, у выпадку якіхнебудзь праблем значна прасцей, чым з дарослымі сямейнікамі. Сам Базалья лічыў, што менавіта адсутнасць досведу стала прычынай нядаўніх здарэнняў. З гэтым неабходна было штосьці рабіць. Бо небяспецы падвяргалася не толькі свежае папаўненне, узнікала пагроза існаванню самой клінікі. Базалья быў гатовы яшчэ трываць, але калі так будзе і далей, ён пойдзе на крайнія меры.

У клініцы было ціха, усе ўжо спалі. Владэк адправіўся дадому, а ён прыгатаваў сабе паесці і сеў за столік на ганку. У яго была дзіўная звычка курыць да і пасля прыёма ежы. Базалья даставаў люльку, калі ўдалечыні заўважыў чыйсьці сілуэт. Спачатку падумаў, што здалося, але фігура працягвала рухацца ў ягоным кірунку. Тады ён выказаў здагадку – і адразу ж у думках папракнуў сябе за някемлівасць, – што гэта Андрэй. Малады чалавек ужо падымаўся і ледзь не паваліўся, спатыкнуўшыся аб прыступку. Ён адразу ж пачаў нешта балбатаць. Моцнае хваляванне чулася ў ягоным голасе, але сам Базалья гаварыў і трымаўся на здзіўленне спакойна, як быццам бы яго не заспелі знянацку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x