Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кiрыл Стаселька - Дзіцячы маніфест (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзіцячы маніфест (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзіцячы маніфест (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі – «Дзіцячы маніфест» – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае між нормай і вар’яцтвам.
У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго «Я».

Дзіцячы маніфест (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзіцячы маніфест (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мішэль і блізкія сябры з раздражненнем пазіралі на гэты маленькі свет, як на праяву ягонага нарцысізму, выкліканага галавакружэннем ад поспеху, а затым як на сапраўднае вар’яцтва. Сам Жыль успрымаў усялякія знешнія спробы разбурыць ягоны маленькі свет як варожыя атакі не проста на тое, што ім створана і толькі яму належыць, але як атакі на яго самога. Атакавалі яго блізкія або зусім чужыя людзі – значэння не мела, Жыль кожнаму даваў жорсткі адпор ды прыкладаў намаганні, каб яшчэ больш умацаваць абарону вакол сваёй прасторы.

У дзень перад сыходам ён мімаходзь папярэдзіў Мішэль, што пераязджае, не паведаміўшы ёй адрас новай кватэры. Яна ж успрыняла гэта як звычайную пагрозу, бо з сабой Жыль узяў толькі невялікі чамадан, дзе знаходзіліся некалькі кніг ды сшыткаў. Гэта былі ягоныя нататнікі, адны – цалкам спісаныя, іншыя – напалову запоўненыя, па якіх можна было прасачыць дынаміку ягонага свядомага жыцця па гадах. Звычка да пісьмовай сістэматызацыі ўзнікла ў яго яшчэ ў школе. Ён заўсёды пачынаў з таго, што на ўнутраным баку вокладкі адзначаў бягучы год і ўласныя ініцыялы. Для накідаў таго ці іншага рамана выкарыстоўваў асобныя сшыткі, у некаторых пісаў усё без разбору. Там былі планы на бліжэйшыя дні, малюнкі, адрасы і тэлефоны, новыя ідэі і проста цікавыя думкі.

Ён любіў пагартаць свае старыя нататнікі, параўнаць, наколькі змяніўся за апошнія год-два, альбо пяць гадоў, як змяніліся яго інтарэсы і планы. Часам настальгія прыводзіла ў меланхалічны стан, а часам зусім наадварот – дазваляла знайсці цікавыя запісы, якія натхнялі на арыгінальныя ідэі. У любым выпадку, Жыль успрымаў гэтыя вяртанні ў мінулае як вельмі прадуктыўныя працэдуры рэфлексіі, якім планаваў надаваць асаблівую ўвагу пасля пераезду, калі ўвесь свой час зможа аддаваць выключна працы ды самаразвіццю. Пачынаючы ўжо з першых дзён у яго склаўся графік, з якога Жыль стараўся не выбівацца.

Набліжэнне

За дзвярыма была невялікая зала цёмна-чырвоных таноў, дзе стаялі дзве шырокія канапы, пяць крэслаў і столік на нізкіх ножках. Франка патлумачыў, што менавіта тут звычайна адбываюцца сходы персаналу клінікі, якія праходзяць у даволі нефармальнай і нязмушанай атмасферы. Структура залы была скразная, і акурат наступныя дзверы вялі ў кабінет чалавека, які ўзначальвае клініку. Яшчэ некалькі крокаў, і Андрэй нарэшце атрымае больш-менш канкрэтныя ўстаноўкі.

Да гэтага моманту склалася адчуванне, быццам ён прыехаў на адпачынак, да таго ж тут нічога не нагадвала пра медыцынскую структуру. Ён прывык да адзінай уніформы як персаналу, так і пацыентаў, строгіх правілаў, выразнага распарадку дня, халоднай атмасферы такога роду месцаў. У гэтым жа месцы ўсё зусім інакш: пафасная атмасфера з шыкоўным інтэр’ерам, дактары ходзяць у звычайнай вопратцы. Пацыентаў Андрэй яшчэ ўвогуле не бачыў. Хлопец пачынаў ужо забываць мэту прыезду ды магчымую ролю ў дадзенай установе, але слова «клініка» вяртала да рэальнасці.

Папярэдне пагрукаўшы, Франка адчыніў дзверы і прапусціў Андрэя наперад. «Заходзьце, заходзьце» ― пачуўся голас з кабінета. Добры твар Штомпка расцягнуўся ва ўсмешцы. Гэта быў невысокага росту чалавек з вялікім ротам і шырока пастаўленымі вачыма, бліскучай лысінай ды густой сівой барадой. Ён працягнуў сваю велізарную руку, якая жалезнымі абцугамі сціснулася ў прывітанні. Нягледзячы на вясёлую добразычлівасць гаспадара кабінета, Андрэя ахапіла моцнае хваляванне. Ён не ведаў, куды схаваць рукі, то складаў іх за спінай, то на грудзях, то хаваў у кішэні, погляд бегаў, словы запляталіся, голас змяніўся да непазнання. За акном бачыўся двор, і ў галаве паўстала думка, што за ім маглі назіраць падчас прагулкі каля возера.

– Андрэй, знаёмцеся, дырэктар клінікі – Уладзіслаў Штомпка, ён вас скаардынуе і ўсё растлумачыць. Цяпер я вас пакіну, але калі ўзнікнуць пытанні, звяртайцеся.

– Добра.

– Дзякуй вам, Базалья. Калі ласка, папрасіце Тадэвуша потым зайсці да мяне.

– Канечне.

Франка выйшаў, а лагодны доктар прапанаваў прысесці. Толькі цяпер Андрэй паспеў мімаходзь агледзець кабінет. Уздоўж сцен стаялі высокія, да самай столі, шафы з кнігамі і тэчкамі. Стол быў завалены паперамі. На падаконні стаяў невялікі бюст у антычным стылі. Насупраць акна знаходзіліся яшчэ адны дзверы, якія, хутчэй за ўсё, вялі непасрэдна ў калідор.

– Андрэй, ну як вам тут, якія першыя ўражанні?

– Маляўнічае месца. Пакуль агледзеў не ўвесь палац, але тое, што паспеў ужо ўбачыць, мяне вельмі ўразіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзіцячы маніфест (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзіцячы маніфест (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x