Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Вішнеў - Замак пабудаваны з крапівы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Замак пабудаваны з крапівы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Замак пабудаваны з крапівы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора «Замак пабудаваны з крапівы» – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.

Замак пабудаваны з крапівы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Замак пабудаваны з крапівы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Прывітанне, сябра! – выгукнуў Фарш.

20

– А мы ўжо думалі, ты канькі адкінуў, – сказаў Фарш, расплываючыся самаварам. Ці блісамі ад яго.

– Так-так, – падхапіла Зіна, жонка Фарша. – Мы так спалохаліся, думалі – ты не жылец!..

Зіна выпучвала вочы, нібы жаба, і ўсплёсквала рукамі, нібы плыўчыха, пры кожным слове. Ні даць ні ўзяць – вылавіў яе Фарш на кручок у адным з палескіх балотаў. Сто працэнтаў.

– Чаму вы так падумалі? – я ўдаваў здзіўленне. Хаця разумеў, што, пэўна, падставы ў сяброў былі моцныя. У мяне і ў самога падазрэнні шасталі па ўсёй галаве. Шасталі акрабатамі.

– Ну, як жа? – прамовіў Фарш. – Уяві: мы стаім на пероне, а за пяць хвілінаў да адпраўлення падкатвае «хуткая» і два амбалы ў белым выцягваюць цела на насілках… Прыглядваемся… Ба!.. Гэта ж наш Сафка Бурштын!.. Зялёны як смерць. Мы запыталіся, што з табой. Лекар нас супакоіў, паказаў правадніцы нейкія дакументы і аддаў квіткі… Нам сказалі, што да Брэста цябе турбаваць нельга.

– Дык што, ужо да Брэста пад’язджаем? – Я сапраўды быў здзіўлены. Ні фіга сабе, паспаў… Шандарахнулі ад душы; пэўна, і нейкіх спецыяльных вітамінчыкаў упырснулі…

– А як той лекар выглядаў? – насцярожана запытаў я.

– Ды плюгавенькі такі, – замармытала Зіна, – Ветлівы вельмі. Усё табе валасы прыбіраў з твару…

Мяне ажно страсянула. Нібы яшчэ раз дзеўбанулі. Я не стрымаўся, правёў рукой па валасах, нібы жадаючы пазбавіцца ад гідкіх дотыкаў, і сплюнуў…

– Ты што, Сафачка, тут нельга плявацца, – замармытала Зіна.

– Ды ладна табе, – адмахнуўся Фарш ад Зінкі, нібы ад казюлькі. – Яму можна. Чалавек, разумееш, стаяў за лапаць ад смерці… А ты…

– А што той мілы плюгавенькі лекар казаў пра маё здароўе? – ляпнуў я і насцярожыўся.

Фарш надзьмуў шчокі, пачырванеў, зморшчыў лоб, напружана згадваючы таемны дыягназ:

– Нешта кшталту: часовая шызафрэнія… Зіна перапыніла Фарша:

– Не! Ён сказаў – маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз!.. Часовы! Але што крызіс мінуў і ты мусіш выконваць нейкую місію! Во!

У купэ пастукалі.

– Так, прашу! – сказаў я.

Хаця стук быў хутчэй для выгляду. Дзверы і так ужо расчыніліся… Узнікла правадніца. Гэта можна было зразумець па характэрнай сіняй уніформе. А яшчэ правадніца дужа нагадвала ляльку Барбі.

– Праз дзесяць хвілінаў Брэст, – абвясціла яна. – Як вы пачуваецеся, малады чалавек? Можа, гарбаткі прынесці? Ёсць у нас булачкі, чыпсы, піва…

– І? – я шматзначна, з намёкам паглядзеў на правадніцу, укладваючы ў гэты гук «і» ўсю моц свайго жадання… – «І»… гарэлка? Гарэ-э-эліца… Ёсць?..

– Вам гэтага нельга. Лекар забараніў. Дарэчы, вашыя квіткі і пашпарт у мяне. Буду раздаваць дэкларацыі – вярну…

– Ну, хоць піва можна? – папрасіў я.

Правадніца неяк замест смеху заікала, закруціла, нібы пелікан, галавой і рашуча паведаміла:

– Можна!

Фарш завурчэў, быццам кот, з надзеяй пазіраючы на Зіну. Тая адрэагавала імгненна і ласкава паляпала мужа па трактарных руках. Фарш зразумеў дазвол:

– Яшчэ два!

21

Толькі я паставіў клічнік пасля слова «два»… як да мяне пад’ехала на інваліднай калясцы суседская замарожаная бабулька.

– Ну, што табе яшчэ? – абурыўся я. – Я і так выканаў твае пажаданні. Алкаголь звёў да мінімуму. Цыгараў ніхто не паліць… Героя пераследуюць цьмяныя асобы… Што ты яшчэ ад мяне хочаш?!!

Бабулька выцягнула з кішэні кофты грабеньчык і пачала расчэсваць сівыя валасы. Яна не адказвала, а толькі пільна пазірала мне ў вочы і расчэсвала… Расчэсвала… І глядзела… Такім пустым бясколерным позіркам. Мне стала ажно халодна. Я прастагнаў:

– Што ты хочаш?

– Я разумею, што алкаголю стала значна меней, ты ж не Венічка Ерафееў і не Эрнэст Хемінгуэй які, – прашамкала старая. – Але адкуль столькі бабулек? Што ні раздзел, дык абавязкова бабулька на інваліднай калясцы. І ў мяне ўражанне, што ты ўвесь час у непрытомнасці…

– Ды не п’ю я! Не п’ю!.. І я што, вінаваты, што ў Беларусі столькі бабулек развялося?! – закрычаў я.

– Калі не п’еш – значыць, спіш многа… Б’юць цябе ўвесь час – гэта ж не справа… Колькі можна? Я тваю кніжку чытаць не буду! І не спадзявайся!

– Ды што табе трэба? – прастагнаў я.

– Хачу казку, – прамуркатала бабулька. І адразу асвяцілася сонечнымі прамянямі. «Містыка», – падумаў я.

– Добра! Будзе табе казка, але трошкі пазней, – паабяцаў я.

22

Думалася, што трэба зрабіць адзін крок, і ўсё стане на свае месцы. Але гэта было памылкай, бо ў галаве хавалася суцэльная каша. Прычым каша – грэцкая. Развараная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Замак пабудаваны з крапівы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Ольга Гусейнова - Крап-чаг соединяет
Ольга Гусейнова
Зміцер Вішнеў - Тамбурны маскіт
Зміцер Вішнеў
libcat.ru: книга без обложки
Зміцер Падбярэзскі
Кандрат Крапіва - Брама неўміручасці
Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва - Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва
Януш Вішнеўскі - Канец адзіноты
Януш Вішнеўскі
Зміцер Дзядзенка - Ордэн Прамяністых
Зміцер Дзядзенка
Зміцер Баяровіч - Шалі (зборнік)
Зміцер Баяровіч
Отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы»

Обсуждение, отзывы о книге «Замак пабудаваны з крапівы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x