Павел Севярынец - Беларусалім. Кніга першая. Золак

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Севярынец - Беларусалім. Кніга першая. Золак» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Дніпро, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусалім. Кніга першая. Золак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусалім. Кніга першая. Золак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.
Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.
Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.
Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Беларусалім. Кніга першая. Золак — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусалім. Кніга першая. Золак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладныя абцасы бліжэй, ясьней, мацней. Якая цяжкая выкшталцонасьць, ён увесь сьцяўся ў юначым прадчуваньні, аж заплюшчыў вочы, ну тут жа Леў…

– Э-э, скажыце, а гдзе ў вас тут… ну, эта… неупиваемая чаша?

Нізкі альт, цётка гадоў пяцідзесяці, ржавыя фарбаваныя, бігудзямі закручаныя валасы.

Слаба паказаў рукой – там.

Яне, Яне… Дзе ж яна, твая любая, лёгкая і вытанчаная Воля…

Нікому, Ян, чуеце, нікому не аддавайце сваёй волі, казаў яму на споведзі айцец Рыгор – шэптам гарачым, адчайным, і тонкія хвалістыя валасы ягоныя дрыжэлі ля самых вуснаў. Нават калі гэта святар, епіскап ці, страшна сказаць, патрыярх. Бог не забірае ў вас свабоды паступаць як хочаш – значыць, і ніхто іншы ня мае права. Духоўны гвалт – від гвалту самы жудкі. Прымус, маніпуляваньне, законьніцтва ў дачыненьні да чалавечага сэрца – суць закваска фарысейская. Вакол такога поўна, у тым ліку і ў царкве – і, можа быць, найперш у царкве. Знаеце, ўсё гэта змаганьне зь іншаслаўнымі… геямі… калдунамі… усё гэтае шуканьне д’ябла паўсюль… знаеце, насьцярожвае. Вы хочаце волі, я бачу. Беражыце волю. Хто б там што ні казаў, знаеце – гэта для чалавека галоўны дар Божы.

Вольная воля – гэта ўсё, што мне трэба. Я выбіраю волю, я выбіраю неба. І прыпеў: мама – анархія, тата – Айцец Нябёсны, мама – анархія, тата – Айцец Нябёсны!

Эх, не разумеюць усёй глыбіні свабоды і ўсёй вышыні ідэі ягоныя мілыя сябручкі з пацыфікамі ды ў капюшонах. Не даганяюць, як гэта крута, калі галоўны анархіст – Бог!

Вось айцец Рыгор – чалавек волі. Пацярпеў за пост, прычым пост у фэйсбуку: напісаў, ня так страшныя садаміты, колькі тыя бацюшкі, якія іх зь нянавісьцю зласловяць. Каменьціў, каменьціў пра расейскіх праваслаўных уладыкаў ды дапосьціўся, зараз царкоўны суд, могуць забараніць у служэньні на паўгады. Гора, гора айцу Рыгору.

У айцы Рыгоры, ягоным спаведніку, благаабразным даўгавалосым прыемным барытоне з жывымі праніклівымі вачыма, ліберале ў лепшым сэнсе гэтага слова, асабліва пасьля манастыра, яму падабалася заўсёды вінаватая ўсьмешка; падкрэсьлены зварот на “Вы” (“Вырашайце самі, Ян”), глыбокі ўздых, калі Ян зноў і зноў распавядаў яму пра свой блуд (“Ян… ну ўсё-такі гэта ня самы страшны грэх… хаця лепей і для вас, і для іх будзе, калі Вы… прымеце рашэньне устрымлівацца… ну хоць на нейкі час”); кнігі, якія ён употай, з-пад расы перадаваў яму ў нішы за вялікім крыжам – Бярдзяева, Фларэнскага, Рэнана, Тэяра дэ Шардэна; дабраславеньне, якім ён пасьля споведзі паветрана кранаў кончыкам пальцаў ягоную галаву, і вушы лашчыла ледзь чутнае: “і сына…”

Але…

Гэта свабода? Так, ты ў свае дваццаць адзін вольны рабіць, што хочаш, табе ёмка ў царкве, табе ня хочацца ў запляваны пад’езд і ноч, напружаную да звону ў вушах, у кватэры, але – ці гэта воля тваёй мроі? Чаму тады ты зьнемагаеш, ня можаш справіцца зь вірамі юру; чаму ўгробіў музычную адукацыю, чаму ты за апошнія гады ані на цалю ня зрушыў сьвет… Ды ё-маё, Яне, які сьвет, на’т сябе самога; чаму ты бязвольна, з высокімі нотамі тэнара сплываеш у агульнай плыні – ужо аднерасьціўся, ласось, ці што?..

Так, для дзяўчат з хора ён Нэа, ён эльф, дзеля якога яны прыхарошваюцца і якога немагчыма ўявіць за чысткай зубоў або з крахценьнем на ўнітазе. Але хіба гэта воля?

А насамрэч – усё зьнясіленьне ў грэху, млявасьць, саладжавая млявасьць і абыякавасьць да жыцьця. Мая прэлесьць. І калі ўжо сьвет пачынае шыпець і пускаць пузыры перад апошнім кіпеньнем, калі вушы скручвае ў трубачку рэха анёлавай трубы – дык ці бацька яму вечна вінаваты айцец Рыгор?

Тонкі трэск сьвечак. Так. Так. Пясок на міг засіпіць ад гарачага воску.

Госпадзе, Ісусе Хрысьце, ці ісьці мне за гэтым Ільвом? Ці той гэта леў, які рыкае й шукае каго паглынуць, ці стары добры Аслан з “Кронікаў Нарніі”, ці наогул гэта Ты – Леў з калена Давідава?

У прытворы рухам і рэхам пачаў нарастаць рокат.

Шосты анёл затрубіў, і раздаўся голас ад чатырох рагоў ахвярніка… А мо гэта проста кішэчнік вадаправодаў, каналізацыяў, трубаў гарачай вады – у кватэры раптам вуркоча, як сабака, якому наступілі на хвост, а ў гулкім храме рыкае апакаліптычным драконам?

Госпадзе… Можа, ён праслухаў?

Ад глыбокага звону Ратушы на Плошчы Волі ягонае сэрца адчайна ўдарыла ў грудную клетку – раз, другі, трэці…

Сем.

Леў, агромністы Леў шумна пераступіў з нагі на нагу. Ну, нарэшце. Ян роспачна заплюшчыў вочы: пачуць!..

Труба. Усё проста. Гэта ўсё-такі тррруба, Ян!

Далёкая, трывожная. Скразны духавы інструмант Адкрыцьця Яна Багаслова. Такое ўражаньне, што ў дзьвярных шарнірах Сабора са скрогатам павярнуліся суглобы эры вялікага смутку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусалім. Кніга першая. Золак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусалім. Кніга першая. Золак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусалім. Кніга першая. Золак»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусалім. Кніга першая. Золак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x