Павел Севярынец - Беларусалім. Кніга першая. Золак

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Севярынец - Беларусалім. Кніга першая. Золак» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Дніпро, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусалім. Кніга першая. Золак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусалім. Кніга першая. Золак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.
Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.
Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.
Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Беларусалім. Кніга першая. Золак — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусалім. Кніга першая. Золак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шаркае, крэхча пад нос, шыпіць нешта сабе: пасьля ўчорашняга айцец-настаяцель забараніў далей прытвора заходзіць.

А яшчэ пакутліва крышыць, растрэсквае сьвядомасьць, ашпарвае начны шматтысячны навагодні шоргат – зьнішчальны, з рэхам аглушальнага экрану на Плошчы.

Госпадзе Ісусе…

Слухай, Яне, слухай. Што ж гэта за гук? Духавы, яўна духавы. Інструмант духа.

Ён вучыўся адрозьніваць гукі ды шукаць іх крыніцы усё сваё дваццацігадовае жыцьцё – ад кропляў, гроняў і пераліваў мамінага піяніна ў залі, ад птушынага чырыканьня, калі высыпаў крышкі на падваконьнік кухні, да ценкага камертона ў музычнай школе ды перазвону званоў са Сьвята-Духава, Катэдры, Петрапаўлаўскага ды Магдалены, ад якіх зусім па-рознаму бзыкалі шыбы – у кватэры на Старажоўцы, у вокнах ліцэю на Пляцы Волі, у класах Кансерваторыі праз сквер.

Божа, я веру, што Ты – найвялікшы Дырыжор, і жыцьцё ёсьць Тваёй сімфоніяй, вечнай, непаўторнай, касьмічнай; д’ябал здольны адно на тое, каб кашляць, шаркаць, Табе перашкаджаць – а мы, слухачы, вольныя заткнуць вушы, ці пагойдваць мыском пантофлі ў тахт, ці проста аддавацца плыні мелодыі… І, разумееш, той самы момант, калі нам раптам робіцца ясна, што мы толькі слухачы, калі нас сагравае ўдзячнасьць, што мы апынуліся менавіта тут і цяпер, калі мы адкрываем рот, каб падпяяць ціхенька, альбо зводзім далоні для воплескаў – дык вось, у гэты момант насамрэч ня мы пляскаем Богу, а на нябёсах грымяць хоры і ладзяць авацыю, і крычаць адно аднаму: і гэтае сэрца з намі!..

Асабліва трымцела сэрца ад гармоніі вячэрні – калі адымаеш цёплае цела кларнету ад балючых вуснаў, і першы ўдар звону са званьніцы на другім беразе Пляцу Волі – безь пяці шэсьць! – зьбівае табе дыханьне й перакоўвае дзень у вечар, і раптам усплывае зь Нямігі, адбіваецца ад сьценаў, рассыпаецца і напаўняе чашу плошчы хмельным, як прычасьце, залацістым сьвятам родны Петрапалыч.

Апошнім часам ён усё часьцей чуў шоргат і сіпеньне. Штосьці вусьцішнае. Глухое падземнае рэха, глыбокае вуркатаньне, трубу першага анёла, водгалас рыку, ад якога сьвет імгненна старэў і рабіўся попельна-серабрыстым. У пранозным скрогаце шахты ліфта ў Веранікі на Слабадской; у вентыляцыях ваннай і прыбіральні, дзе перадсьмяротна выдыхае вецер, пакуль ты сьцінаеш уласнае ненавіснае цела; у самотным і дзікім п’яным крыку ў двары апоўначы; або, наймацней, ува ўчорашнім пачварным рыгу над бліскучай, вогненнай чашай з крывёю і хлебам… І нямее душа, і жахаецца, што таемны падземны ход вядзе зь ягонага вуха проста ў ашчэраную пашчу пекла.

Госпадзе, што ж гэта за Новы год… Канец сьвета. Заўчора выперлі з Кансерваторыі – за сістэматычную непасьпяховасьць ды ўдзел у анархісцкіх акцыях. Ты разьдзяўбай з кучаравымі льнянымі валасамі, унікальным музычным слыхам, небясьпечны для грамадства, і цяпер маеш даведку. Канчаткова рухнула персьпектыва дудзець у срэбную дудку ўсё жыцьцё, пакуль не дасі дуба. Учора палез на ліхтар на Плошчы евангелізаваць п’яное быдла, за што дабрэнна адгроб, уратавалі мянты. Заблытаўся са сваімі дзевачкамі. У выніку – гіганцкая пустка ўнутры.

Ісіхія. Хочаш пачуць Бога – маўчы.

Ты ўжо шмат чуў у сваім жыцьці, Ян Ясны, але такое – першы раз. Трэба вызначацца, хто ты, адкуль ты і ці гатовы ты хоць кудысьці ісьці.

Раптам рыпнулі цяжэнныя дзьверы Сабора. Шаўкавіста скалыхнулася ад ветру пурпуровая тканіна ў алтары за царскай брамаю. А рэха рыпеньня – пранізьлівае, сьвідруючае – пракацілася па ўсёй прасторы, рухнула проста ў вушы і закіпела ў памяці… Нібы вялікая гара, вагнём распаленая, абвалілася ў мора…

Што гэта? Горн? Можа быць, сігнальны горн… Далёкі роў акіяну з самага мысу Горн?

Пабудка, будзіць беларусаў? Гэта і ёсьць адказ?

Што, мае рацыю Леў, гэты шалёнага выгляду, глыбока дышучы незнаёмы пажылы анёл?.. Госпадзе, адкажы… Адкажы тут і цяпер, куды нясе мяне гэты Сабор, мой любы стары вальнадумец, мой Петрапалыч…

Залаты карабель плыве па Нямізе, рэнесансавы – збудаваны тады, калі ліцьвіны бралі Маскву і елі адзін аднаго ў Крамлі, абложаныя апалчэньнем… Храм Статкевічаў, Агінскіх, Трызнаў і Рагозаў, ненавісна праваслаўны для месьцічаў-вуніятаў… Адным, левым крылом – беларускі, Трох Віленскіх Пакутнікаў, закатаваных язычнікамі, як і ён уначы ў натоўпе перад Палацам, за веру – а другім, правым – расейскі, Екацярынінскі, за 7000 рублёў срэбрам ад імператрыцы пераасьвечаны… На дзьве душы, як сам беларускі народ, і зь дзевяцьцю званамі, якія падымалі набатам Ракаўскае прадмесьце, Верхні горад ды Ніжні рынак; перароблены бальшавікамі ў сьмярдзючы склад селядцоў, але потым адноўлены як сэрца беларускай волі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусалім. Кніга першая. Золак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусалім. Кніга першая. Золак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусалім. Кніга першая. Золак»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусалім. Кніга першая. Золак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x