Павел Севярынец - Беларусалім. Кніга першая. Золак

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Севярынец - Беларусалім. Кніга першая. Золак» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Дніпро, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусалім. Кніга першая. Золак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусалім. Кніга першая. Золак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.
Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.
Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.
Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Беларусалім. Кніга першая. Золак — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусалім. Кніга першая. Золак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не маўчы, Госпадзе, адкажы: дзе, калі ня тут?!.

Рыпіць, рррыыпііііць…

Трэці, тррррэээці анёл затрубіў… А можа, гэта дуда? Сярэднявечная, наская, зробленая з валовай скуры і трысьняговых трысьцінаў, дзівосная шматногая істота, якая набірае паветра, усё выдыхае высокім напружаным тонам і потым памірае доўга-доўга? Дуда, пад прызыў якой стагоддзямі адляталі ў вырай душы крывічоў ды ліцьвінаў, пасечаных крыжацкім мечам, татарскай стралой, маскоўскай булавой, ды трымцеў мароз па скуры царскіх баяраў пад Воршай, ды адпявалі зажыва расейскую кавалерыю ў бітве пад Барадзіно?.. Інфернальная прорва чарнобыльскіх трубаў, зорка Палын?..

Божа, адкажы… Так, тут, у сваёй сьвятарнай пячоры, ён заўсёды чакаў адказу, калі ад маўчаньня рабілася страшна. Калі мама сказала, што ня можа больш заставацца зь ім, што мусіць вяртацца ў манастыр, і ён хлопнуў дзьвярыма, блукаў па горадзе ў сьлязах, ён вырашыў, што памяняе прозьвішча ў пашпарце, усё, больш ніякіх праклятых Максімчукоў – і толькі тут, у цеплыні, перад сьвечкамі, пачуў, як абступаюць, як шэпчуць яму мудрыя жанчыны са сьценаў: “Даруй… Даруй…”

Адказу – як і тады, пасьля блуднай начы з Алесяй з хору, яшчэ зацемна, спустошаны, перад раньняй літургіяй, заплюшчыўшы вочы ля сьвечак… Нейкая прыхаджанка на шпільках прайшла праз увесь сабор з рэхам, чаканна, бы на подыюме, – і з кожным ударам параненага сэрца чуў, як кожны цік абцасіка заганяе цьвікі ў запясьці ды ступакі Госпада… і сам плакаў і шаптаў: “Прабач!..”

Часам ён заставаўся тут ля вялікага паклоннага крыжа, пасьля малебнаў і акафістаў, калі сыходзілі ўсе, Сабор напаўняла сьвятарная ціша, паглынала яго глыбінёй – і адкрываліся таямніцы. Дзінькне ключ у алтары, якім айцец Віталь запірае дараносіцу, ці зь лёгкім павевам ветру ад уваходу прыадчыніцца, крыху пачакае і зачыніцца Царская брама.

Сыход?.. Прыйсьце? Дух вее. Ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды сыходзіць. Але калі Ён прыйшоў, ты адчуеш. Вее.

І воля.

Воля – гэта галоўнае, дзеля чаго ён, беларус, праваслаўны. Так, поўня вучэньня, так, таямніца прысутнасьці ў абразах, так, бел-чырвона-белая стужка ўладыкаў на сьвяты і белае з чырвоным прычасьце – гэта былі прычыны. Але самае важнае – Воля. Ня немы касьцёльны халадок, калі ты мусіш , не пратэстанцкія выбухі паветра, не… Жывое дыханьне волі, якое ён не прамяняе ні на што.

“За адзін уздых усё даруецца…”

Ягоная слава беларускага праваслаўя – гэта была сімфонія раньняй літургіі, калі сустракаеш сьвятло новага дня, пяеш і прымружваесься ад залатых струнаў сонца, што трымцяць, працінаюць увесь храм ад вялікіх вокнаў алтара; усьмешка айца Віталя, проста ўсьмешка мімаходзь, стоеная ў серабрыстай барадзе; імгненнае перажываньне з кожным “Госпадзе, зьмілуйся” асобнага грэху, і камень за камянём з душы; і радаснае “Алелюя!”, якое падымае цябе над зямлёю, аж чутно, як шумяць шасьцікрылыя мнагавокія празрыстыя сьветлыя істоты, пяюць, вапіюць, узываюць і глаголюць; і чыстая сольдругой актавы ў анёлагалосьсі Херувімскай песьні… “Калі ж нехта з вас па нявер’і сваім у чашы са Сьвятымі дарамі ўбачыць сапраўдную кроў, ня бегайце па прытворах, не агалашайце храм воплямі, не прыставайце да сьвятароў і дыяканаў, вочы вырачыўшы – гэта нармальна”. І асабліва калі адсьпяваеш, пасьля пякучага прычасьця ў натруджанае горла, выходзіш з Сабора, з блажэнным хрумстам у зацеклых суглобах жагнаесься, кланяесься алтару ў глыбіні дзьвераў, удыхаеш на поўныя грудзі неба – ты вольны, вольны і маеш Бога ў сабе!..

Шэпча, моліцца ціхімі сьвечкамі й рэхамі Сабор. Моляцца і Ефрасіньня, сьвятая мама, і Кірыла, сьвяты тата, спавіты бел-чырвона-белым, і спалоханыя, зь вялікімі вачыма, тры віленскія пакутнікі, усе родныя, усе свае – колькі іх яшчэ засталося, верных, на гэтай зямлі?..

Слухай, Ян. Бог даў чалавеку два вухі і толькі адзін рот. Слухай.

Зноў мурашкі па скуры – увесь Сабор засіпеў ад шолаху з прытвора. О, гэты гук… ён чуе – менавіта гэты гук учора разбураў навагодняе набажэнства. Прарываўся, падмываў, шчэрыўся. Нейкі яхідны шэпт шыўся яшчэ падчас споведзі, роіўся ў народзе, так што пратаярэй Георгій гнеўна павышаў голас, сьпяваючы; у хоры шоргала носам, зьбіваючы першы й другі галасы, прастыўшая Ксюша; і вось прарваўся на малой якценіі надрыўны, аж выварочвала, дзіцячы крык, і шум, і шыканьне; і падчас чытаньня Евангельля паводле Яна, ягонага Евангельля – няхай не сумняваецца сэрца вашае! – злавесны кашаль старасты глушыў, крышыў слова за словам, ажно раззлаваны протаярэй цяжка замаўчаў, даючы гэтаму старому чорту прачысьціць горла; і зноў зайшлося нема дзіця, і настаяцель крычаў “Аглашэнныя, ізыдзіце!” – і нават паказваў рукой – ізыдзіце, ізвергніцеся… Дзьверы, дзьверы, прамудрасьці вонмем…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусалім. Кніга першая. Золак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусалім. Кніга першая. Золак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусалім. Кніга першая. Золак»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусалім. Кніга першая. Золак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x