Зоя Доля - Акно ў замежжа (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зоя Доля - Акно ў замежжа (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акно ў замежжа (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акно ў замежжа (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў.

Акно ў замежжа (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акно ў замежжа (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зоя Доля

Акно ў замежжа

© Доля З., 2015

© ПУП «Кнігазбор», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Раман

Вера

1

Яе звалі Вера. Ёй было крыху за трыццаць. Яна нарадзілася і вырасла ў Мінску. Той рэліктавы, рэдкі тып карэннай мінчанкі, бацькі і дзяды каторай заўсёды жылі ў Мінску, у старым Мінску, ад якога амаль не засталося следу. Падчас Другой сусветнай вайны Мінск быў бязлітасна разбураны. Сярод руінаў, бітай цэглы, заваленых друзам вуліц узвышаліся рэдкія ацалелыя будынкі. У горадзе, на аскепках былога даваеннага жыцця, заставалася некалькі дзясяткаў тысяч ацалелых жыхароў. Мінула крыху больш за паўстагоддзя, і горад ператварыўся ў двухмільённую новазбудаваную сталіцу. Мінск – горад «панаехаўшых». Сталіца ўсмоктвала ў сябе правінцыю, жывілася ёй, перарабляла, перакручвала на свой капыл. Сям’я Веры тым часам пражывала ціхае жыццё карэнных мінчанаў, згубленых сярод напорыстых «панаехаўшых» і іх нашчадкаў, падпарадкоўваючыся лёсу і абставінам, перажываючы разам з горадам усё, што выпала на яго долю як цяпер, так і ў былыя часы.

– А ты ведаеш… мая родная бабка загінула ў засценках КДБ, а можа, у лагеры ў Сібіры… Ёй далі дзесяць гадоў без права перапіскі. Уляпілі па поўнай праграме, – нечакана сказала Вера.

Дзве маладыя жанчыны сядзелі на адкрытай тэрасе кафэ з відам на Нямігу. Адна з іх – Вера, другую звалі Ліда. Яны не былі блізкімі сяброўкамі, хутчэй прыяцелькамі. Зрэдку сустракаліся пабалбатаць. Непадалёку ад тэрасы доўгая лесвіца з вуліцы Багдановіча падымалася на гару. Уверх і ўніз па лесвіцы няспынна ішлі людзі. На другі бок вуліцы, запруджанай машынамі і аўтобусамі, віднелася царква, невялікая, з высокімі вузкімі стрэльчатымі вокнамі і купаламі, нібыта згубленая ў часе сярод гаму і тлуму сучаснага горада.

Прыяцелькі елі марожанае са шкляных, на высокіх ножках крэманак. Яны толькі што адабедалі за бутэлькай віна, падчас абеду вялі свецкія размовы пра новыя тэндэнцыі сусветнай моды: тканіны і сілуэты, колеры і аксесуары, выбітныя калекцыі адзення на еўрапейскіх подыумах. Абедзве былі мадэльерамі паводле адукацыі.

Вера задуменна патупіла позірк у шкляную крэманку. Рудыя стрыжаныя хвалістыя валасы, закладзеныя за вушы, адкрывалі твар з прыемным мяккім авалам. Доўгая грыўка, зачасаная над ілбом на правы бок, была прышпілена да валасоў заколкай, аздобленай дробнымі каменьчыкамі празрыстага шклярусу. Вера паматляла металічнай лыжачкай над марожаным і кінжалам уторкнула яе ў белую халодную масу.

– Дзесяць гадоў без права перапіскі, – глуха паўтарыла яна сказанае.

Прыяцелька паёжылася. Яна была шакавана. Чужая таямніца навалілася на яе і бянтэжыла. Так нечакана, здаецца, ні з таго ні з сяго.

– Навошта ты мне пра гэта гаворыш? Я б ніколі нічога падобнага не магла падумаць. Ты б не сказала, я б і не ведала.

– А я хачу расказаць. Мне трэба з кімсьці падзяліцца. Я ведаю, што ўсё застанецца між намі, ты нікому не скажаш, – упэўнена сказала Вера і, холадна зачапіўшы позіркам лыжку ў марозіве, выдыхнула, – А калі на тое пайшло, то мне наогул пляваць. Я ўсё адно з’язджаю ў Канаду.

– Вера, я ў шоку! Столькі навін запар! – Ліда разгублена глядзела на прыяцельку.

– Вось так атрымалася, дарагая мая. Я не хвалілася пра Канаду, бо і сама была не ўпэўнена – спраўдзіцца ці не. Мы выйгралі грынкарту, так што з’язджаем усёй сям’ёй: я, муж і дачка.

– Ды пачакай ты з Канадай. Давай па парадку. Раз пачала пра бабку сваю, то расказвай. Як гэта магло здарыцца?

Вера хмыкнула, без злосці, толькі з нейкай неадольнай тугой.

– Як магло здарыцца?… А вельмі проста. Прыехалі ноччу і забралі… Яна мадысткай была. Бадай як мы з табой, толькі без дыплома. Мадысткай, разумееш? Гучыць, праўда?… Так раней швачак называлі, каторыя файна шылі. Бабуля мая абшывала жонак вышэйшага афіцэрскага складу… Яе выклікалі ў КДБ і прапанавалі пісаць даносы на афіцэраў і іхніх жонак.

– А яна?

Ліда, не міргаючы, неадрыўна глядзела на Веру.

– А яна адмовілася… Працяг ты ведаеш… А маладая ж зусім была, прыблізна майго ўзросту, – Вера пакратала лыжкай абмяклае марожанае, зірнула на другі бок вуліцы на царкву і перарывіста ўздыхнула. – А я б хацела мець бабулю, каб яна са мной забаўлялася, у парк вадзіла, на каруселі… Не прыйшлося… Яе больш ніхто ніколі не бачыў. Дзед напісаў пакаяннае пісьмо, што нічога супольнага з ёй мець не хоча… Каб дзяцей уратаваць. Трое было: мая маці і яшчэ дзве старэйшыя сястры. Самай большай – сем гадоў, а маёй маці – усяго год. Дзед баяўся – калі яго забяруць, што з імі будзе? Раскідаюць па дзетдамах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акно ў замежжа (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акно ў замежжа (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акно ў замежжа (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Акно ў замежжа (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x