Зоя Доля - Акно ў замежжа (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зоя Доля - Акно ў замежжа (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акно ў замежжа (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акно ў замежжа (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў.

Акно ў замежжа (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акно ў замежжа (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ліда прайшла на кухню. Кухонны стол быў застаўлены талеркамі. У рондалі на дне барвавелі рэшткі вінегрэту. З краю стала ўзвышаўся пачаты трохлітровы слоік марынаваных агуркоў. Агуркі адгадаваны да велічэзных памераў, закінутыя у сярэдзіну шэсць-сем доўбняў запаўнялі ўвесь няхітры шкляны сасуд. Made in Belarus. Горла слоіка прыкрывала пагнутая адкрывалкай бляшаная накрыўка. Ліда адсунула талеркі і на вызваленым месцы прыладзіла шампанскае з тортам. Следам з пярэдняй увайшла Вера і прычыніла за сабой дзверы.

– Ты што, з Лёнчыкам памірылася? – спытала Ліда.

– З чаго ты ўзяла?

– Я бачыла яго ў зале, сядзеў з дачкой на канапе.

– Ладна, так і быць, табе раскажу. Я яго наўмысна запрасіла, каб Насця тату пабачыла. Ляльку сама купіла, яму дала ў рукі, каб падарыў і сказаў, што ад яго… Разумееш, дзіцяці патрэбен тата. Я сама без бацькі вырасла. Ты ж ведаеш… А менавіта сёння яго запрасіла, таму што кампанія сабралася, сам насам я з ім не магу. Ён мяне раздражняе.

– Ой, Вера. Думаеш, з гэтага будзе нейкі толк? – скептычна зірнула Ліда і склала вусны ўхмылкай.

– Ды які толк? Нічога з гэтага не будзе. Проста зрабіла дзіцяці радасць. А ён мне абыякавы.

Ліда ўзяла за горла бутэльку шампанскага і кінуўшы кароткае: – Пайшлі, – выйшла з кухні, Вера – следам.

У зале гаманіла занятая сабой тусоўка.

Лёнчык пасядзеў гадзіну, чужы і нікому не цікавы. Выканаўшы місію добрага таты, што дорыць дочкам лялькі, незаўважна змыўся…

Вечарам Ліда адыходзіла дадому. Вера правяла яе ў пярэднюю:

– А народ разгуляўся, – са скрухай сказала Ліда, зашпіляючы маланку на ботах. – Паглядзі якая весялуха! Дамоў не збіраюцца. Дзіця спаць хоча, а ім хоць бы хны.

– Я, па шчырасці, і не ведаю, як іх выперці. Я стамілася… А сябры мае так любяць сябраваць, што проста гатовыя жыць застацца ў маёй кватэры, – паўшэптам прамовіла Вера і ціха ўздыхнула.

З пакоя далятаў вясёлы рогат, падпітыя галасы. Брынькнула гітарная струна… звон бакалаў раздаваўся.

– Гаспада, плясніце мне шампанскага, – п’яна цягнуў дзявочы голас з застолля.

«Гаспада» загыгыкалі, шампанскае палілося ў бакал і, узняўшыся пенай, з шыпам выкацілася праз край на абрус.

– Ва-аў, стол залілі! – весяліўся дзявочы голас.

– Трэба табе, Вера, паціху культурна кампанію выпіраць, – параіла Ліда.

Вера згодна кіўнула галавой. Яны ніколі не былі занадта блізкімі сяброўкамі, хутчэй прыяцелькі, але выдатна разумелі адна адну.

– Буду выпіраць, – шапнула Вера.

3

Мінула некалькі гадоў. Прытупіліся старыя крыўды, пабляклі ўспаміны аб няўдалым першым каханні… Вера сышлася з Вікторам. Ён быў на тры гады за яе старэйшы, самастойны і ўпэўнены ў сабе. Раман іх склаўся хуткаплынна: захапіла, закруціла, панесла. Віктор прапанаваў Веры жыць разам на наёмнай кватэры. Яна нічога не губляла, акрамя адзіноты. У нейкі момант ёй нават здалося, што Віктор яе кахае. Вера ахвотна згадзілася і пераехала разам з дачкой да Віктора. Яна называла яго Вікторам на замежны манер з націскам на літару «О». Рыхлы з буйным млявым целам офіснага планктону, з глыбокімі лобнымі залысінамі над невыразнымі брывамі, ён глядзеў на людзей непрыемнымі вачамі гандляра-ацэншчыка. Віктор працаваў у сферы прыватнага бізнесу. Схема бізнесу была нескладаная: як мага танней купіць і як мага даражэй прадаць. Віктор разам з кампаньёнам Сашам перапрадаваў невялікія партыі прадуктаў. За вышэйшы пілатаж лічылася ўцюхаць спажыўцам партыю падпсаванага пратэрмінаванага беларускага сыру па завышаным кошце. А потым гулліва перакідвацца з кампаньёнам фразачкамі:

– Сырочак добра зайшоў па дарагой цане.

– Дык ён жа аналаг французскага, з плесняй.

Віктор наняў кватэру і Вера з дачкой пераехала да яго. Разлік гандляра быў просты як пяць капеек: жанчына з «прычэпам» нікуды ад яго не дзенецца, будзе паслухмянай і стараннай, куды ёй з дзіцём рыпацца, а яму зручна.

«Памыць, прыбраць, есці згатаваць – не мужыцкая гэта справа. Вера зоймецца хатняй гаспадаркай. А то сучасныя цёлкі на выданні лёгка давядуць да шаленства, – разважаў Віктор. – Усё чакаюць, каб мужыкі да іх з букетам на балкон лазілі ды дэманстравалі незгасаючую жарсць, а самі кабеняцца, маўляў, заваюй мяне, я ўся такая недасяжная і такая рамантычная. Рамантычныя, узвышаныя… а посуд памыць няма каму». У Віктора на любоўныя жарсці не хапала ні часу, ні жадання. Трэба было тэрмінова ўцюхваць чарговую партыю прадуктаў. Дамовы, транспартныя накладныя, справаздачы ў падатковай замудохалі, ажно сківіцы зводзіць. А Вера, Вера яго разумее. І выглядае файна. Модніца. Не сорамна сябрам паказаць такую ляльку. І для душы паразмаўляць адно задавальненне, і для цела… у гэтым сэнсе Віктора асабліва ахінала пяшчота… Жаніцца ён не збіраўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акно ў замежжа (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акно ў замежжа (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акно ў замежжа (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Акно ў замежжа (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x