Ігар Сідарук - Выкраданьне вепрука

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Сідарук - Выкраданьне вепрука» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданьне вепрука: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданьне вепрука»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга сябра Таварыства Вольных Літаратараў Ігара Сідарука аб'яднала лешыя празаічныя творы, напісаныя за ўвесь час літаратурнай дзейнасьці. Проза аўтара адрозьніваецца экспрэсіўнай, дзёрзкай манерай пісьма. Героі аповедаў Сідарука часта трапляюць у абсурдныя, фанасмагарычныя сытуацыі. Выйсьце зь якіх – трагічна-сюррэлістычнае…
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Выкраданьне вепрука — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданьне вепрука», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ага, – хітнуў галавою кіроўца. – Паедзем. Там, грамадзяначка, і пажалуецеся…

– Хто… – зноў быў завёў сваё хлапчыска, ды кіроўца раптам выкруціўся цэпам ды згроб усёй пяцярнёю ягоныя валасы на карку:

– Яшчэ хочаш, поскудзь мочаная? Я табе пакажу, хто я такі! Ты ў мяне ня тое што на бабу, на голую курыцу ўскочыць ня здужаеш!..

– Вой, мы паедзем! Толькі адпусьціце яго! – замалілася перад ім дзяўчына.

– Ды трэба мне такое гаўно! – штурхнуў хлапца кіроўца, націскаючы яму на карак. – Ну й гаўно… – ужо глыбакадумна-разважыста дадаў ён.

– Паедзем… Паедзем… – усё прыгаворвала маладзіца, ніяк не трапляючы нагамі ў спаднічку. Вось нарэшце патрапіла, дрыжачымі рукамі зашпіліла гузікі на блузачцы, схапілася рукою за плячо свайго зьбялелага каханца. Ды ў поўнае зьніякавеласьці замёрла, пакуль раззлаваны кіроўца ня ўскочыў назад у кабіну ды ня бразнулі дзьверцы, рэзка расчыняючыся перад імі. Хлопец, так і не апрануўшыся як сьлед, падаўся у аўтобус першым, працягнуў руку сваёй спадарожніцы, і яна нясьмела ступіла за ім на прыступку.

Дзьверцы ўдарылі па дзявочых плячах, і жытняе поле ў кроплях сініх валошкаў апошні раз праплыло перад іхнімі вачыма.

Зграйка сівенькіх бабулек у белых хустачках дыбала па дарозе да могілак. На тое, што позаду іх натужна раве нейкі дабіты ПАЗічак, яны сьпярша зусім не зьвярнулі ўвагі. Але вось пыл з-пад колаў закурэўся зусім блізка, аўтобус пад'ехаў амаль што ўсутыч да іхніх сьпінаў, і бабулькі перапалохана зьбіліся на ўзбочыну. Аўтобус рэзка збавіў абароты, зьязджаючы сьледам за бабулькамі на край дарогі. Тыя пачалі ашаломхана крычаць, махаць рукамі кіроўцу, яшчэ болей цясьніцца на ўзбочыну. Толькі кіроўца, каменны твар якога ўжо можна было выразна разгледзець скрозь лабавое шкло, упарта ціснуў на газ.

Тады бабулькі пабеглі.

Галосячы, дробна перабіраючы старымі, нядужымі нагамі, яны беглі па краі дарогі, задыхаючыся ды ледзь ня падаючы. Усяго некалькі крокаў заставалася ім дабегчы да могілак, як раптам адна старэнькая жанчына спатыкнулася, падвярнула нагу, засталася ззаду. І астатнія бабусечкі ў тую ж хвілю пачулі глухі, тупы ўдар, нібы хтосьці скінуў з гарышча проста на падлогу мех з бульбаю. Хрыпучы і чавячыся сухім, калючым паветрам, яны ўбеглі за агароджу могілак, спрабуючы хоць як уратавацца, хоць як схавацца за крыжы ды магілы. Аўтобус, няспынна сыгналячы, заехаў адразу за імі ды з агідным мэталёвым скрыгатам напароўся на некалькі помнікаў. Паваліліся крыжы, пырснула дробным шклом фара. З вылузанымі вачыма кіроўца выскачыў з кабіны, зірнуў на фару, а потым – ужо асатанела – на бабулек у белых хусьцінках:

– Харэ бегаць, каргаўё кульгавае!..

– Што ты?.. Што ты?.. Ты ж нас… Зусім…

Усё не маглі аддыхацца і нават не маглі гаварыць тыя.

– Бегаць, кажу, харэ, мумымры каргачыя! Давайце ў аўтобус хутка.

– Куды?.. Ты што?.. Ты ж падавіў нас! Вуляначку нашу насьмерць пераехаў!

– Я вам пераеду! Вы ў мяне, скульлё недарэзанае, паезьдзіце! Я з-за вас, лярвоты, фару раскірдзячыў! У аўтобус, каму сказана!!! – аж да пазногцяў зьбялеў кіроўца.

– Вой, Вуляначку!.. – як ня чуючы, усё ж перакрыла ягоны рык сваім галашэньнем найболей сухацелая бабусечка. – І за што?!

– За злоснае супраціўленьне падчас арыштаваньня, вось за што, старакірыцы!

– Якога… арышт… – як рыба, заплямкала ротам тая, што галасіла.

– Такога! Арышт ёсьць арышт! І супраціўляцца беспалезна. У аўтобус, маць вашу, колькі раз паўтараць, – як і раней, з раптоўнай бясконцай стомаю ў голасе прамовіў, амаль што ня гледзячы на бабусек, кіроўца.

І бабулькі, выціраючы ражочкамі белых хусьцінак запалыя навек вочы, склаўшы сухою папераю плечы, так нічога і не зразумеўшы, скорана палезьлі ў аўтобус.

У мястэчку, куды праз паўгадзіны заехаў аўтобус, было ціха. Толькі ў дзіцячым садку, што жывапісна мясьціўся сваімі невялічкімі дамкамі-вежкамі на ўскраіне, ажыўлена раўлі-галёкалі маляты ды квахтушкаю тупала вакол іх таўсматая выхавацелька. Лёгкая брама, звараная зь перавітага дроту, была адчынена, і аўтобус як ехаў так і стаў ужо на тэрыторыі пясочна-арэлевых уладаньняў. Кіроўца, пакуль не вылазячы, апусьціў шкло, і ягоны абгрызены палец замёр у немінучым скіраваньні на выхавацельку:

– Усе, хто ёсьць! Давайце!..

– Што… давайце?.. – бы ў поўнае дурнавеласьці спытала тая.

– Давайце, давайце. На вас у мяне таксама… Так што паедзем.

– Куды паедзем? Хто? Я?.. – жанчына раптам села ў пясок. Азадкам яна зачапіла нейкага сапельчыка, які страшэнна зароў. – Ціха, ціха… – ня гледзячы на сапельчыка, пачала супакойваць яго выхавацелька.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданьне вепрука»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданьне вепрука» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Роже Мартен дю Гар - Семья Тибо.Том 1
Роже Мартен дю Гар
Ігар Бабкоў - Хвілінка
Ігар Бабкоў
Роже Мартен дю Гар - Семья Тибо. Том 2
Роже Мартен дю Гар
Роже дю Гар - Старая Франция
Роже дю Гар
Роже дю Гар - Семья Тибо (Том 3)
Роже дю Гар
Роже дю Гар - Семья Тибо (Том 2)
Роже дю Гар
Роже дю Гар - Семья Тибо (Том 1)
Роже дю Гар
Отзывы о книге «Выкраданьне вепрука»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданьне вепрука» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x