Валеры Гапееў - І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік

Здесь есть возможность читать онлайн «Валеры Гапееў - І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта – рэмейк вядомага рамана вядомага француза? Але гісторыя кажа, што ідэя рамана пра графа Монтэ Крыста належыць не Дзюма – гэта рэальная гісторыя, крымінальная. І падобныя гісторыі – пра здраду і помсту – хіба не маглі адбыцца дзе заўгодна? Маглі! Раманы з падобным сюжэтам былі напісаны літаральна ва ўсіх літаратурах свету. Акрамя беларускай. Выпраўляем гістарычную несправядлівасць: вось вам раман пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (і канешне, з сяброўствам і каханнем). Дабро перамагае зло – вы часта такое сустракаеце ў нашай айчыннай літаратуры? І разам з тым, нічога звышпрыдуманага ці фантастычнага ў кнізе няма: ёсць цалкам рэальная наша Беларусь, рэальныя стасункі рэальных людзей.
А калі казаць надта сур’ёзна, то гэты раман ніколечкі не прэтэндуе ні на якую глыбіню. Аўтар і выдавец мелі на мэце адно: падарыць вам колькі гадзін займальнага чытання.

І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дзякуй… Я яшчэ не думаў пра заўтрашні дзень, – трохі расчуліўся Мацвей, адначасова усвядоміўшы: гэтыя дні – не проста канец ягонага ранейшага жыцця, а і пачатак магчымага новага. І вось – нарэшце трошкі акрэсліўся адзін з магчымых сцэнарыяў…

– То будзь на сувязі, – і загадаў, і адначасова папрасіў Мархель.

Данілы не было, Мацвей аддаў флэшку ягонаму сужыўцу, папрасіў перадаць. Выйшаў і ў цесным калідорчыку блока сутыкнуўся з Андрусём.

– Вітаю, зямляк, – павітаўся ціха.

– Вітаю, – паспешліва адгукнуўся Андрусь. – Чуў пра твае непрыемнасці, спачуваю…

– Каб яшчэ да тваіх спачуванняў долараў пяцьсот дадалося, штраф заплаціць, – вырвалася ў Мацвея без асаблівай горычы. – Але дзякуй…

– То заходзь, ператрэм тэму, – проста адгукнуўся Андрусь, нібыта нагадваючы, што ў яго тут – міні-банк і без праблем атрымаеш крэдыт пад невялікі працэнт. – Я во зараз…

Ён неахайна выцер рукі завэдзганым ручніком, кінуў той на ложак.

– Сума, канешне, вялікая, таму магу скасціць трохі працэнт. Ты ж разумееш, я тут не дабрачыннасцю займаюся, – ухмыльнуўся ён. – Сярод ночы паднімаюць і просяць дзясятку на тыдзень, то хай аддаюць за маю дабрыню і магчымасці рубель зверху. Для цябе, як земляка, дзесяць працэнтаў за месяц. За гэты час, мяркую, суму збярэш?

– Збяру і раней, – паабяцаў Мацвей, хоць і не падумаў: дзе ён возьме хоць палову, хіба маці ў некага пазычыць. Цяпер жа рэальная магчымасць у гэты момант вырашыць пытанне з аплатай штрафу выглядала надзвычай прывабна, таму пра будучыя пошукі грошай моцна не задумваўся.

– Добра, – пабарабаніў па стальніцы пальцамі левай рукі Андрусь – неяк з мелодыяй. Устаў, пакорпаўся ў шафе, вярнуўся і паклаў на стол пяць зеленаватых паперак. – От табе пяць соцень. Як земляку: дзесяць працэнтаў за месяц. За два тыдні – пяць. Сам палічыш, матэматык жа. Але, дружа, за два месяцы – дзесяць працэнтаў з ужо асноўнай сумы і з працэнтамі за мінулы месяц. Ну і далей так. Таму не цягні. Грошы патрабуюць дзелавога падыходу, сам разумееш… Прымаецца?

– Прымаецца, – згадзіўся без усмешкі Мацвей, а мозг запрацаваў, падлічваючы: колькі ж гэта аддаваць, як атрымаецца толькі праз год?

– Тады распіску напішы, – ужо як аб самым простым сказаў Андрусь, нахіліўся, выцягнуў з тумбачкі папку: – Не думай, я ва ўсіх распіскі бяру, хто больш за 10 рублёў пазычае. Дысцыплінуе, ды і сам хоць помню: хто мне вінен, – рагатнуў ён. – Бачыш, якая картатэка сабралася? – ён раскрыў папку, прашалясцеў аркушамі. – Вось табе ўзор, папера, ручка…

– А адрас бацькоў навошта? – здзівіўся быў Мацвей, пішучы распіску.

– А даводзіцца застрашваць некаторых, – паморшчыўся Андрусь. – Вось яшчэ… Я табе тэлефон дам, у нашым райцэнтры мужык ёсць, ён па вясне збірае брыгады на будаўніцтва ў Расію…

– Які з мяне будаўнік? – уздыхнуў Мацвей, але зірнуў на Андруся з зацікаўленасцю.

– Разнарабочыя паўсюль патрэбныя. Запішы тэлефон… Днямі пачнецца сезон, за месяц можаш баксаў восемсот падняць. Мне ж цікава самому ад цябе доўг у час атрымаць, – патлумачыў свой клопат пра будучыню Мацвея Андрусь. – Удачы.

– Дзякуй…

Вечарам нарэшце сустрэўся са сваім сужыўцам-першакурснікам. Той зайшоў, пабачыў Мацвея і сцяўся, быццам чакаў удару.

– Слухай, Аляксей… Да цябе тут сябры прыходзілі. Што за яны?

Дзіўна, але ад слоў Мацвея першакурснік нечакана супакоіўся. Выпрастаўся ў поўны свій вялікі рост, павёў плячыма, нетаропка зняў куртку, акуратна павесіў у шафку, закрыў яе, пасля павярнуўся да Мацвея. Але казаў і глядзеў за яго спіну ў акно:

– Ты маіх сяброў не чапай, іх усіх праверылі. І мяне праверылі.

– Вось як, – працягнуў Мацвей, – значыць, гутарылі з табой…

– Гутарылі. Мяне праверылі і мне паверылі, – нават з прыхаваным гонарам адказаў Аляксей.

– Зразумела… – выдыхнуў Мацвей.

Позна нешта даказваць. Як землякоў першакурсніка правяралі і нічога не западозрылі, значыць, марна спадзявацца хоць на нейкае змяненне сітуацыі. Калі, канешне, і была выпадковая падмена.

Назаўтра пасля абеду Мацвей сядзеў на сваім ложку, на якім застаўся адно той самы матрац са схованкай ды паўпустая падушка ў насыпцы з бруднымі разводамі. Цягнік дадому быў позна вечарам, але знаходзіцца тут, ва ўжо чужым для яго інтэрнаце, сэнсу не было. Чытаць ці рашаць нешта ён не мог, і сам злаваў з-за гэтага: мозг не успрымаў практычна ніякай інфармацыі, працівіўся любому роздуму. Многія са сваіх рэчаў Мацвей пакідаў як падарунак свайму, ужо былому, сужыўцу, але ўсё адно сабралася барахла – як жа многа ўсяго трэба чалавеку для камфортнага жыцця! Абрастаеш імі, як падводныя камяні ракавіннем… Вялікі заплечнік і немаленькая сумка. Найбольш кнігі – цяжкія, грувасткія. Іх пакінуць Мацвей не мог – яны набываліся за грошы, якія ашчаджаў на абедах, за якімі аб’езджваў букіністычныя магазіны, замаўляў на сайтах. Кнігі з маленства і па сёння успрымаліся ім як адзінае сапраўды каштоўнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
libcat.ru: книга без обложки
Валерий Гапеев
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
Валерый Гапееў
libcat.ru: книга без обложки
Валерый Гапееў
Валеры Гапееў - Праклён
Валеры Гапееў
Валеры Гапееў - Ноч цмока
Валеры Гапееў
Отзывы о книге «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»

Обсуждение, отзывы о книге «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x