• Пожаловаться

Фридрих Ницше: Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше: Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-340-01197-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: roman / Философия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Фридрих Ницше Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому
  • Название:
    Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1994
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-01197-6
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Фридрих Ницше: другие книги автора


Кто написал Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каля гарадское брамы сустрэліся яму далакопы; яны асвятлілі яму паходняю твар і, пазнаўшы Заратустру, доўга збыткавалі з яго: «Заратустра нясе мёртвага сабаку; брава, ён цяпер далакоп! Бо нашыя рукі занадта чыстыя на такое мяса. Ужо ці не мерыцца Заратустра адабраць кавалак у самога чорта? Ану ж бо! Смачнога абеду! Калі толькі чорт не лепшы злодзей, чым Заратустра, — ён украдзе абодвух і зжарэ!» — І далакопы шапталіся між сабою і рагаталі.

Заратустра адказваў на гэта маўчаннем, ідучы далей. Дзве гадзіны ішоў ён лясамі і балотамі і дзве гадзіны чуў, як вылі галодныя ваўкі; нарэшце голадам змогся і ён. Ён спыніўся каля нейкай адзінокай хаціны, у акне якое гарэла святло.

«Голад спрамог мяне, як разбойнік, — сказаў сам сабе Заратустра. — У лясах і на балотах нападае на мяне мой голад, сярод цёмнае ночы.

Дзіўны ў голаду нораў. Часта ён прыходзіць да мяне па абедзе, а сёння я цэлы дзень не ведаў яго: дзе ж ён забавіўся гэтак?»

Кажучы так, Заратустра пастукаўся ў дзверы. Адчыніў стары з ліхтаром і спытаўся: «Хто завітаў да мяне і парушыў мой кепскі сон?»

«Жывы і мёртвы, — сказаў Заратустра. — Дай мне паесці і напіцца; я ўдзень забыўся пра гэта. Той, хто корміць галоднага, спатольвае сваю душу: так кажа мудрасць».

Стары пайшоў, але адразу вярнуўся, несучы Заратустру хлеб і віно. «Благія тутэйшыя мясціны галодным, — сказаў ён, — таму і жыву тут. Чалавек і звер ідуць да мяне, да пустэльніка. Але ж гукні і спадарожніка свайго, ён згаладаўся не менш за цябе».

Заратустра сказаў: «Было б цяжка яго ўгаварыць падзяліць са мной ежу, бо мёртвы мой спадарожнік».

«Што мне да таго, — буркнуў стары, — хто стукаецца да мяне ў дом, хай бярэ, што яму падаюць. Ежце і бывайце».

Пасля Заратустра ішоў яшчэ дзве гадзіны, даверыўшыся дарозе і зорнаму небу, бо прывык ён хадзіць поначы і любіў глядзець у твар усім, хто спіць. Але як пайшло на заранак, Заратустра апынуўся ў цемнай нетры, і не было відаць ніякай дарогі. Тады паклаў ён мёртвага ў дупло дрэва, — каб убараніць яго ад ваўкоў, — а сам лёг на мох пад дрэвам. І адразу заснуў, стомлены целам, але непахісны душою.

9

Доўга спаў Заратустра, і не толькі зара, але і полудзень прайшліся па твары ягоным. Але нарэшце расплюшчыліся яго вочы: з подзівам глянуў Заратустра на лес, ахінуты глыбокаю цішынёю, са здзіўленнем зірнуў усярэдзіну сабе самому. Потым хуценька ўстаў, як марак, калі раптам убачыць зямлю, і ўзрадаваўся; бо адкрыў ён новую ісціну. І так сказаў свайму сэрцу:

«Святло сышло на мяне: мне патрэбны паслядоўцы, і жывыя, не мёртвыя паслядоўцы, не трупы, якіх я нясу, куды захачу.

Паслядоўцы жывыя патрэбныя мне; таму і пойдуць яны за мною туды, куды я захачу.

Святло сышло на мяне: не да народу прамаўляе Заратустра, а да паслядоўцаў! Не павінен Заратустра быць пастухом і сабакам статку!

Звесці многіх са статка — вось дзеля чаго я прыйшоў. Гневацца будуць на мяне народ і статак: разбойнікам назавуць пастухі Заратустру.

Я сказаў «пастухі», яны ж завуць сябе добрымі і справядлівымі. Пастухамі назваў іх я, а яны завуць сябе вернікамі правільнай веры.

Зірніце на гэтых добрых і справядлівых! Каго яны болей за ўсё ненавідзяць? Таго, хто разбівае скрыжалі іх каштоўнасцяў, хто разбурае і пераступае, — але ж ён і ёсць стваральнік.

Зірніце на вернікаў! Каго яны болей за ўсё ненавідзяць? Таго, хто разбівае скрыжалі іх каштоўнасцяў, хто разбурае і пераступае, — але ж ён і ёсць стваральнік.

Паслядоўцаў шукае стваральнік, а не трупы, не статкі, не вернікаў. Тых, што будуць ствараць разам з ім, шукае стваральнік: тых, што напішуць новыя каштоўнасці на новых скрыжалях.

Паслядоўцаў шукае стваральнік і тых, што сажнуць жніва разам з ім, бо ўсё ў іх паспела да жніва. Не хапае толькі сотні сярпоў; таму зрывае ён каласы і прыкра яму.

Паслядоўцаў шукае стваральнік такіх, што ўмеюць вастрыць сярпы. Іх назавуць разбуральнікамі і пагарднікамі дабра і зла. Але яны — жняцы і бяседнікі за святочным сталом.

Тых, хто будзе ствараць разам з ім, хто будзе жаць разам з ім, субяседнікаў шукае Заратустра: што яму трупы і пастухі з іхнім быдлам!

А ты, першы мой паслядоўца, бывай! Добра схаваў я цябе ў дупле, надзейна схаваў ад ваўкоў.

Але расстаюся з табою, бо мой скончыўся час. Паміж дзвюма зорамі адкрылася мне новая ісціна.

Не буду я ні пастухом, ні далакопам. І з народам ужо не гаварыцьму ніколі: апошні раз гаварыў я да мёртвага.

Са стваральнікамі, са жняцамі, з субяседнікамі хачу я з'яднацца: я пакажу ім вясёлку і ўсе ступені Звышчалавека.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Сьцяна
Сьцяна
Васіль Быкаў
Святлана Алексіевіч: Час second-hand
Час second-hand
Святлана Алексіевіч
Валянцін Акудовіч: Дыялогі з Богам
Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.