Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць у іх і свае маленькія радасці на кожны дзень і маленькая радасць на кожную ноч; але найбольшы клопат — здароўе.

«Мы прыдумалі шчасце», — кажуць апошнія людзі, маргаючы…

Тут скончылася першая Заратустрава казань, якую называюць таксама «Прадмоваю», бо на гэтым месцы яго перапынілі радасныя крыкі людскога збою: «Дай нам гэтага апошняга чалавека, о Заратустра, — крычаў люд, — зрабі нас апошнімі людзьмі! Наліха нам твой Звышчалавек!» І ўсе радаваліся, цмокалі языкамі. Але засмуціўся Заратустра і сказаў свайму сэрцу:

«Не разумеюць мяне: не на іхнія вушы казань мая.

Задоўжыўся жыць я ў гарах, зачаста ўслухоўваўся ў шум ручаёў і дрэў: і вось прамаўляю да іх, быццам да пастухоў.

Як раніцай горы, няўзрушная і светлая душа мая. А яны думаюць, што я халодны пакепнік і цешуся злоснымі жартамі.

І вось яны дзівяцца на мяне і смяюцца, а смеючыся, яшчэ і ненавідзяць мяне. Лёд у іх смеху».

6

Але тут сталася нешта такое, што знямовіла ўсе вусны і знерухоміла вочы, бо якраз гэтым часам узяўся за штукі скакун на вяроўцы; ён з'явіўся з-за маленькіх дзвярэй і пайшоў па вяроўцы, нацягнутай паміж дзвюма вежамі над рыначным пляцам, поўным людзей. Ужо ён адолеў свае паўдарогі, калі маленькія дзверы адчыніліся зноў і нейкі стракаты малец, убраны за блазна, выхапіўся з іх і борздзенька пашыбаваў па вяроўцы следам. «Наперад, кульгач, — закрычаў ён страшным голасам, — наперад, гультаёвіны кавалак, махляр, храпа намазаная! А то каб не паказытаў я табе пяты! Што ты тут робіш паміж вежамі? Тваё месца ў вежы, туды цябе трэба запраторыць, каб не заступаў дарогі лепшаму за цябе!» — і штослова набліжаўся да танцора, а як падышоў за крок, сталася нешта жудаснае, што сцяло ўсім вусны і завалакло ўсім вочы: ён крыкнуў, як чорт, і пераскочыў цераз таго, які стаяў у яго на дарозе. А танцор, убачыўшы, што супернік перамагае, страціў раўнавагу, кінуў сваю жардзіну і паляцеў у бездань — віхура мігатлівых рук і ног. Натоўп на пляцы хваляваўся, як мора, калі налятае бура: усіх размяло каго куды; але найбольш аказалася там, куды падала цела.

А Заратустра застаўся, і скакун упаў проста перад ім, увесь знявечаны і разбіты, але яшчэ жывы. Праз нейкі час памяць вярнулася да яго, і ён убачыў Заратустру, які кленчыў побач. «Што ты тут робіш? — спытаўся няшчасны. — Я даўно ведаў, што мне сам чорт падставіць нагу. Цяпер ён пацягне мяне ў пекла: няўжо ты хочаш не даць яму?»

«Прысягаю гонарам, дружа, — адказаў Заратустра, — няма нічога такога, пра што ты кажаш: ні чорта няма, ні пекла. Твая душа памрэ раней за цела: не бойся нічога!»

Разбіты паглядзеў на яго з недаверам. «Калі ты кажаш праўду, дык, пакідаючы жыццё, я нічога не трачу. Я не больш, чым жывёла, якую пугай і голадам навучылі скакаць».

«О, не — сказаў Заратустра, — з небяспекі ты зрабіў сабе рамяство, а за гэта нельга пагарджаць табою. І вось рамяство тваё навяло цябе на пагібель. За гэта я сам пахаваю цябе».

На гэтыя словы скакун ужо не сказаў нічога; ён толькі варухнуў рукою, як бы шукаючы рукі Заратустры, каб падзякаваць яму.

7

Тым часам звечарэла, і рыначны пляц агарнула цемра; ужо разышоўся натоўп, бо нават цікаўнасць і страх стамляюцца. А Заратустра ўсё сядзеў на зямлі каля мёртвага, занураны ў свае думкі, так што забыўся нават пра час. Нарэшце набегла ноч, і халодны вецер пачаў даймаць самотніка. Тады Заратустра ўстаў і сказаў свайму сэрцу:

«Праўда, добрыя ловы былі ў Заратустры сёння! Ніводнага чалавека не ўлавіў ён, вось толькі мёртвага.

Жудаснае жыццё ў чалавека, і, як заўсёды, — без сэнсу: на долю яму выпадае блазенства.

Я хачу вучыць людзей сэнсу жыцця: сэнс ёсць Звышчалавек, маланка з чорнай хмары-чалавека.

Але яшчэ я далёкі ад іх, і думка мая іхняга глузду не дастае. У людзей я яшчэ нешта сярэдняе паміж дурнем і трупам.

Цёмная ноч, цёмныя дарогі ў Заратустры. Хадзем, астылы і нерухомы таварышу мой! Я занясу цябе туды, дзе сам і пахаваю».

8

Сказаўшы гэта сэрцу свайму, Заратустра ўзвалок труп на плечы і выправіўся ў дарогу. Але не паспеў ён прайсці і сотні крокаў, як да яго нехта падкраўся і зашаптаў на вуха — вай, гэта быў блазен з вежы. «Ідзі з гэтага горада, о Заратустра, — казаў ён, — надта многія тут зненавідзелі цябе. Ненавідзяць і добрыя, і праведныя ды называюць цябе сваім ворагам і ненавіснікам; ненавідзяць вернікі, кажучы, што небяспечны ты людству. Шчасце тваё, што з цябе пасмяяліся: і сапраўды, гаварыў ты, як блазен. Шчасце тваё, што звязаўся ты з гэтым падлам: прынізіўшыся так, ты ўратаваў сягоння сябе. Але ідзі ўпрочкі з гэтага горада, а то заўтра я пераскочу цераз цябе — жывы цераз мёртвага». І, сказаўшы гэта, знік блазен, а Заратустра пайшоў далей па цёмных вуліцах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x