Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне.

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да сённяга ўсе істоты стваралі нешта вышэйшае за саміх сябе; а вы хочаце зрабіцца адлівам гэтай вялікай хвалі і лепш вярнуцца да звяроў, чым адолець чалавека?

Што такое ў чалавеку малпа? Пасмешышча альбо пакутлівы сорам. І тое самае павінен быць чалавек у Звышчалавеку — пасмешышча альбо пакутлівы сорам.

Вы прайшлі шлях ад чарвяка да чалавека, але шмат чаго ў вас яшчэ — ад чарвяка. Калісьці вы былі малпы, і нават цяпер у чалавеку больш малпы, больш чым нават у каторай малпы.

Нават сама мудры спаміж вас — гэта нейкая двухсэнсіца і двухполасць, нешта паміж раслінаю і прывідам. Але ж хіба я загадваю вам стаць прывідам альбо раслінаю?

Бачыце, я вучу вас пра Звышчалавека!

Звышчалавек — гэта сэнс зямлі. Няхай жа і воля вашая скажа: хай Звышчалавек будзе сэнсам зямлі!

Заклінаю вас, братове мае, заставайцеся верныя зямлі і не верце таму, хто скажа вам пра надзямныя надзеі! Яны — атрутнікі; няважна, ці ведаюць яны самі пра гэта.

Яны пагарджаюць жыццём; гэта тыя, што мруць і трацяць самыя сябе, ад якіх стамілася зямля: хай яны прападуць!

Раней сама вялікае блюзнерства было — зневажанне Бога, але Бог памёр, і блюзнерствы памерлі з ім разам. А сёння сама жудаснае злачынства — зневажаць зямлю і ўшаноўваць неспасцігальнае вышэй за сэнс зямлі!

Калісьці душа з пагардай глядзела на цела; і тады чымсьці найвышэйшым лічылася гэтая пагарда. Душа прагнула бачыць зблажэлае цела, агіднае і галоднае, — так спадзявалася яна выбавіцца ад яго і ад зямлі.

О, тая душа сама была худая, агідная і галодная: жорсткасць была ў сама высокай асалодзе гэтай душы.

Але скажыце мне, братове мае, што кажа ваша цела пра вашу душу? Ці не ёсць душа ваша ўбоства, і бруд, і жалю вартая задаволенасць?

Сапраўды, чалавек — гэта брудны паток. Трэба быць морам, каб увабраць брудны паток у сябе і не занячысціцца.

Бачыце — я вучу вас пра Звышчалавека: ён — гэта мора, дзе можа захлынуцца ўся ваша вялікая погардзь.

Што ёсць сама высокае, якое вы можаце перажыць? Гэта — часіна вялікай пагарды: часіна, калі вашае шчасце робіцца вам такой самай гідотай, як ваш розум і цнота.

Часіна, калі вы кажаце: «Што ёсць маё шчасце? Яно — убоства, і бруд, і жалю вартая самазадаволенасць. А маё шчасце павінна быць такое, каб апраўдвала і самое жыццё!»

Часіна, калі вы кажаце: «Што ёсць мой розум? Ці дамагаецца ён ведаў, як леў сваёй ежы? Мой розум — убоства, і бруд, і жалю вартая самазадаволенасць!

Часіна, калі вы кажаце: «Што ёсць мая цнота? Яна яшчэ не змусіла мяне шалець. Як я стаміўся ад свайго зла і дабра! Усё гэта — убоства, і бруд, і жалю вартая самазадаволенасць!»

Часіна, калі вы кажаце: «Што ёсць справядлівасць мая? Не бачу, каб быў я жар і вуголле. А справядлівы — жар і вуголле!»

Часіна, калі вы кажаце: «Што ёсць мілажальнасць мая? Хіба мілажальнасць не крыж, да якога прыбіваюць таго, хто любіць людзей? Але мая мілажальнасць — не ў крыжаванні!»

Ці ж не вы казалі так? Ці ж не вы крычалі так? О, калі б я чуў, як крычалі вы так!

Не вашы грахі — ваша задаволенасць енчыць да неба, ваша скнарнасць у грэху вашым енчыць да неба!

Дзе ж тая маланка, каб лізнула вас сваімі языком? Дзе той шал, якім вы прышчэплены мусіце быць?

Бачыце, я вучу вас пра Звышчалавека: ён — тая маланка, ён — гэты шал!»

Калі Заратустра сказаў сваю казань, нехта крыкнуў з натоўпу: «Досыць мы ўжо наслухаліся пра танцора на вяроўцы; дай нам пабачыць яго!» І вось людства смяялася з Заратустры. А скакун на вяроўцы, думаючы, што запрашаюць яго, пачаў свае штукі.

4

Заратустра глядзеў на людзей і дзіву даваўся. Пасля ён сказаў так:

«Чалавек — гэта вяроўка, напятая паміж жывёламі і Звышчалавекам, вяроўка над прорваю.

Небяспечна ісці, небяспечна станавіцца на пераходзе, небяспечна азірацца, небяспечна баяцца і спыняцца.

Велічнае ў чалавеку тое, што ён мост, а не мэта: што вартае ў чалавеку любові, дык гэта тое, што ён — пераход і захад.

Я люблю таго, хто не ўмее жыць інакш, як у імя свайго захаду, бо ён на пераходзе.

Я люблю таго, хто мае ў сабе вялікую пагарду, бо ён — вялікі шанавальнік і страла палымянасці, што тужыць па тым беразе.

Я люблю не таго, хто шукае за зоркамі прычыны загінуць і стаць ахвярай, а таго, хто ахвяруе сабою зямлі, каб калі-небудзь яна зноў зрабілася зямлёй Звышчалавека.

Я люблю таго, хто спазнае і спазнаваць хоча, каб калі-небудзь жыў Звышчалавек. Бо такога ён хоча захаду сабе.

Я люблю таго, хто працуе і вынаходзіць, каб пабудаваць жытло Звышчалавеку і падрыхтаваць яму зямлю, жывёл і расліны: бо такога ён хоча захаду сабе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому»

Обсуждение, отзывы о книге «Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x