Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наш час (1957 год пасля нар. Хрыста). Большасць насельніцтва жыве амаль бесклапотна, бяспечна і забяспечана, царква, вучэбныя ўстановы і клінікі заўсёды гатовыя да паслугаў па даступнай цане, крэмацыя ж у выпадку патрэбы робіцца бясплатна. Жыццё ідзе па ўезджанай каляіне, але мінулае расхіствае будову і трасе падмурак. Хто мае многа, таму страшна многа страціць. Той нежывы падае з каня, калі небяспека засталася ззаду, як упаў коннік на лёдзе Бадэнскага возера; не хапае духу, каб прызнаць неабходнасць сваёй абачлівасці, чалавек не гатовы далей мірыцца з тым, што ніколі не быў героем, а быў проста надзелены здаровай кемнасцю, ён ціснецца ў рады герояў, ажыўляе паданне пра бацькоў-ваяроў, геаграфічныя міфы пагражаюць кароткім замыканнем, памяць жыве дагістарычнымі бітвамі, і вось ужо сёй-той сам сябе ўзводзіць у барацьбітоў Супраціўлення, а далей за справу бяруцца генштабісты, яны заклёнамі выклікаюць з нябыту свет Нібелунгаў, мрояць пра ядзерную зброю, пра гераічную знішчальную барацьбу ў выпадку агрэсіі, бо пагібель арміі павінна непазбежна весці да пагібелі нацыі, тым часам як народы, даўным-даўно прыгнечаныя і паняволеныя, умеюць унікаць гэтакай долі то адвагай, а тое і хітрасцю. Але меркаваная пагібель можа прыйсці ў іншым, больш вытанчаным выглядзе. Зямлю, якую нацыя збіралася абараняць да апошняй кроплі крыві, скупляюць іншаземцы, чужыя рукі садзейнічаюць росквіту гаспадаркі, а свае ў лепшым разе вядуць толькі агульнае кіраўніцтва, хоць наўрад ці кіруюць, грамадзяне дзяржавы ўтвараюць верхні пласт, а пад ім, стлуміўшыся ў жытлішчах, здадзеных за шалёныя грошы, гібеюць бедныя і працавітыя італьянцы, грэкі, гішпанцы, партугальцы і туркі, часта пагарджаныя, часта непісьменныя, ілоты, на думку многіх гаспадароў — істоты ніжэйшага гатунку, якія, папоўніўшы сабою шэрагі свядомага пралетарыяту і маючы перавагу як вынікам прывычкі да памяркоўнасці, могуць урэшце заявіць пра свае правы, раптам усвядоміўшы, што фірма, якая называе сябе нашай дзяржавай і ўжо напалавіну перакупленая замежным капіталам, залежыць ад іх цалкам. А насамрэч, як мы пра тое цьмяна здагадваемся, праціраючы вочы ад немага здзіўлення, наша маленькая дзяржаўка сышла з гістарычнай арэны як толькі дасталася да вялікага бізнэсу.

Рэакцыя грамадскасці . Вось на якім фоне рэзка акрэслена забойства, учыненае д-рам h.c. Колерам. Вынік можна было прадбачыць загадзя і наперад: як што мы дэпалітызавалі палітыку — вось дзе мы нацэлены на будучыню, вось дзе мы сучасныя, вось дзе выяўляецца наш першапраходчыцкі дух і свету наканавана альбо загінуць, альбо цалкам «ашвейцарыцца», — дык вось жа, як што яно ад палітыкі няма чаго больш чакаць ні дзівосаў, ні новага жыцця, хіба што — ды і тое толькі зрэдчасу — дарог з яшчэ лепшым пакрыццём, як што сама краіна з біялагічнага гледзішча паводзіцца досыць прыстойна і не залішне рупіцца што да дзетазачацця (тое, што нас няшмат, ёсць наша вялікая перавага, а тое, што дзякуючы замежным рабочым наша раса павалютку-памаленьку паляпшаецца, — наша найвялікшая перавага), любое парушэнне штодзённай марнасці выклікае прыліў удзячнасці, любая разнастайнасць пажаданая, балазе, штогадовае ўрачыстае шэсце гільдый з яго закасцянелым цырыманіялам ніяк не здольнае замяніць сабою адсутнасці карнавала. Таму дзеянні доктара h.c. Ісака Колера ўнеслі пэўную навізну, людзі атрымалі магчымасць неафіцыйна пасмяяцца з таго, чым афіцыйна абураліся, і ўжо ўвечары таго самага дня, як сканаў Вінтэр, з вуснаў у вусны перадаваліся словы, прыпісваныя ці тое аднаму высокаму службоўцу, ці тое наогул гарадскому галаве, што, бачыце, Колер яшчэ раз заслужыў званне доктара honoris causa, бо то ж ён перашкодзіў прафесару Вінтэру сказаць першага жніўня чарговую прамову. Ды і нягеглыя дзеянні паліцыі мала спрыялі росту грамадскага абурэння, аж такая вялікая была агульная злараднасць: адносіны жыхароў з паліцыяй у нас даволі нацягненыя, і наогул наш горад ужо даўно не адпавядае сваёй рэпутацыі. Зрабіўшыся неспадзявана для самога сябе мегаполісам, ён тым не меней сіліцца захаваць патрыярхальныя рысы — душэўнасць, дабрадзейнасць, мяшчанскую рупнасць, якія ён заўсёды прыпісваў сабе ды прыпісвае і дагэтуль, стараецца захаваць сваё арыгінальнае аблічча пры нечаканай безаблічнасці, звязаны трыдыцыяй, якая даўным-даўно ёю быць перастала. Час аказаўся мацнейшым за наш горад з усёй яго дбайнасцю; час робіць з горадам, што яму заўгодзіцца. Вось чаму мы не такія, якімі колісь былі, але і не такія, якімі павінны былі б быць, у нас няладзіца з цяперашняй сучаснасцю, мы не ахвочыя да таго, да чаго нас змушаюць акалічнасці, з нашай нязгодзіцы мы не даводзім да канца тое, што трэба, а робім толькі да палавіны, і тое толькі з гвалтам над сваёй воляй. Яркім праяўленнем гэтага ўбоства служыць неверагоднае разрастанне прэрагатываў паліцыі, бо кожны, хто не суладзіцца з сучаснасцю, павінен уводзіць абмежаванні. Наша абшчыннасць па сваёй сутнасці абярнулася паліцэйскай дзяржавай, якая тыча свой нос куды ўтачыцца хоча, у маральнасць і ў транспарт (прычым і тое і другое — поўны хаос). Паліцэйскі больш ніякі не сімвал абароны, хутчэй сімвал пераследу. Канчаю, канчаю, ужо годзе. П'яны да ўбогасці. Удадатак тая самая раней памянёная дама з мэбляваных апартаментаў удзерлася ў маю кантору (гэта па-ранейшаму мансарда на Шпігельгасэ), ёй спатрэбілася юрыдычная дапамога. Я параю ёй завесці сабаку. Тады яна зможа на законнай падставе выгульваць яго, а разам з ім і сябе самую два разы за ноч. (Рэкамендацыя Таварыства абароны жывёл, з зубоўным скрыгатам прынятая да ведаму пракурорам Емэрлінам.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x