Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Даруйце, фройляйн Колер, — пачаў я, — мне хацелася б пагутарыць з вамі некалькі хвілін. Сам-насам.

Штусі-Лойпін прапанаваў ёй цыгарэту, сабе ў рот сунуў другую, падаў агню.

— Ты не супраць, Элен? — спытаўся ён.

Я быў гатовы забіць на месцы гэтага адваката-зорку.

— Супраць, — адказала яна, не падымаючы на мяне вачэй, хоць і адклала цыгарэту. — Зрэшты, хай гаворыць.

— Добра, — сказаў я, падсунуў крэсла і заказаў сабе чорнай кавы.

— Ну, дык чаго ж вам трэба ад нас, мой шаноўны геній юрыспрудэнцыі? — дабрадушліва спытаўся Штусі-Лойпін.

— Фройляйн Колер, — пачаў я з ледзь прыхаваным хваляваннем, — я павінен задаць вам адно пытанне.

— Слухаю. — Яна закурыла.

— Задавайце, — сказаў Штусі-Лойпін.

— Калі ваш бацька праводзіў ангельскага міністра да самалёта, вы яшчэ служылі сцюардэсай?

— Вядома.

- І вы таксама ляцелі тым самалётам, якім міністр вяртаўся ў Англію?

Яна патушыла цыгарэту.

— Магчыма.

— Дзякую вам, фройляйн Колер, — сказаў я, падняўся, адкланяўся і пайшоў, пакінуўшы недапітую каву.

Цяпер я ведаў, куды магла прапасці зброя. Усё вельмі проста. Крым смеху, проста. Колер сунуў рэвальвер міністру ў кішэню паліто, калі сядзеў поруч з ім у «ролс-ройсе», а яго дачка Элен дастала рэвальвер з кішэні пад час лёту. Сцюардэсе гэта было прасцей простага. Але цяпер, ведаючы гэта, я раптам адчуў стомленасць і пустату і доўга, бясконца доўга валокся па набярэжнай, а ідыёцкае возера з яго лебедзямі і паруснікамі ўвесь час заставалася справа ад мяне. Калі мае разважанні правільныя, а яны павінны быць правільныя, Элен ведала пра злачынства. І таму ўжо вінаватая, як і яе бацька. Але ў такім разе яна пракінула мяне, у такім разе яна ведае, што я маю рацыю, і ў такім разе яе бацька перамог. Ён мацнейшы за мяне. А барацьба з Элен не мела ніякага сэнсу, бо Элен ужо прыняла рашэнне, бо вынік барацьбы быў ужо наперад вызначаны. Я не мог прымусіць яе выдаць роднага бацьку. У імя чаго мне апеляваць да яе? У імя ідэалаў? Якіх такіх ідэалаў? У імя праўды? Дык жа яна яе ўтоіла. У імя кахання? Яна мяне прадала. У імя справядлівасці? Вось тут ужо яна магла спытацца: справядлівасці, а дзеля каго? Дзеля дзеяча культуры мясцовага значэння? Попел не стукае ў сэрца. Дзеля бесхарактарнага, працмыгі-бабніка? Ён таксама крэміраваны. Дзеля мяне, нарэшце? А хто я такі і ці варта. Справядлівасць не ёсць справа прыватная. І яшчэ магла б спытацца: справядлівасць, а навошта? Дзеля нашага грамадства? Адным скандалам, адной тэмай на пагудкі больш, а паслязаўтра новы парадак дня з новымі тэмамі. Вынік разумовага практыкавання: карыснасць справядлівасці не пераважвае ў вачах Элен яе таткі. Юрысту вынік — паляруш прасвятлення. Можа, увесці ў гульню самога Бога? Гэта, несумненна, вельмі зычлівы, але мала вядомы гер з сумніўнымі крыніцамі існавання. І яшчэ: яму і без мяне клопату хапае (дыяметр Сусвету, паводле дэ'Сітэра — састарэлыя дадзеныя, па самых сціслых падліках, — у сантыметрах: адзінка і дваццаць восем нулёў). Але трэба было выстаяць, выкараскацца, прыдушыць філасофію, змагацца далей з грамадствам, з Колерам, з Штусі-Лойпінам і пачаць барацьбу супроць Элен. Схільнасць да развагаў — рыса нігілістычная, яна спанявервае прызнаныя каштоўнасці, вось чаму я зноў заўзята ўчапіўся за рэальнае жыццё, падбадзёрыўся і, цяпер ужо маючы возера, лебедзяў і паруснікі з левга боку, вярнуўся ў Стары горад, міма пенсіянераў і міма парачак, шчасліва апраменены як бы касмічным ззяннем вечаровага сонца, потым цэлы вечар бесперастанку піў «клеўнэр» (якога проста трываць не магу), і, калі каля гадзіны ночы з адной, хоць і няважнай рэпутацыі дамай, але затое з выдатнай канстытуцыяй цела, наблізіўся да яе апартаментаў, у пад'ездзе мяне чакаў Штубер з паліцыі маральнасці, ён запісаў усе адрасы і ласкава пакланіўся, паклон быў задуманы ім як з'едлівая іронія, як жароўня з вугаллем, высыпаная на галаву наскрозь прапітага адваката. Пракол? Магчыма. (Затое дама аказалася вышэйшай пробы клас, яна нават сказала, што, як што яно гэта для яе вялікі гонар, дык заплаціць я магу іншым разам, у чым я дужа засумняваўся, шчыра прызнаўшыся, што іншым разам я наўрад ці буду плацёжаздольнейшы, пасля назваў ёй сваю прафесію, а яна запрасіла мяне ў свае давераныя.)

Краіна і людзі . Без некаторых звестак нам не абысціся. На забойства патрэбна як непасрэднае, так і аддаленае атачэнне, сярэдняя гадавая тэмпература, сярэдні адсотак землятрусаў і людскі клімат. Тут усё звязана адно з адным. Прадпрыемства, якое выступае пад назваю «наша дзяржава», а часам — «наша бацькаўшчына», было па грубых падліках заснавана больш як за дваццаць пакаленняў таму назад. Месца: спачатку ўсё адбывалася галоўным чынам сярод вапняку, граніту і маласы, пазней да гэтага далучыліся трацічныя адклады. Клімат: так сабе. Эпоха: спачатку не дужа, сярэдняя, сцвярджала сябе саматужная ўлада Габсбургаў, лішак кулачнага права, бо калі браць гвалтам, дык бралі гвалтам, узломвалі рыцараў, кляштары і замкі, як незгаральныя шафы, грандыёзныя рабункі, здабыча, палонных не бралі, перад бітвай — малебен, пасля бойкі — павальная п'янка, вайна сябе цалкам акупала, потым, на жаль, прыдумалі порах, вялікадзяржаўная палітыка напаролася на ўсё большы і большы супраціў, аматараў размахваць алебардай альбо кісцянём ціха мірылі, адэптаў блізкага бою прыхлопнулі на адлегласці, і не прайшло і васьмі пакаленняў, як ужо настала векапомнае адступленне, далей яшчэ сем пакаленняў адноснай дзікасці, цягам якіх часткова забівалі адно адных, прыгняталі сялян (свабоду тут ніколі не ўспрымалі надта літаральна) і біліся за рэлігію, часткова ж на шырокую нагу культывавалі ландскнехцтва, прадавалі сваю кроў таму, хто больш плаціў, баранілі князёў ад гараджанаў, усю Эўропу — ад свабоды. Пасля нарэшце грукнулі грымоты Французскай рэвалюцыі, у Парыжы перастралялі ненавісную гвардыю, якая стойка абараняла прайграную пазіцыю на службе ў прагнілай сістэмы, што кіравала з міласці Божай, а тым часам адзін гвардзейскі афіцэрык арыстакратычнага роду, між іншым седзячы ў мансардзе і тым самым у бяспецы, выдумляў сваю «Восеньскую песню». «Змоўкнуў бор шумлівы, пажаўцелі нівы, восень пачалася». Крыху пазней Напалеон са сваёй гайнёю і падданымі краінамі канчаткова ачысціўся ад літасцівых паноў. Паразы пайшлі нашай краіне на карысць. Праклюнуліся першыя парасткі дэмакратыі і новыя ідэі: Песталоцы, бедны, абадраны і палымяны, валачыўся па краіне ад аднаго няшчасця да другога. Намячаўся круты паварот да бізнэсу і рамяства, задрапіраваны ў адпаведныя ідэалы. Пачала расці прамысловасць, пракладваліся чыгункі. Праўда, зямля была бедная на карысныя выкапні, вугаль і руду даводзілася завозіць і перапрацоўваць, але паўсюль дбайнасць і рупнасць, усё большае багацце — без марнатраўства, хоць на жаль, і без бляску. Ашчадлівасць сцвярджалася як вышэйшая цнота, адчыняліся банкі, спачатку нясмела, пазыкі лічыліся нечым брыдкім, і калі раней важны пункт вывазу складалі ландскнэхты, дык цяпер — банкруты: хто банкрутаваў у нас, мог пашукаць шчасця па той бок акіяна. Усё павінна было акупацца, і ўсё акупалася, нават неабсяжныя груды камення, нават галька, языкі глетчараў і спадзістыя схілы, бо з таго часу, як была адкрыта прырода і любы басяк мог адчуць прыліў узвышаных пачуццяў у горным аддаленні ад свету, сталася магчымым і стварэнне індустрыі турызму: ідэалы краіны заўсёды мелі практычную аснову. У астатнім жылі так, што для кожнага меркаванага ворага было больш выгодна не совацца, — амаральная па сутнасці, але здаровая жыццёвая ўстаноўка, якая сведчыла калі не пра веліч, дык, прынамсі, пра палітычную рассудлівасць. Дык вось і прыстасоўваліся, удала прайшоўшы праз дзве сусветныя вайны, манеўравалі паміж драпежнікамі, але кожнага разу выходзілі цэлыя і здаровыя. На сцэну выйшла наша пакаленне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x