• Пожаловаться

Фридрих Дюрренматт: Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт: Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 985-6056-39-1, издательство: Каўчэг, категория: roman / Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Фридрих Дюрренматт Юстыцыя

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Фридрих Дюрренматт: другие книги автора


Кто написал Юстыцыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гер каменданце! — абурана ўсклікнуў ён усё яшчэ з сурвэткай у руцэ. — Кажуць, нібыта забойства ўчыніў доктар Ісак Колер.

— Слушна кажуць, — буркнуў начальнік.

— Але ж гэта проста немагчыма.

— Колер, мусіць, з глузду з'ехаў, - адказаў начальнік, сеў на крэсла каля нябожчыка і запаліў адну са сваіх вечных «Баянас». Емэрлін прамакнуў сурвэткай лоб, падцягнуў крэсла ад суседняга стала і таксама сеў, так што грузлы нябожчык ляжаў галавой у талерцы акурат паміж абодвума буйнымі і масіўнымі дбальцамі парадку. Яны сядзелі і чакалі. У рэстаране мёртвая цішыня. Ніхто больш не еў. Усё глядзела на прывідную групу. Толькі калі ў рэстаран уварвалася гарластая гурма студэнтаў, узнікла замяшанне. Студэнты з песнямі пачалі расцякацца па зале, не адразу ўцяміўшы, што тут да чаго, гарлалі і толькі потым збянтэжана замоўклі. Нарэшце з'явіўся лейтэнант Хэрэн з іншымі сябрамі камісіі па расследаванні забойстваў. Паліцэйскі фатаграфаваў, судовы медык стаяў бездапаможна побач, а акруговы пракурор, які прыйшоў разам з усімі, перапрасіўся ў Емэрліна за свой прыход. Ціхія загады, распарады. Потым мёртвага паднялі, - твар у соўсе, гусіная вантробка і зялёны боб у барадзе, — паклалі на насілкі і эвакуавалі ў санітарную машыну. А залатыя без аправы акуляры Эла знайшла, калі ўжо ёй дазволілі прыбраць са стала, у смажанай бульбе. Пасля чаго акруговы пракурор прыступіўся да апытання першых сведкаў.

Магчымы варыянт першага апытання . Калі абслуга апрытомнела, калі госці паволі і нерашуча парассаджваліся на свае месцы, а некаторыя нават зноў пачалі есці, калі надбеглі першыя газетчыкі, пракурор разам з начальнікам паліцыі выйшлі параіцца ў кладоўку каля кухні, куды іх правялі. Пракурор хацеў нейкі час пабыць з ім сам-насам без сведкаў. Бо наперадзе быў гучны адкрыты працэс. Кароткае абмеркаванне сярод паліц з хлебам, кансервамі, мяхамі мукі, бутэлькамі алею прайшло няўдала. Згодна з дакладам, з якім начальнік паліцыі пазней выступіў перад парламентам, пракурор патрабаваў шырока задзейнічаць сілы паліцыі.

— Навошта? — спытаў начальнік. — Хто паводзіцца так, як Колер, той уцякаць не збіраецца. Мы можам спакойна арыштаваць яго дома.

Емэрліна панесла ў гарачку.

— Хацелася б спадзявацца, што з Колерам вы будзеце абыходзіцца як з любым іншым злачынцам?

Начальнік маўчаў.

— Гэты чалавек — адзін з самых багатых і самых вядомых жыхароў нашага горада, — сказаў Емэрлін. — Наш святы абавязак (страх як любіў гэты выраз!) — дзейнічаць з гранічнай строгасцю. Нават ценю падазрэння ўзнікнуць не павінна, быццам мы яму патураем.

— Наш святы абавязак, — спакойна патлумачыў начальнік, — абысціся без непатрэбных выдаткаў.

— Значыцца, агульнай трывогі не будзе?

— Значыцца, не будзе.

Пракурор утаропіўся на хлебарэзку, каля якое стаяў.

— Вы сябруеце з Колерам, — сказаў нарэшце, нават не злосна, а холадна, як бы па службовым абавязку. — Вам не здаецца, што такая акалічнасць можа паўплываць на вашу аб'ектыўнасць?

Маўчанне.

— Справу Колера будзе весці лейтэнант Хэрэн, — спакойна сказаў начальнік.

Так пачаўся скандал.

Хэрэн быў чалавек дзеяння, з гонарам, а таму ад самага пачатку паказаў неўтаймоўную руплівасць. Яму ўдалося ўсяго за некалькі хвілін не толькі падняць на ногі ўсю паліцыю, але і заалярмаваць насельніцтва, бо ён прапхнуў на радыё перад праграмай навінаў у сем трыццаць экстрэнае паведамленне кантанальнай паліцыі. Вэрхал усчаўся страшэнны. Віла Колера аказалася пустою (Колер быў удавец, яго дачка, сцюардэса кампаніі «Свісэйр», была якраз у палёце, кухарка — у кіно). У наяўнасці — спроба знікнуць. Патрульныя машыны прачэсвалі горад, памежнікі былі папярэджаны. Інтэрпол даведзены да ведама. З пункту гледжання тэхнічнага гэта заслугоўвала высокай пахвалы, упускалася толькі магчымасць, якую прадбачыў начальнік паліцыі: вышуквалі чалавека, які і не думаў хавацца. Няшчасце ўжо адбылося, калі на пачатку дзевятай з аэрапорта прыйшло паведамленне, што Колер правёў да самалёта аднаго ангельскага міністра, потым спакойненька сеў у свой «ролс-ройс» і загадаў везці сябе назад у горад. Найбольш спудлаваў у гэтай справе федэральны пракурор. Супакоены бездакорным функцыянаваннем магутнага дзяржаўнага механізму, яшчэ смакуючы сваю перамогу над праклятым начальнікам, ён якраз падрыхтаваўся слухаць уверцюру Моцарта да «Выкрадання з сэраля» і, загадзя смакуючы асалоду, ужо, пагладжваючы акуратную сівую бародку, адкінуўся ў крэсле, а Мондшайн якраз падняў дырыжорскую палачку, калі па праходзе вялікай канцэртнай залы разам з адной з найбагацейшых і наіўнейшых удоваў нашага горада, міма запоўненых слухачамі радоў праследаваў да першых радоў, вышукваны паліцыяй з ужываннем найноўшых тэхнічных сродкаў пераследу, цкаваны доктар h.c., спакойны і самаўпэўнены, як звычайна, з нявінным тварам, быццам нідзе нікому нічога ніякага, доктар h.c. заняў месца побач з Емэрлінам і нават патрос аслупянеламу пракурору руку. Ажыўленне, пярэшапт і — о, норавы! — хехекання цяжка было не змеціць, уверцюра яўна не ўдалася, бо аркестранты выдатна бачылі ўсё, што адбывалася, адзін габаіст нават крыху падвёўся з цікаўнасці, Мондшайну давялося пачынаць двойчы, а пракурор аж настолькі сумеўся, што слупам праседзеў не толькі ўверцюру, але і цалюткі Другі фарітэпіянны канцэрт Ёганэса Брамса. Праўда, ён здолеў ацаніць сітуацыю пад той момант, як сваю партыю пачаў піяніст, але перапыняць Брамса не рызыкнуў, надта ж бо вялікі быў ягоны піетэт перад культурай, ён пакутаваў ад усведамлення, што след было б умяшацца, але цяпер ужо было запозна, даводзілася чакаць антракту. Затое ў антракце ён пачаў дзейнічаць, праціснуўся праз натоўп, які з цікаўнасцю абступіў кантанальнага радцу, стрымгалоў паляцеў да аўтаматаў, мусіў аднак вярнуцца і папрасіць у гардэрэбшчыцы дробязі, патэлефанаваў у паліцэйскую ўправу, звязаўся з Хэрэнам і арганізаваў збор усіх паліцэйскіх часцей. Тым часам Колер строіў святую нявіннасць, ён выправіўся ў бар, дзе пачаставаў удаву шампанскім, гэтаму мярзотніку да таго ж яшчэ і куды к чорту як шанцавала, што нават другое аддзяленне канцэрта пачалося за некалькі хвілін да прыбыцця паліцыі. І давялося Емэрліну разам з Хэрэнам церціся пад зачыненымі дзвярмі, пакуль у зале давалі бясконцую Сёмую Брукнера. Пракурор узбуджана кідаўся туды-сюды, аж капэльдынэрам некалькі разоў прыйшлося заклікаць яго да парадку. І наогул з ім абыходзіліся як з дзікуном якім, без пачцівасці і рышпекту. Ён праклінаў усю рамантыку, праклінаў таго іхняга Брукнера, за дзявярыма ўсё яшчэ нудзілі першую частку — адыжыо, і калі нарэшце пасля чацвёртай грымнулі воплескі (дарэчы, таксама бясконца-бясконцыя), а публіка паміж шпалераў паліцэйскіх пачала пакідаць залу, доктар h.c. Ісак Колер адтуль наогул не выйшаў. Ён знік. Начальнік паліцыі правёў яго праз службовы выхад да сваёй машыны і завёз у паліцэйскую ўправу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.