Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Таму на другім паверсе страх як вытанчана. Страх як, трапна сказана — у дзвюх нізкіх з чырвонымі шпалерамі залах стаіць трапічная гарач, але госці трываюць, дамы — у вячэрніх туалетах, мужчыны — часта ў смокінгах. Паветра напоена потам, парфумай і, адпаведна профілю ўстановы, пахамі кулінарных вымудраў нашага горада — цялячымі выразкамі з пом-фры і чым толькі яшчэ не. Тут сыходзяцца (зрэшты, тое самае зборышча, што і паверхам ніжэй, толькі больш разнастайна касцюмаванае) пасля прэм'ераў і пасля буйных здзелак, але не дзеля таго, каб правярнуць гешэфт, а каб адсвяткаваць ужо правернутае. На трэцім паверсе характар «Du Théâtre» зноў мяняецца, і ты з нейкім подзівам заўважаеш пэўны налёт распусты. Тут пануе бесцырымоннасць. Залы трэцяга паверха высокія, светлыя, прасторныя, як бы нават кшталту таннай піўнухі — звычайныя драўляныя крэслы, на сталах абрусы ў клетку, паўсюль падстаўкі для куфляў, ля самай лесвіцы паўпустое кабарэ з пасрэднымі фокуснікамі і балаганным стрыптызам. Госці гуляюць у карты і ў більярд. У гэтай зале тусуюцца гарадскія зеляншчыкі, будаўнічыя падрадчыкі, маёмцы ўніверсальных крамаў, гаспадары вялікіх гаражоў, фахоўцы ў зносе дамоў, часам яны сядзяць тут гадзінамі, стаўкі тут фантастычныя, а вакол гульцоў шныпараць і нышкараць розныя раззявы, нехлямяжыя і падазроныя «сучаснікі», прастытуткі таксама сядзяць і чакаюць, часам па трое, часам па чацвёра, кожнага вечара за тым самым сталом каля акна, іх не проста трываюць, не, яны частка тутэйшай абстаноўкі па даступнай жа й цане. Адносна даступнай. Бо сапраўды багатыя людзі ўмеюць пералічваць кожны грош.

Першы раз я сустрэў кантанальнага радцу, калі сам толькі што здаў дзяржаўны экзамен, напісаў дысэртацыю, атрымаў званне доктара і ліцэнзію на адвакацкую практыку, але як і раней у студэнцтве працаваў у Штусі-Лойпіна спраўным хлопчыкам-пасыльным. Мой гаспадар паспеў на той час набыць вядомасць далёка за межамі нашай краіны дзякуючы апраўдальным прысудам, якіх здолеў дабіцца для асобаў, абскаржаных у забойстве братоў Эцці, Розы Пік, Дойбэльбайса і Амслера, і дзякуючы ўведзенаму ім парытэту паміж Дапаможнымі майстэрнямі «Трэг» і Злучанымі Штатамі (прычым вельмі нават на карысць трэгаўцам). Мне трэба было занесці Штусі-Лойпіну ў «Du Théâtre» заключэнне адносна адной з такіх сумніўніўных спраў, якія ён любіў. Я заспеў адваката-зорку на трэцім паверсе каля більярднага стала, дзе ён толькі што закончыў партыю з кантанальным радцам, а за суседнім сталом гуляў доктар Бэна з прафесарам Вінтэрам, і вось толькі цяпер, запісваючы гэта, мне, тагачаснаму, як бы наперад робіцца ясна, што там сабраліся ўсе галоўныя фігуранты дзейства, якое зноў жа яшчэ наперадзе, быццам у нейкім Пралогу. На дварэ стаялі халады, быў ці тое лістапад, ці тое снежань, дакладную дату ўстанавіць няцяжка, і я ўвесь перамерз, бо як звычайна хадзіў без паліто, а свой «фольксваген» запаркаваў за некалькі кварталаў ад «Du Théâtre».

— А закажыце сабе грогу, малады чалавек, — звярнуўся да мяне кантанальны радца. Ён уважліва агледзеў мяне і кіўнуў кельнеру.

Я міжволі паслухаўся, прынамсі, усё адно ж мне след было чакаць распарады Штусі-Лойпіна, які адышоўся з маім заключэннем убок і цяпер пералістваў яго за столікам.

У пярэдняй частцы залы гулялі зеляншчыкі, іх цёмныя постаці праступалі на фоне вокнаў. З вуліцы чуўся прыглушаны грукат трамвая. Кантанальны радца ўсё яшчэ разглядваў мяне, бесцырымонна, не хаваючы вачэй. З выгляду было яму пад семдзесят. Ён адзін з усіх не скінуў пінжак, але ж і не пацеў. Я нарэшце прадставіўся, здагадваючыся, што стаю перад чалавекам высокага стану, але імя ягонага не ведаў.

— А вы ці не сваяк палкоўніку Шпэту? — спытаўся ён, не назваўшыся, ці тое не надаючы гэтаму значэння, ці тое мяркуючы, што і без таго ён усім і мне вядомы. (Палкоўнік Шпэт: ваяўнічы аграрый, федэральны радца. Прыхільнік атамнага ўзбраення.)

— Сумняваюся, — адказаў я. (Каб ужо раз і назаўсёды пакончыць з гэтым пунктам: я нарадзіўся ў 1930 годзе. Сваёй маці, Ганны Шпэт, я ніколі не ведаў, бацька наогул хто і што — невядома. Я вырас у сірочым прытулку, які ўспамінаю з прыемнай цеплынёй, асабліва лес, што пачынаўся адразу за прытулкам і канца яму не было. Дырэкцыя і настаўніцтва там былі выдатныя, дзяцінства — шчаслівае, мець бацькоў — гэта не заўсёды «блага», часцей — проста без двухкосся. Мае няшчасці пачаліся з доктара h.c. Ісака Колера, а да таго ў мяне хоць і бывалі цяжкасці, але не безнадзейныя.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x