Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магчымы варыянт другой гутаркі : ва ўправе начальнік правёў д-ра h.c. у свой кабінет. Дарогай яны не абмяняліся ні словам, цяпер начальнік ішоў першы па пустым, слаба асветленым калідоры. У кабінеце ён моўчкі кіўнуў на глыбокі скураны фатэль. Зачыніў дзверы на зашчапку і скінуў пінжак.

— Размяшчайся зручней.

— Дзякую, я ўжо размясціўся, — адказаў Колер, які тым часам ужо сеў.

Начальнік выставіў два келіхі на стол, які раздзяляў абодва крэслы, і дастаў з шафы бутэльку чырвонага віна.

— Шамбэртэн Вінтэра, — патлумачыў ён, наліў віна ў келіхі, таксама сеў, нейкі час глядзеў перад сабою, потым раптам пачаў старанна выціраць пот з лоба і шыі.

— Дарагі Ісак, — нарэшце загаварыў ён, — скажы мне, дзеля Бога, навошта ты ўкакошыў гэтага старога асла?

— Ты маеш на ўвазе… — неяк няўпэўнена пачаў кантанальны радца.

— Ты ўвогуле мікіціш, чаго начворыў? — перабіў яго начальнік.

Радца не без прыемнасці сербануў з келіха, але адказваць адразу не пачаў, а замест таго з нейкім здзіўленнем, хоць і не без лёгкага кепу зірнуў на субяседніка.

— Само сабою, — адказаў нарэшце, — само сабою, мікічу.

— Дык навошта ж ты прыстрэліў Вінтэра?

— Ах, вось ты пра што, — пацягнуў кантанальны радца і нібы нават задумаўся, пасля смеючыся: — Ах, вось ты пра што, няблага, няблага.

— А што ж няблага?

— Ды ўсё.

Начальнік не ведаў, як рэагаваць на гэта, ён быў збіты спаналыку і раззлаваны. А забойца наадварот — ажывіўся, развесяліўся, некалькі разоў ціха хехекнуў, яго яўна нешта распацешыла.

— Ну, годзе. Чаму ты забіў прафесара? — зноў упарта і настойліва падступіўся да яго начальнік, а сам ацёр пот з лоба і шыі.

— А так сабе, без прычыны, — прызнаўся кантанальны радца.

Цяпер начальнік з вялікім здзіўленнем вырачыўся на яго, падумаўшы нават, што недачуў, потым дапіў свой келіх, наліў яшчэ, але распляскаў віно.

— Без ніякай?

— Без ніякуткай.

— Але ж гэта лухта, ужо ж бо такі нейкая прычына ў цябе мелася быць, — нецярпліва ўскрыкнуў начальнік. — Гэта лухта.

— Прашу цябе, рабі тое, што табе прадпісвае твой абавязак, — сказаў Колер і дапіў віно.

— Мой абавязак патрабуе арыштаваць цябе.

— Дык так і рабі.

Начальнік быў у роспачы. Як цвярозы і разважлівы чалавек, ён любіў яснасць ва ўсіх справах. Забойства для яго было свайго роду няшчасным выпадкам, які не падпадае пад маральны суд. Але, як чалавеку парадку, яму патрабавалася відавочная прычына. Забойства без прычыны, з пункту гледжання начальніка, пляжыла не законы маральнасці, а законы логікі. А так не бывае.

— Найлепш было б замкнуць цябе ў вар'яцкі шпіталь на абследаванне, — раз'юшана выпаліў ён, — не бывае, каб без жоднай прычыны чалавек чалавека забіваў.

— Я абсалютна нармальны, — спакойна парыраваў Колер.

— Можа, патэлефанаваць Штусі-Лойпіну? — прапанаваў начальнік.

— Навошта?

— Чалавеча, табе ж патрэбен абаронца. Самы лепшы. А Штусі-Лойпін сама такі.

— Мяне задаволіць і назначаны.

Начальнік здаўся. Ён расшпіліў каўнер і глыбока ўздыхнуў.

— Ты, мабыць, звіхнуўся, — прахрыпеў ён. — Дай сюды рэвальвер.

— Які такі рэвальвер.

— З якога ты застрэліў прафесара.

— От чаго няма, таго няма, — сказаў доктар h.c. і падняўся з месца.

- Ісак, — заблагаў начальнік, — спадзяюся, ты вызваліш нас ад неабходнасці абшукваць цябе.

Ён хацеў зноў падліць сабе віна, але ў бутэльцы ўжо нічога не засталося.

— Гэта пракляты Вінтэр лішняга выпіў, - буркнуў начальнік.

— Загадай нарэшце вывесці мяне, — прапанаваў забойца.

— Будзь па-твойму, — адказаў начальнік, — але тады і мы цябе ні ад чога не выбавім.

Ён таксама ўстаў, зняў з дзвярэй зашчапку і пазваніў.

— Выведзіце гэтага чалавека, — загадаў ён. — Ён арыштаваны.

Запозненае падазрэнне . Калі я спрабую ўзнавіць гэтыя гутаркі, іх «магчымыя» варыянты, бо асабіста іх не чуў, дык зусім без намеру напісаць раман, а каб дакладна, наколькі гэта ўдасца, паказаць падзеі, зрэшты, і гэта не самае цяжкае. Хоць правасуддзе дзейнічае галоўным чынам у закуліссі, але і за кулісамі размываюцца з выгляду такія акрэсленыя сферы кампетэнцыі, мяняюцца альбо падупадаюць новаму размеркаванню ролі, вядуцца гутаркі паміж дзейнымі асобамі, якія ў вачах грамадскасці лічацца заклятымі ворагамі, і наогул пануе зусім іншы тон. Не ўсё там фіксуецца. Не ўсё падшываецца да справы. Інфармацыю можна зрабіць здабыткам публікі, а можна і ўтоіць. Дык вось пры мне начальнік заўсёды быў вельмі гаваркі і шчыры, ахвоча ўсё расказваў, дазваляў знаёміцца з важнымі дакументамі, часам нават дзеля мяне парушаючы інструкцыю, і наогул ён дагэтуль бажаволіць мне. Больш за тое, сам Штусі-Лойпін запабягаў мне ласкай, нават калі я быў у зусім іншым лагеры, вецер жа памяняўся толькі цяпер, ды і тое з прычыны зусім іншай. Вось чаму мне няма патрэбы прыдумляць гэтыя гутаркі, дастаткова простай іх рэканструкцыі. У горшым разе я іх проста магу пралічыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x