Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фрыдрых Дзюрэнмат

Юстыцыя

Я пачаў пісаць «Юстыцыю» ў 1957 годзе і разлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца — «Франк V», а «Юстыцыя» засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да рамана закончыліся няўдачай, апошні раз — у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але выпала няўдача: спрабуючы прадоўжыць дзеянне, я ніяк не мог успомніць, як яно ў мяне было задумана. Увесну 1985 года Даніэль Кіль прапанаваў мне выдаць «Юстыцыю» ў выглядзе фрагмента. Я згадзіўся не без ваганняў, рашыў дапісаць яшчэ адзін асноўны раздзел, але пасля пачаў перапісваць і дапаўняць раман, змяніўшы пачатковую задуму. У завяршэнне хачу падзякаваць Шарлоце Кер, сваёй жонцы. Ёй я абавязаны каштоўнымі парадамі, як і нястомнай, крытычнай увагай да маёй працы.

* * *

Гэты раман не заснаваны на фактах. Імёны, асобы, месца, дзеянне прыдуманы аўтарам. Магчымае падабенства з сапраўднымі падзеямі, месцамі альбо асобамі, усё роўна — жывымі ці мёртвымі, мае чыста выпадковы характар.

I

Ну, вядома ж, пішу гэтую справаздачу толькі так, дзеля блізіру і парадку, з пэўнага педантызму, каб далучыць яе да справы. Я хачу прымусіць сябе яшчэ раз акінуць вокам увесь бег падзеяў, якія прывялі да апраўдання забойцы і смерці невінаватага. Хацелася б яшчэ раз прадумаць крокі, на якія мяне змусілі, а таксама меры, якія я прыняў, і ўпушчаныя магчымасці. Хачу яшчэ раз сумленна ўзважыць шанцы, якія, пэўна, яшчэ засталіся ў юстыцыі. Але перш за ўсё я пішу гэтую справаздачу таму, што маю час, шмат часу, два месяцы сама мала. Я толькі што вярнуўся з аэрапорта (бары, у якія я заскокваў па дарозе, не ў залік, мой цяперашні стан таксама значэння не мае. Я п'янюткі ў дрызіну, але да раніцы ачухаюся). Калі я вылез са свайго «фольксвагена» і зняў з засцерагальніка рэвальвер, велізарная машына з доктарам honoris causa Ісакам Колерам з ровам паднялася ў начное неба і ўзяла курс на Аўстралію. Гэта быў адзін з геніяльных трукаў старога, калі ён перад адлётам патэлефанаваў мне; яму хутчэй за ўсё было вядома, што я задумаў, як яно і ўсім было вядома, што ў мяне няма грошай, каб ляцець следам за ім.

Таму нічога іншага мне не застаецца, як толькі чакаць, калі ён вернецца, бадай што, недзе так месяцы ў чэрвені, а можа, у ліпені, піць, часта альбо зрэдзь, як на тое станецца маіх фінансаў, і пісаць, пісаць — адзіны занятак, які яшчэ можа сабе дазволіць збанкрутаваны адвакат.

Але ў адным кантанальны радца памыліўся: час не сатрэ ягонага злачынства, не змаліць яго і маё чаканне, маё п'янства яго не залье, не апраўдаюць і мае запісы. Калі я раскрываю ўсю праўду, дык замацоўваю яе ў сваёй памяці, раблю сам сябе здольным калі-небудзь, у чэрвені, як я ўжо сказаў, альбо ў ліпені, якая розніца, калі б ён ні вярнуўся (а ён такі вернецца), будзь я тады п'яны ці цвярозы, зрабіць свядома і пры поўнай памяці тое, што збіраўся зрабіць у стане афэкту. Маё паведамленне — не толькі абгрунтаванне, але і падрыхтоўка забойства. Забойства справядлівага.

Працверазеўшы ў сябе ў кабінеце, я рашыў: справядлівасць можна цяпер аднавіць толькі праз злачынства. І пасля яго ўжо будзе непазбежна — пакончыць з сабой. Я зусім не збіраюся такім чынам ухіляцца ад адказнасці, наадварот, — толькі так я і адкажу за свой учынак, хай сабе не юрыдычна, дык, прынамсі, па-людску. Ведаючы ўсю чыстую праўду, я даказаць яе не магу. У мяне няма сведкаў у галоўным. Але калі я па сваёй волі сыду з жыцця, мне павераць і без сведкаў. Я іду на смерць не як навуковец, які, зрабіўшы эксперымент на самім сабе, забівае сябе ў імя навукі, не, я паміраю таму, што прадумаў сваю справу да канца.

Месца злачынства : — што грае не абы-якую ролю, — рэстаран «Du Théâtre» з фасадам у стылі ракако, адзін з нямногіх архітэктурных помнікаў, ацалелых у нашым ушчэнт забудаваным горадзе. Рэстаран займае тры паверхі, што вядома далёка не кожнаму, бо большасць лічыць, нібыта іх толькі два. На першым паверсе раніцамі, занудліва бясконцымі — у нас устаюць позна — можна застаць нявыспаных студэнтаў, зрэдзь і дзелавых людзей таксама, — гэтыя часта заседжваюцца да полудня, а тое і за, а там пасля кавы з вішнёўкаю ўсё аціхае. Кельнеркі хаваюцца, і толькі недзе гадзіну пад чацвёртую паяўляюцца змардаваныя настаўнікі, стомленае чынавенства. Але асноўны наплыў прыпадае недзе на пад вячэру і потым яшчэ раз, пасля паловы адзінаццатай — палітычныя дзеячы, мэнэджэры і фінансісты, розныя прадстаўнікі вольных і звышвольных прафесіяў, зрэшты, і крыху прыпалошаныя іншаземцы, — горад наш любіць павыстаўляцца інтэрнацыянальна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x