Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы збіраецеся ў кампаньёны да Штусі-Лойпіна? — спытаўся ён.

Я здзіўлена паглядзеў на яго.

— Не думаў пра гэта.

— Ён высока ставіць вас.

— Мне ён гэтага пакуль што ніколі не паказваў.

— Штусі-Лойпін усё ад усіх хавае, — суха зазначыў стары.

— Яго пралік, — бесклапотна адказаў я. — Мне хочацца самастойнасці.

— Вам гэта дасца нялёгка.

— Магчыма.

Стары засмяяўся.

— Усе вашы дзівосы яшчэ наперадзе. У нашай краіне аднаму цяжка прабіцца наверх. А на більярдзе вы ўмееце? — спытаўся раптам без ніякага пераходу.

Я адказаў адмоўна.

— Гэта ўжо ваш пралік, — сказаў ён і зноў задумліва пачаў глядзець на мяне з нейкім нават подзівам у шэрых вачах, але ўжо не пакепліва, як мне здалося, без іроніі, а строга, пасля чаго падвёў мяне да другога більярда, дзе гулялі доктар Бэна і прафесар Вінтэр, гэтых я ведаў: прафесара — з універсітэта, ён быў рэктар, калі я паступаў, доктара Бэна — з начнога жыцця нашага кіпучага горада, у тыя часы, праўда, не запоўнач, але затое даволі інтэнсіўнага. Бэна быў чалавек няпэўнага роду заняткаў. Калісьці ён быў алімпійскім чэмпіёнам у фехтаванні, за што і атрымаў мянушку Гайнц Алімпіец, калісьці ён стаў чэмпіёнам Швейцарыі ў стральбе з пісталета, а знакамітым гальфістам быў і заставаўся дагэтуль; сваім часам ён яшчэ трымаў уласную карцінную галярэю, якая не акупалася, а цяпер, кажуць, больш запраўляў чужымі капіталамі.

Я павітаўся, яны кіўнулі.

— Вінтэр колькі жыцьме ў більярдзе застанецца навічком. — сказаў доктар h.с. Колер.

Я засмяяўся.

— Затое вы, пэўна, віртуоз.

— Вядома, — спакойна адказаў ён. — Більярд — маё захапленне. Дайце мне кій, прафесар, усё адно такі ўдар вы не асіліце.

Прафесар Адальф Вінтэр падаў яму кій. Вінтэр быў мужчына гадоў шасцідзесяці, грузлы, але невысокі ростам, блішчастая лысіна, залатыя акуляры без аправы, дагледжаная чорная з сівізнай барада, якую ён з годнасцю пагладжваў, заўсёды дбайна прадумана апрануты, хоць і кансерватыўна, але не без элеганцыі, адным словам, адзін з тых гуманітарных балбатуноў, якіх пропадзь у нашым універсітэце, сябар ПЭН-клуба і Фонду Устэры, аўтар двухтомнай цагліны пад назваю «Карл Шпітэлер і Гэсіёд, альбо Швейцарыя і Элада. Параўнаўчы аналіз», выд. «Artemis», 1940 (мне, юрысту, філасофскі факультэт заўсёды граў на нервах).

Кантанальны радца старанна націраў крэйдай скурацік. У яго былі спакойныя, упэўненыя рухі, і, як бы рэзка ні гучалі яго словы, рэзкасць не здавалася пыхай, хутчэй свядома прадуманай і стрыманай, усё ў ім сведчыла пра сілу і беспамылковасць. Крыху нахіліўшы галаву, ён акінуў вокам більярднае поле і ўдарыў, коратка і рашуча.

Я сачыў за рухам белых шароў, за іх сутыкненнем, адскокам.

— A la bande — толькі так можна пабіць Бэна, — сказаў кантанальны радца, аддаючы кій прафесару. — Уцямілі, малады чалавек?

— Я ў гэтым нічога не петру, — адказаў я і заняўся сваім грогам, які кельнер тым часам паставіў на столік.

— Нічога, калі-небудзь спетрыце. — Доктар h.с. Ісак Колер зарагатаў, зняў са сцяны скручаную газетную падшыўку і выйшаў.

Забойства : Тое, што адбылося праз тры гады, вядома ўсім, і пра гэта можна расказаць вокаўзам (і дзеля гэтага мне зусім не канечне быць цвярозым). Доктар h.с. Ісак Колер адмовіўся ад мандата, хоць ягоная партыя хацела вылучыць яго кандыдатуру на пасаду ўрадавага радцы (урадавага, не федэральнага, як пра тое пісалася ў замежных газетах), цалкам адышоў ад палітыкі (адвакацкую практыку ён закінуў яшчэ раней), узначаліў цагельны трэст, які набываў усё больш важкае міжнароднае значэнне, заадно (так бы мовіць — левай рукой), спраўляў абавязкі прэзідэнта ў шэрагу ўправаў, падхалтурваў таксама ў адной падкамісіі ЮНЕСКА і часам месяцамі яго не бачылі ў нашым горадзе аж да таго не па сезоне цёплага дня ў сакавіку 1955 года, калі ён правёз праз наш горад ангельскага міністра Б. Візіт міністра меў чыста прыватны характар — у адной прыватнай клініцы горада яго карысталі ад язвы страўніка; цяпер ён сядзеў поплеч з былым кантанальным радцам у «ролс-ройсе» гэтага радцы і без аніякай цікаўнасці знаёміўся напаследак з нашым горадам: цэлы месяц ён катэгарычна адмаўляўся ад такога знаёмства, каб нарэшце-такі здацца; пазяхаючы, кідаў вокам на выдатнасці, што праплывалі міма, — тэхнічны інстытут, універсітэт, кафедральны сабор, раманскі стыль (кантанальшчык наш пры патрэбе падкідваў кароткія рэмаркі), рака трымцела ў мяккім паветры (якраз садзілася сонца), набярэжная кішэла людзьмі. Міністр, усё яшчэ адчуваючы на вуснах смак бясконцых бульбяных таўканіц і аўсяных каш з сухафруктамі, якімі яго гадавалі ў прыватнай клініцы, але выношваючы мару пра неразведзены віскі, ківаў радцаваму як бы здалёку чутнаму голасу, а шум транспарту чуўся — як шум яшчэ больш далёкі, і пад гэты шум ён задрамаў; яго агарнула свінцовая стома, а можа, і прадчуванне, што пухліна ў страўніку — штука зусім не бяскрыўдная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x