Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, мае «пісьменніцкія вымудры» зусім іншага ладу і складу. Хоць я ясна ўсведамляю, што нават прыдуманае забойства альбо самазабойства не могуць стацца апошнім доказам маёй рацыі, мяне, пакуль я апісваю падзеі, час ад часу наведвае ідыёцкая ў сваёй пацешнасці надзея даць-такі доказ, ну, скажам, калі я высветлю, куды падзеўся рэвальвер Колера. Рэвальвер той так ніколі і не знайшлі. Акалічнасць на першы покід вока мала істотная. На працэс яна ніяк не паўплывала. Забойца вядомы, сведкаў — касой касі: персанал і наведнікі «Du Théâtre». І калі на пачатку следства начальнік кінуў усе сілы на тое, каб знайсці рэвальвер, дык зусім не ад жадання знайсці яшчэ адзін доказ супроць Колера — на тое ніякай патрэбы не было, — а выключна з любові да парадку, адпаведна свайму крыміналістычнаму стылю. Аднак, як тое ні дзіўна, высілкі начальніка нічога не далі. Уся дарога доктара h.c. Ісака Колера з «Du Théâtre» да канцэртнай залы была вядомая і хранаметраваная да хвіліны. Пасля стрэлу ў спажыўца філе а-ля Расіні Колер, як нам добра вядома, адразу ж сеў у свой «ролс-ройс» каля міністра, якому снілася віскі. У аэрапорце забойца і міністр разам выйшлі з машыны, прытым шафёр, які яшчэ нічога не ведаў, не заўважыў ніякага рэвальвера, як не заўважыў яго і дырэктар кампаніі «Свісэйр», які падляцеў з вітаннем. У зале аэрапорта перакінуліся словам-другім пра тое пра сёе, ну, там яшчэ ўголас было выказана абавязковае захапленне будынкам, дакладней, яго ўнутраным афармленнем, пасля чаго Колер з міністрам нага ў нагу прадэфілявалі да аэраплана, прычым Колер лёгенька падтрымліваў міністра пад локцік. Цырымонія ўрачыстага развітання, вяртанне разам з дырэктарам у залу, яшчэ адзін мімалётны зірк на паветранае судна, якое бегла па ўзлётнай паласе, набыццё ў кіёску «Ное Цюрыхер Цайтунг» і «Нацыёналь-Цайтунг», праход праз усю залу, па-ранейшаму з дырэктарам, хоць гэтым разам ужо без захаплення інтэр'ерам, далей — у машыну, з аэрапорта на Цолікерштрасэ, двайны сігнал перад домам прастадушнай удавы, якая адразу ж і выйшла (часу было, як амаль што й не было), з Цолікерштрасэ напрасткі да Канцэртнай залы. І ніякай, ведаеце, зброі, удава таксама нічога не заўважыла. Рэвальвера як і не было ніякага. Начальнік загадаў як найуважлівей абшукаць «ролс-ройс», пасля прачасаць маршрут Колера, далей — вілу Колера, сад, кухарчын пакой, шафёрава жытло на Фраерштрасэ. Нічога. Начальнік яшчэ некалькі разоў наязджаў на Колера, нават накрычаў на яго і зладзіў яму доўгі допыт. Марна. Доктар h.c. перанёс гэта лёгка, затое следчы Хорнусэр, які прадоўжыў допыт пасля начальніка паліцыі, пад канец рухнуў знясілены. Тут ужо быў унесены пратэст федэральнага пракурора ў тым сэнсе, каб паліцыя і следства не надта занурваліся ў педантызм, ёсць рэвальвер, няма рэвальвера — не варта надаваць адсутнасці яго важнага значэння, працягваць пошукі — гэта проста выкідаць на вецер грошы падаткоўцаў, карацей, хай начальнік і следчы прыпыняць пошукі; прапалая зброя набыла значэнне толькі пазней, праз намогі Штусі-Лойпіна. Калі апошнім часам рэвальвер абуджае ўва мне новую надзею, дык гэта ўжо зусім іншая гісторыя, якая складае пэўную цяжкасць у маёй справе. Мая роля рыцара справядлівасці толькі нікчэмніць мяне, я ні на што больш не здатны, акрамя як пісаць: ледзь толькі перад мною з'явіцца якаясь прасветліна ў плане магчымага ўплыву на хаду падзей іншым спосабам, дзейнічаць інакш, я пакідаю сваю партатыўную «Гермесбэбі», лячу да машыны (гэта зноў «фольксваген»), даю газу і імчуся, як напрыклад, учора раніцай, да намесніка па кадрах кампаніі «Свісэйр». У мяне ўзнікла адна ідэя, адна геніяльная задума. Я ехаў, як учадзелы, і толькі дзівам прыехаў у аэрапорт жывы і цэлы, усе сустрэчныя таксама ацалелі. Але кадравік не захацеў даць мне патрэбнай даведкі, нават прыняць мяне адмовіўся. Вяртаўся я ў больш спакойным тэмпе, на скрыжаванні паставы нават прапанаваў мне дзеля хуткасці падпіхнуць машыну ззаду. Я зноў адчуў сябе бітай картай. Яшчэ раз даручыць вышук прыватнаму дэтэктыву Лінгарду я не мог, ён і браў дарагавата і ўдадатак пры тым становішчы, якое склалася, наўрад ці быў зацікаўлены ў маім даручэнні, бо яно ж які табе дурань самахоць будзе сячы сук, на якім сядзіць? Таму мне не заставалася іншага выйсця, апрача як самаму выйсці на Элен. Я патэлефанаваў. Няма дома. «У горадзе». Тады я выправіўся наўздогадзь, пехатою. Хацеў прамацаць некалькі рэстаранаў альбо кнігарань і знайшоў-такі, проста натыкнуўся на яе, але на жаль яна сядзела з Штусі-Лойпінам каля кавярні «Сэлект» за каваю з падбітымі вяршкамі. Я ўбачыў іх толькі ў апошні момант, калі ўжо сам стаяў перад імі, разгублены, як што шукаў толькі яе, і цяпер кіпеў ад злосці, бо з ёю сядзеў Штусі-Лойпін. Зрэшты, гэта нічога сутнасна не мяняла, яны, трэба думаць, і без таго даўным-даўно спяць разам, дочанька забойцы і ратаўнік яе таткі, яна — у мінулым мая ўлюбеніца, ён — у мінулым маё начальства.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x