Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер пракурор Емэрлін . Ён ненавідзеў кантанальнага радцу. Ноншаланцыя таго рвала пракурору нервы. Ён не мог дараваць, што Колер яму, Емэрліну, публічна ў Канцэртнай зале паціснуў руку. Ён аж так ненавідзеў Колера, што раздвойваўся ад сваёй нянавісці. Напруга паміж ягонай нянавісцю і пачуццём справядлівасці даходзіла да нясцерпу. То ён узважваў, як заявіць сабе самаадвод за сваю прадузятасць, то разлічваў, што гэта зробіць яму кантанальны радца. Заблытаўшыся ў гэтых супярэчнасцях, ён падзяліўся сваімі трывогамі з кантанальным суддзёй Егерленэрам. Егерленэр прамацаў глебу ў следчага, а той сваёй калейкай у начальніка паліцыі, а начальнік, цяжка ўздыхнуўшы, загадаў прывесці кантанальнага радцу з акруговай турмы да сябе ў кабінет, дзеля большай нязмушанасці абстаноўкі. Доктар h.c. быў у выдатным настроі. Віскі «Белы конь» — найвыдатнейшы. Начальнік зноў павёў гаворку пра Штусі-Лойпіна, бо, сказаў, прызначаны абаронца добрага слова не варты. Колер адказаў, што гэта не мае значэння. Тады начальнік паведаміў пра Емэрлінавыя згрызоты. У адказ кантанальны радца запэўніў, што проста ўявіць сабе не можа больш бесстаронняга абвінаваўцы. Гэтыя словы, перададзеныя Емэрліну, выклікалі ў таго шалёны крык, што вось цяпер ён пакажа гэтаму кантанальнаму радцу і запраторыць яго пажыццёва, пасля чаго суддзя ўжо быў намерыўся сваёй уладай адхіліць Емэрліна, але перадумаў, баючыся, каб пракурора ад злосці не разбіў паляруш, са здароўем у таго і праўда ж не зусім ладзілася.

Сам працэс . Кантанальны суд у складзе судовай калегіі з пяці суддзяў адбыўся, паводле нашых рахубаў, хутка, можна сказаць з хуткасцю гуку, — усяго праз год пасля забойства, зноў жа ў сакавіку. Злачынства адбылося ўва ўсіх на вачах, не было патрэбы высвятляць, хто забойца. Вось толькі ўстанавіць матывы злачынства суд так і не здолеў. Выходзіла, быццам іх зусім і не было. З кантанальнага радцы нічога выдабыць таксама не ўдалося. Суд апынуўся перад невырашальнай мудзёрай загадкай. Падрабязны допыт абскарджанага не даў суддзям аніякай зачэпкі. Адносіны паміж забітым і забойцам былі настолькі карэктныя, як толькі іх сабе можна ўявіць. Дзелавых сувязяў паміж імі не было, рэўнасць выключалася цалкам, нават здагадак у гэтым напрамку ніхто не выказваў. Перад абліччам гэтага больш чым загадкавага факту ўзнікалі два тлумачэнні: альбо доктар h.c. Ісак Колер — хворы душэўна, альбо ж ён амаральная пачвара, забойца з любові да забойства. Першы пункт прадстаўляў афіцыйны абаронца Люці, другі — пракурор Емэрлін. Супроць першага сведчыў сам выгляд Колера, Колер рабіў уражанне цалкам нармальнага, супроць другога — славутае мінулае Колера, бо то ж быць палітычным дзеячам і прадпрымальнікам ужо само па сабе — найвышэйшая маральнасць. Удадатак грамадская апінія бог ведае з якіх часоў праслаўляла сацыяльныя (не блытаць з сацыялістычнымі) тэндэнцыі ў настроях Колера. Але гэта быў працэс, які найбольш закранаў славалюбныя струны Емэрліна. Нянавісць, ганьбаванне, здзеклівыя кпіны ў ягоны адрас акрылялі старога юрыстага, да яго фантастычнага ўзлёту іншыя высокія суддзі проста не дапялі, бясколерны Люці нічога не мог. Емэрлінаў тэзіс пра Колера-нелюдзя ўсім на здзіўленне прайшоў. Пяцёра высокіх суддзяў палічылі мусовым у навуку іншым асудзіць Колера, нават Егерленэр саступіў ім. Зноў было зроблена ўсё магчымае, каб выратаваць хоця ж бы фасад маралі. Народ, як гаварылася ў абгрунтаванні прысуду, мае права не толькі патрабаваць, каб фінансава і грамадскі добра забяспечаныя колы вялі маральна беспахібны лад жыцця, але і мае права на свае вочы сачыць за ім. Кантанальнага радцу засудзілі на дваццаць гадоў папраўчай турмы. Не пажыццёва, але практычна пажыццёва.

Паводзіны Колера . Кожны мог заўважыць годнасць, з якою трымаўся выкрыты злачынец. Уваходзячы ў залу, ён здзіўляў усіх свежым выглядам, нездарма ж ён выседжваў папярэдняе ўвязненне галоўным чынам у псіхіятрычнай клініцы на беразе Бодэнскага возера, хоць і быў абавязаны трымацца даволі, зрэшты, мяккіх прадпісанняў паліцыі, але затое пад наглядам прафесара Хабэрзака, свайго блізкага прыяцеля. У межах клінікі ён мог дазваляць сабе ўсе віды перамяшчэння, ягоным партнёрам у гольфе быў вясковы паліцэйскі. Нарэшце, паўстаўшы перад судом, Колер наадрэз адмовіўся ад якіх бы там ні было патуранняў і патрабаваў, каб да яго ставіліся як «да чалавека з народу». Варта звярнуць увагу на самы пачатак працэсу. Доктар h.c. крыху занямог, грып, слупок градусніка далез да трыццаці дзевяці, але ён усё-такі настояў, каб слухання не адкладвалі, і нават адмовіўся на час разгляду карыстацца бальнічным крэслам. Пяці суддзям ён заявіў (вытрымка з пратакола): «Я тут на тое, каб вы ў згодзе з вашым сумленнем і літарай закону судзілі мяне. Вам вядома, у чым мяне вінавацяць. Выдатна. Цяпер ваша справа судзіць, мая — падпарадкавацца вашаму прысуду. Які б ён ні быў, я палічу яго справядлівым». Калі вырак быў вынесены, Колер ад усёй душы падзякаваў высокаму суду, асабліва ўпіраючы на чалавечнасць, з якою да яго паставіліся, не забыў падзякаваць і Емэрліну. Публіка слухала гэтае словацечыва, хутчэй пацяшаючыся, чым расчулена, ува ўсіх склалася ўражанне, што ў асобе доктара Ісака Колера юстыцыі ўдалося здабыць унікальны экземпляр, і, калі яго вывелі, усім здалося, быццам нарэшце апушчана заслона над афёрай, хоць і не да канца высветленай, але ў кожным разе адназначнай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x