Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Каўчэг, Жанр: roman, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Юстыцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Юстыцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана "Юстыцыя" знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту "спраўджанага чаканьня" (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца — вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу — ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай.

Юстыцыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Юстыцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гутарка з дырэктарам папраўчай турмы . На вялікае маё здзіўленне мяне запрасілі да дырэктара Цэлера. Ён прыняў мяне ў сваім кабінеце — пакоі з вялікім сталом для пасяджэнняў, тэлефонам, папкамі. На сценах табліцы, чорныя дошкі з мноствам паперак, почарк амаль каліграфічны, сярод злачынцаў, як на жаль амаль усюды ў гэтай краіне, шмат настаўнікаў. Акно не закратаванае, выгляд на турэмны мур і невялікі газон, прычым гэта хутчэй нагадвала б школьны двор, калі б не абсалютная цішыня. Ні аўтамабільных гудкоў, ні шолахаў, як у доме для пярэстаркаў.

Дырэктар прывітаў мяне холадна і стрымана, пасля чаго мы селі.

— Гер Шпэт, — пачаў ён нашу гутарку, — увязьнены Ісак Колер пажадаў, каб вы яго наведалі. Я дазволіў, вы будзеце гутарыць з Колерам у прысутнасці ахоўніка.

— Ад Штусі-Лойпіна я чуў, што ён можа гутарыць са сваімі кліентамі без сведкаў.

— Штусі-Лойпін карыстаеццам нашым даверам, — адказаў дырэктар на маё пытанне. — Не хачу сказаць, што вы ім не карыстаецеся, проста мы вас яшчэ не ведаем.

— Ясна.

- І яшчэ адно, гер Шпэт, — ужо больш прыветлівым тонам, — перш чым вы пачняце гутарку з Колерам, я хацеў бы расказаць вам, якое думкі я пра гэтага вязьня. Магчыма, гэта вам спатрэбіцца. Не зразумейце мяне няправільна. У мае абавязкі не ўваходзіць высвятляць, чаму людзі, давераныя майму нагляду, апынуліся тут. Гэта мне не абыходзіць. Мая справа — выкананне выраку. І нічога больш. Вось чаму я не збіраюся разважаць і пра злачынства Колера. Але, прызнаюся вам шчыра, гэты чалавек выклікае ў мяне недаўмёнасць.

— У якім сэнсе?

Дырэктар злёгку замуляўся, потым сказаў:

— Ён здаецца абсалютна шчаслівым.

— Можна толькі парадавацца, — сказаў я.

— Не ведаю, не ведаю, — адказаў дырэктар.

— Зрэшты, у вас сапраўды ўзорная ўстанова.

— Стараюся, як магу, — уздыхнуў дырэктар. — І ўсё-такі згадзіцеся, калі мультымільянер шчаслівы, адседжваючы тэрмін, дык у гэтым ёсць нейкая непрыстойнасць.

Па турэмным муры прагульваўся вялікі ўкормлены дрозд. Прываблены спевамі, шчэбетам і свістам распанелых у сваіх клетках птушак, чые галасы часам даносіліся з закратаваных вокан, з яўнай надзеяй на тое, што яму дазволяць тут застацца. Дзень выдаўся гарачы, з усяго выходзіла, што лета вярнулася, над далёкімі лясамі збіраліся хмары, а з вёскі чуўся бой гадзінніка на званіцы кірхі. Роўна дзевяць.

Я запаліў цыгарэту. Дырэктар пасунуў мне попельніцу.

— Гер Шпэт, — сказаў ён, — уявіце сабе артыштанта, які проста з моста кажа вам у твар, што ў вас выдатная ўстанова, дзельныя ахоўнікі, што сам ён вельмі шчаслівы і нічога лепшага сабе не зычыць. У галаве не ўкладваецца. У мяне гэта выклікала агіду.

— Чаму ж гэта? — здзівіўся я. — Хіба ў вас ахоўнікі не дзельныя?

— Ну, зразумела, дзельныя, — адказаў дырэктар, — але меркаваць пра гэта належыць мне, а не арыштанту. Калі ўжо на тое, у пекле не скачуць.

— Ну але ж бо, — падтакнуў я.

— Я тады проста выйшаў з сябе, запатрабаваў найстражэйшага выканання ўсіх правілаў унутранага распарадку, хоць, згодна з указаннем дэпартамента юстыцыі, павінен быў бы паставіцца да яго з гранічнай лагодай і, хоць нідзе на свеце правіламі турэмнага парадку вязьню не забараняецца пачувацца абсалютна шчаслівым, я быў вельмі разгублены, чыста эмацыйна. Гер Шпэт, вы павінны зразумець мяне, Колер атрымаў звычайную адзіночку са строгім рэжымам, без асвятлення — увогуле, гэта забаронена, — але праз колькі там дзён заўважаю, што ахоўнікі яго любяць, я б нават сказаў — шануюць.

— А цяпер?

— А цяпер я змірыўся з ім, — буркнуў дырэктар.

- І таксама яго шануеце?

Дырэктар задумліва паглядзеў на мяне.

— Ведаеце, гер Шпэт, калі я сяджу ў Колера ў камеры і слухаю, як ён разважае, ад яго, чорт вазьмі, ідзе нейкая сіла, я б сказаў, надзея, можна самому паверыць у чалавецтва і ва ўсё добрае і прыгожае, ён і нашага пастара захапляе сваімі казанямі, гэта, скажу я вам, проста нейкая ліпкая зараза. Але, дзякаваць Богу, я цвярозы рэаліст і не веру, што бываюць абсалютна шчаслівыя людзі. І тым больш, калі яны сядзяць у турмах, як мы ні рупімся палегчыць жыццё нашым пацыентам. Мы ж не звяры, зрэштачкі. А злачынцы — яны і ёсць злачынцы. Вось чаму я яшчэ раз кажу вам: гэты чалавек можа быць вельмі небяспечным, павінен быць вельмі небяспечным. Вы робіце толькі першыя крокі на сваім прыпірышчы, таму будзьце двойчы асцярожлівы, каб не трапіць у ягоную пастку, а самае лепшае было б вам зусім з ім не звязвацца. Зразумела, я толькі раю, не больш; урэшце, вы самі адвакат, вам і рашаць. Калі б толькі чалавека не тузалі да такой ступені ў розныя бакі. Гэты Колер альбо святы, альбо сатана, я лічыў сваім абавязкам засцерагчы вас, што і раблю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Юстыцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Юстыцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Фридрих Дюрренматт - Портрет планеты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Лабиринты
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Подозрение
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Собака
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Минотавр
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
libcat.ru: книга без обложки
Фридрих Дюрренматт
Фридрих Дюрренматт - Ущелье Вверхтормашки
Фридрих Дюрренматт
Отзывы о книге «Юстыцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Юстыцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x