Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кепская сітуацыя, — сказаў Агееў, калі Сямён змоўк. А той выглянуў з палаткі, быццам прыслухаўся да чагось знадворку, мабыць, больш да таго, што ішло ў яго знутры, з яго растрывожанай памяці, і зрабіў незразумелы жэст усё той жа сваёй адзінай рукой.

— Самае горшае яшчэ наперадзе. Ты слухай… Чорт яе ведае, во дагэтуль не сцямлю, колькі я там праляжаў. Некалькі дзён, напэўна. Пасля прыпамінаў, падлічваў і заблытаўся, не магу паверыць. Палучаецца ўродзе шэсць дзён і начэй. І як толькі не акалеў? Крывёй не сплыў? Не падох? Але во зноў ачнуўся, чую, галасы. Ды ўжо, пэўна, свае; гавораць смялей і рускі мацюжок чуваць. І відна, ранак зачынаецца. Хачу павярнуцца, каб згледзець, дзе яны, мае паратоўцы, штосьці перада мной іх не відаць. І не магу павярнуцца — усё да зямлі прымерзла. І сняжок ляжыць на грудзях, на вуснах і не тае. Я крыкнуць хачу, і зноў нічарта, уздыхнуць не магу нават. Во дзяла! Ні тпру ні ну. А яны, чую, гамоняць: «Берднікаў, таго ў бушлаце сцягні!» — «Ну да, — кажа гэты Берднікаў. — На мінах ляжыць». — «Міна ўзарвалася. Вунь ямка за ім». — «Адна ўзарвалася, дык што, яна адна тут! Кошку давай!»

Бог ты мой, думаю, гэта ж яны мяне за мерцвяка лічаць і цяпер кошкай будуць цягнуць. Што ж гэта такое… Але боль такі і слабасць, і свет белы нямілы, і прытомнасць то паявіцца, то прападзе. І паветра ў грудзях няма — пуста. Што тут зробіш? Хай цягнуць, узрываюць, хутчэй бы. Каб доўга не мучыцца…

І што ты думаеш? Падпоўз гэты Берднікаў ці яшчэ хто, зачапіў кошкай — крук такі ў іх (гэта ж сапёры былі) на вяроўцы, і як ірвануць. Я як завыю — адкуль і голас узяўся. Хаця мне так здалося, што завыў, яны пасля казалі, што неслі на палатцы, што застагнаў, і яны пачулі. А мне здалося — завыў.

Ну, і адваяваўся на тым. Шэсць месяцаў у шпіталях, апошнія тры месяцы пад Масквой ляжаў. Пасля па чыстай дамоў. А дому няма. І рукі няма. Інвалід у дваццаць шэсць год. Але жыць трэба, што зробіш… І во, глядзі ты, да шасцідзесяці чатырох дажыў. А Енакаева там за пагорачкам закапалі. Пасля лейтэнант расказаў з нашага палка. У шпіталі сустрэліся.

— Да-а… На вайне цяжка ўгадаць, дзе напорашся, а дзе пранясе, — сказаў Агееў.

— Таму і не ўгадывай. Не выгадывай. Не хітры. Усё роўна вайна хітрэй за цябе. Яе не перахітрыш.

Дождж усё не пераставаў, хаця ранейшы напор яго прыкметна слабеў, на дашчэнту прамоклую зямлю з неба густа сыпаліся дробныя кроплі, вецер быццам прыціх, і было ўвогуле не сцюдзёна. Слухаючы невясёлы Сямёнаў успамін, Агееў некалькі разоў з непакоем падумаў пра кар'ер: хаця б не заліло. Залье, што тады рабіць? Чакаць, пакуль высахне? Ці калі сыдзе куды вада? Сямён, чуўна ўлавіўшы прыхаваную трывогу Агеева, дакрануўся да яго пляча.

— Слыш? Хачу пацікавіцца? Чаго там капаеш? Ну, у кар'еры?

— Ды так. Што-колечы трэба паглядзець.

— Згубіў што?

— Бадай што. Жыццё ледзь не згубіў, — сказаў Агееў і пашкадаваў, што сказаў нешта многа.

— А-а, — нешта зразумеў Сямён. — Ну, ладна, больш не пытаюся. У кожнага чалавека павінны быць свае сакрэты.

Агееў вінавата зірнуў на яго хмурны твар, і яму зрабілася трохі ніякавата за сваю няшчырасць.

— Можа, і так. Ну, а ў цябе як — тожа сакрэты ёсць?

— Я сакрэтаў пры сабе не трымаю. Я іх усе растрапаў. Усе пра мяне ўсё ведаюць. Можа, і кепска гэта. Можа, я таму і непуцёвы такі. Ну, ды годзе. Годзе балтаць.

Сямён стукнуў кулаком па калене і, зачапіўшы плячом стойку, ледзь не паваліўшы тым усю палатку, вылез на двор. Агееў здагадаўся, чаго яму не сядзелася тут, але пярэчыць не стаў. Няхай ідзе чалавек, можа, лаўка яшчэ не зачынілася, знойдзе чым спатоліць сваю мужчынскую прагу.

— Як-небудзь падыду. Раскажу яшчэ што-нішто, — пачулася здалёку, і па мокрай зямлі, аддаляючыся, зашлёпалі размашыста яго даўгія ногі.

Агееў нядоўга пасядзеў у палатцы, пасля пераклаў мокрае адзенне ў правы, болей сухі бок — усё парусінавае дно было мокрае. Ад вопраткі, спальніка дужа патыхала сырасцю, парная волкасць вісела і ў паветры знадворку, калі ён вылез з палаткі, занепакоены думкай аб кар'еры.

Дожджык ціхенька сыпаўся на мокрую траву, сцежку, палатку, туман мяккай кісяёй заслаў наваколле, бліжні лясок, дальнія хаты пасёлка. Але могілкі і кар'ер паблізу бачны былі ва ўсіх драбніцах, і калі ён зірнуў з абрыву, дык ледзь не вылаяўся ад злосці: у самым глыбокім месцы на дне кар'ера цьмяна блішчэлі дзве аграмадныя лужыны. Якраз там, дзе ён капаў гэтыя дні і дзе, як здавалася яму, была найбольшая магчымасць нешта знайсці. Але самае горшае адкрылася яму пасля, калі ён ступіў на край абрыву, — з круцізны яго да самага нізу абрынуўся вялізны пласт гліны, дашчэнту пахаваўшы пад сабой сённяшняе месца яго раскопак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x