Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я счас. Айн мамент, як гаварылі! — кінуў Сямён на хаду, адной рукой накідваючы на плечы каляны, непаслухмяны на ветры лахман поліэтылену.

Чакаючы Сямёна, Агееў сядзеў у палатцы, праз нізкі трохкутны выраз глядзеў, як мітусяцца, снуюць па траве ледзь парадзелыя струмені дажджу, і думаў: добра гэта ці не, такая вось уласцівасць чалавека — проста і адкрыта расказваць пра сябе першаму сустрэчнаму — падрабязна, пра ўсё, па шчырасці. Нават калі-небудзь і сам выглядаеш не надта прыгожа, калі дзе і памыляўся. Канечне, праз столькі гадоў можна дазволіць не надта далікатнічаць са сваім мінулым, але ўсё ж… Ён так не мог. Яму каштавала немалых намаганняў над сабой, прыехаўшы ў гэты пасёлак, расказаць пры неабходнасці, чаму яго зацікавіў нейкі закінуты кар'ер, ды і наогул растлумачыць сваё дачыненне да гэтага пасёлка тых даўніх, ваенных гадоў. Заўжды ў падобнага роду тлумачэннях ёсць штось ад няпраўды або прэтэнзіі на штось амаль незаконнае. Чужому і малазнаёмаму проста так не раскажаш. Але гэта ён, Агееў. А во Сямён, аказваецца, мог спавядацца з ахвотай і лёгкасцю, і, дзіўная справа, ягоная адкрытасць не шакіравала нават такога пераборлівага ў тым чалавека, якім лічыў сябе Агееў.

Ён думаў, што Сямён забавіцца, усё ж цэнтр пасёлка з магазінчыкам «Вино — водка» быў не надта блізка адсюль, але Сямён даволі-такі хутка паявіўся на рагу могілак пад коса накінутай на адно плячо плёнкай. І па тым, як ён без належнай жвавасці ступаў па мокрай траве даўгімі нагамі, Агееў здагадаўся: не дастаў.

— Пуста! — нібы прачытаўшы ў ягоных думках, сказаў, падышоўшы, Сямён і адкінуў плёнку. — Спазніўся, самі сажралі.

— Што ж, так пасядзім, — парадаваўся ў душы Агееў. — Пакуль дождж сыпле.

Сямён зноў улез у палатку. На гэты раз Агееў уступіў яму месца каля ўвахода, сам адсунуўся ўглыб, і госць адразу палез па цыгарэту ў скамечаным пачку.

— Ці не замнога курыш? — сказаў Агееў.

— А чорт з імі! Колькі будзе, буду курыць. Што ж, дактароў слухаць…

Ён зноў закурыў, і, хоць зацягнуўся з ранейшаю прагнасцю, цыгарэта не памагла яму ўтаіць лёгкую прыкрасць на змрачнаватым твары, мабыць, ад яго няўдалае вылазкі.

— Шкада, але і ў мяне нічога няма, — з вінаватасцю сказаў Агееў. Сямён буркнуў штосьці няпэўнае, і размова іх часова спынілася. Каб неяк узнавіць яе, Агееў запытаў, нібы між іншым:

— Ну, а пасля як? На тым поплаве? Ці, можа, разведчыкі выцягнулі?

— Чакай, як жа! — адразу азваўся Сямён. — Выцягнуць! Енакаеў языка цягнуў. Яшчэ аднаго свайго падарваў. А ля самай траншэі і яго стрэльнулі. Свае. Бо не на тым участку выходзіў. Во як!

— Гэта панятна. Зблытаў кірунак! Гэта на вайне заўжды кепска.

— Не толькі на вайне, — стрымана буркнуў Сямён.

— Ну, а ты? Сам выпаўз?

— Я? А я ляжаў без памяці, колькі — не знаю. Помню толькі, неяк расплюшчыў вочы і не сцяміў нічога: твар як бы ватай абкладзены. А гэта пайшоў мокры снег. Сняжынкі на вусны падалі, і я іх лізаў языком, бо нутро ўсё гарэла. І такая пакута, як у ціфу. А пасля прымарозіла. Хацеў варухнуць рукой — чорта з два! Не кратаецца. І зад не кратаецца. Бушлат прымёрз, усё ад крыві там змерзлася. Во і ляжу. Хачу крыкнуць і не магу. Прапаў голас. Няма крыку. І не магу прыпомніць, што здарылася і дзе я. Памяць адняло дашчэнту. Свядомасць то вернецца на хвіліну, то зноў прападзе, відна, надоўга. Пасля здалося, быццам тузае нехта; прыслухаўся, сцяўшы зубы, праз боль, які ўжо ваўсю дацінаў. Не, гэта ж бой ідзе, снарады навокал ірвуцца, ну, мяне і кідае з боку на бок. Пасля ўсё знікла — ні болю, ні снегу. Мабыць, доўга ляжаў, а як ачнуўся, гляджу — цёмна і чую голас. Ціхі такі, быццам здалёку, гэта мне так здалося, а гэта ён нада мной. Вочы трошкі расплюшчыў — чалавек нахіляецца, усё ніжай, ніжай, зазірае наўродзе ў твар, а за ім з неба месяц свеціць, ды ярка так — поўня была. Я ўжо хацеў крыкнуць ад радасці, што знайшлі, не пакінулі, але во — паветра няма, у лёгкіх — пуста, нічога ў мяне з крыкам не выйшла. А ён, гэты, што нахіляецца, раптам ціха камусьці: «Іст айн рус!» Ось табе і парадаваўся! Добра, што не крыкнуў, замёр, ляжу. Другі побач таксама штосьці па-нямецку прагергетаў, і гэты лезе рукамі ка мне пад бушлат, у кішэні. А там пуста, махоркі паўпачка было, нават запалак не ўзяў — усё перад выхадам у роце пакінуў. Шарыць ён гэта, лежачы побач, а я думаю: пачуе, што жывы, і прыкончыць. А во не пачуў, яшчэ нешта прамовіў ціхенька другому, забралі мой аўтамат, яго воддаль адкінула выбухам, папаўзлі кудысь. Можа, да нашых, мо да сваіх. А я пасля страху і болю зноў нырнуў у непрытомнасць. Можа, нават і памёр, не ўспомню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x