Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Духата, як у лазні, — проста паведаміў ён. — Ведаеце, пойдзем куды на паветра. Вецер каб…

— А вунь бугарок, — ступіўшы ад паркана, сказаў немалады мужчына ў кірзавых ботах. Еўсцігнееў падумаў, па-начальніцку агледзеўся.

— Правільна, Хаміч! Паклічце там каго… Вунь Скарахода з Панамарэнкам, — кіўнуў ён на двух мужчын, што ціха курылі на траве пад плотам. — Усё-такі ветэраны.

— І гэтага прыхапіць, ага? — з намёкам запытаў Хаміч, і Агееў пазнаў у ім чалавека, які на могілках нёс падушку з Сямёнавымі ўзнагародамі.

— Як хочаце, — махнуў Еўсцігнееў. — Пайшлі, таварыш Агееў.

Усё махаючы на сябе капелюшом, ён гаспадарскім крокам нетаропка пайшоў па падворку, каля хлявоў і дрывотні, гучна крэкнуўшы, падлез пад жардзіну ў гарод. Утаптаная сцежка між градак бегла ўніз, да рова, Агееў спаважна ішоў следам.

— Вы гэта, таварыш Агееў, думаю, не пакрыўдзіліся на нас? — не паварочваючы да яго галавы, запытаў Еўсцігнееў. — Ну, за праверачку! Ведаеце, сігнал быў, а сігналы мы далжны правяраць.

— Ды не, я нічога, — сказаў Агееў. — Яно панятна.

— Ну і добра. А то некаторыя, ведаеце, крыўдуюць. Крытыка, яна, ведаеце, асабліва для маласвядомых…

Агееў змоўчаў, іранічна падумаўшы, што ўсё ж вось не трапіў у разрад маласвядомых. І то добра.

— А нябожчык і да вас наведваўся? — між тым прадаўжаў Еўсцігнееў. — Наўродзе сябры былі…

— Ды так, знаеце…

— Ну, а мы тут з ім дзесяць гадоў… Яшчэ як я ваенкомам быў.

— Тут — ваенкомам? — перапытаў Агееў.

— На працягу раду гадоў, — з важнасцю ўдакладніў Еўсцігнееў. — Да выхаду ў адстаўку.

Яны перайшлі праз гарод і яшчэ раз адолелі плот — не дужа спрытна пераваліліся цераз яго верхнюю жардзіну — і апынуліся на ўзроўку. Невялічкі прыгорак-палянка з дробнай травой у цяні бухматага маладога дубка быў трохі ўтаптаны людскімі нагамі, але яшчэ меў выгляд наогул утульнага месца, адкуль адкрываўся нешырокі маляўнічы від на аўражныя зараснікі і другі, таксама густа парослы хмызняком схіл.

— Во і прысядзем. Цяпер тут добра. І нябожчык, кажысь, любіў сюды забягаць. З дружкамі, канечне, — з нязлосным папрокам гаварыў Еўсцігнееў, усаджваючыся на прытаптанай траве і з палёгкай выпростваючы караткаватыя, мабыць, не дужа здаровыя ногі ў туга забэрсаных чорных гамашах. Агееў прымасціўся праз тры крокі на ўзмежку.

— Я, ці ведаеце, чалавек прамы. Як і паложана вайскоўцу. Не буду таіць — люблю парадак. А як жа інакш? Ва ўсім павінны быць дысцыпліна і арганізаванасць.

Акругліўшы белаватыя, трохі выпуклыя вочы, ён быццам з некаторым здзіўленнем агледзеў Агеева, і той паспяшаўся згадзіцца:

— Канечне, канечне…

— А ў нас яшчэ непарадкаў вялікае мноства. Асабліва на перыферыі. Во і нябожчык!.. Нядрэнны чалавек, ветэран і так далей… А парадку не прызнаваў.

— Во як?! — трохі фальшыва здзівіўся Агееў.

— Іменна! Піў.

— Але, ведаеце, цяпер гэта…

— Не, я не супраць. Не падумайце, што я адмаўляю наогул. Атнюдзь! Але і ў выпіўцы павінен быць нейкі парадак. Калі ў суботу, нядзелю… Калі свята якое або дзень нараджэння… Але калі пачаць кожны дзень…

— А ён што — кожны дзень?

— Іменна! І ніякай увагі на грамадскасць. Я ўжо не кажу пра гэты бандарны цэх, дзе ён працаваў. Там яны ўсе такія… Але я сам з ім бяседаваў, можа, разоў з дзесяць…

— І які ж вынік?

— А ніякага! — рашуча махнуў капелюшом Еўсцігнееў.

Цераз плот пералазіў ужо Хаміч з дзвюма бутэлькамі ў адцягнутых кішэнях штаноў. Лісліва ці, можа, вінавата ўхмыляючыся, ён паставіў бутэлькі на траву перад Еўсцігнеевым.

— Хаця вы і проціў, Еўсцігнеевіч, але…

— Я не проціў, — насупіўся адстаўны падпалкоўнік. — Цяпер ёсць прычына, значыць, палагаецца…

— Канечне, канечне, — таропка пагадзіўся Хаміч і звярнуўся да Агеева: — Нябожчык таксама не проціў быў. Колькі мы з ім тут прабяседавалі!..

— Ды і ты недалёка ад яго адышоўся, — строга перапыніў яго Еўсцігнееў.

— Што зробіш! Такая наша судзьба!

Усё таямніча ўсміхаючыся, Хаміч нецярпліва ашчаперыў бутэльку, вялікімі плоскімі пальцамі пачаў калупаць з рыльца бліскучы металічны каўпачок.

— Што яны перасталі са свінымі вушкамі выпускаць? — паскардзіўся ён. — А то пакуль скалупнеш гэтую бесказырку…

— Нічога, скалупнеш. Калі выпіць захочаш…

— Ды ўжо як-небудзь.

Тым часам праз гарод ужо рупна тупалі нізенькі вяртлявы брунет у сіняй з белымі палосамі на рукавах спартыўнай куртцы і даўгалыгі бландзін у шэрым гарнітуры і дзіўнаватым выразам хударлявага твару. Калі яны падышлі бліжэй, Агееў убачыў, што твар у бландзіна — на адзін бок, левая шчака была ўся зморшчаная, скура на падбароддзі туга напятая, і ўвесь твар нёс выраз спалоху або здзіўлення. Мужчыны прыйшлі пад дубок і селі побач з астатнімі — брунет каля Еўсцігнеева, а бландзін ля Агеева — выцяг у роў свае доўгія, у сандалетах, ногі і выняў з кішэні цыгарэты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x