Васіль Быкаў - Кар'ер

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Кар'ер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: roman, Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кар'ер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Кар’ер” — адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. не губляла сэнс папярэдняя творчасьць але ўзбагачалася і дадавалася іншымі аспэктамі гуманістычнае бачаньне вайны і разуменьне трагічнага лёсу беларускага народу.

Кар'ер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кожны чалавек нешта ўносіць з сабой, — глыбакадумна зазначыў Скараход. — Чалавек — гэта цэлы свет, пісаў Хемінгуэй.

— Можа, і добра, што ўносіць, — буркнуў Жалудкоў.

Побач незадаволена заварушыўся Еўсцігнееў.

— Не, я не згодны. Няма чаго ўнасіць. Калі ты чалавек чэсны, прыйдзі і раскажы. Калектыў зразумее. І паможа.

— А што, калі на душы такое, што не зразумее? І не паможа? — упарціўся Жалудкоў.

— Тады пракурор зразумее, — заўсміхаўся Хаміч. — Гэты самы панятлівы.

Еўсцігнееў надзьмуўся і раздражнёна загаманіў:

— Ты не скалься, Хаміч! Я дзела кажу, а ты свае жарцікі. Харошы калектыў заўжды зразумее. Нават калі ў чым і памыліўся. І паможа выправіцца.

— Вунь як Сямёну, — ціха кінуў Хаміч.

— А што — Сямёну? Сямён і не думаў спраўляцца. Ён знаў сваю соску сасаць.

— Во таму і сасаў, — сказаў Жалудкоў, — што ніхто не памог, калі трэба было. Ён жа ў цябе рэкамендацыю прасіў? Прасіў. Ты яму даў?

Еўсцігнееў, здавалася, шчыра здзівіўся.

— Як я мог яму даць? Ён з забягалаўкі не вылазіў, скандаліў з жонкай. На грамадскасць не рэагаваў, а яму — рэкамендацыю?

— Э, гэта пасля ўжо — забягалаўка і ўсё іншае, — сказаў Жалудкоў. — А тады ж ён яшчэ і не піў. Тады ён хату стаўляў, во гэтую самую. І ты не даў таму, што ў яго там, у дзеле, нешта значылася. З вайны.

— Ну, хоць бы і так. Хоць бы і значылася. Тым болей я не мог даць.

— Надта пільны!

— А як жа! Як жа інакш? Гэта мой абавязак.

— Аднак жа Шаравараву даў. Малады, актыўны. Пад судом і следствам не быў, на акупіраванай тэрыторыі не пражываў. Не п'е, не курыць. Ліха камандуе райзагам. А што ён ужо тады спекуляцыяй займаўся — пра гэта ж у дзеле не напісана. Во ты і даў. А праз год яго выключылі і судзілі. І што ты? Счырванеўся?

— Ведаеце, таварыш Жалудкоў, вам болей піць сёння нельга. Я забараняю, — падумаўшы, холадна сказаў Еўсцігнееў і рашуча згроб бутэльку з рэштай гарэлкі. — Хопіць! Вы шальмуеце старшага афіцэра. Усё ж я падпалкоўнік, а вы — капітан.

— Ужо зняты з уліку, — нечакана ўсміхнуўся Жалудкоў. — Так што спазніўся.

— З чым спазніўся?

— З павучаннем!

— Во дае! — шчыра рагатнуў Хаміч. — Во дае!

— Нічога падобнага! Гэта ўжо п'янка. Вы забыліся, нашто сышліся.

Сказаўшы тое, Еўсцігнееў з натугай падняўся на ногі і з бутэлькай у руках патупаў да плота.

— Пакінь хоць бутэльку, будзь чалавек! — крыкнуў Жалудкоў, але Еўсцігнееў не азірнуўся нават. Трохі пасядзеўшы, моўчкі ўскочыў і Скараход, пабег за падпалкоўнікам. Жалудкоў паморшчыўся і перасеў на яго, мабыць, болей зручнае месца.

— Ну, і чорт з імі! Пакурым на прыродзе. Прахарэнка, дай цыгарэту, — сказаў ён амаль спакойна.

Яны закурылі ўтрох, памаўчалі. Хаваючы ў кішэню цыгарэты, Прахарэнка памяркоўна заўважыў:

— Не трэба было яго чапаць. Даваў, не даваў, каму даваў — якое нам дзела.

— Яму ж да ўсяго ёсць дзела. Надта актыўны.

— Ды ён няшкодны, — уставіў дабрадушна Хаміч. — Шабуршыць, ды ўсё без толку. Цяпер сядуць са Скараходам у шахмацікі.

— Ды ну іх, гэтых шчалкапёраў, — зноў нервова загаманіў Жалудкоў. — Не паважаю такіх! І на вайне не паважаў. За што іх паважаць? Бывала, калі якая аперацыя намячаецца, тэрміны ж заўсёды малыя, дык гэтыя штабы ўвесь час на сябе і сцягнуць. Месяц з паперамі возяцца, графікі малююць, перарабляюць, утрасаюць і ўзгадняюць. Пасля ніжэй спускаюць, зноў чэрцяць і малююць, дакладваюць і ўзгадняюць. А прыйдзе нарэшце такі план да таго, каму яго крывёю выконваць — у полк, батальён, — тэрмін і скончыўся. Камбату няма калі на мясцовасць зірнуць, дзе наступаць будзе, — да атакі гадзіна засталася. Ну, гэта правільна?

— Паперы, яны і на вайне — немалаважнае дзела, — задумліва сказаў Прахарэнка.

— Яны, аднак, супакойваліся. Жалудкоў ужо не зыркаў вакол напружаным паглядам. Прахарэнка быў наогул спакойны, а на старэчым, у зморшчынах твары Хаміча раз за разам з'яўлялася амаль дураслівая дзіцячая ўсмешка.

— І гэты Скараход, ужо два гады на пенсіі, а глядзі ты, гонару колькі! У паветранай арміі ваяваў! — успомніў Жалудкоў.

Прахарэнка сказаў:

— Цяпер што! А во паглядзеў бы ты на яго, як ён дэмабілізаваўся ў пяцьдзесят пятым! Блакітны кант, фуражка з крабам над казырком, усё лётчыкам называўся. Аўтарытэт быў, ого! На ўсё мястэчка адзін лётчык. Уладкаваўся ў абласную газету сабкорам. Усё пра дасягненні пісаў. І загалоўкі якія: «На фронце ўборачнай страды», «Бітва за ўраджай», «Атака на безгаспадарчасць»… Ці бачыў ён хоць раз за вайну атаку…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Кар'ер»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x