Уладзімір Караткевіч - Сіняя-сіняя...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Сіняя-сіняя...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сіняя-сіняя...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сіняя-сіняя...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сіняя-сіняя... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сіняя-сіняя...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гэта міраж, - як дарослая, сказала яна.

І тады ён стаў на калені.

- Слухай, - сказаў ён. - Імем гэтага неба, тваім жыццём, тым, што я сёння зрабіў, я клянуся табе, што ўсе мае словы - праўда. Што сапраўды ёсць на свеце і балоты, і крыніцы праз кожны дзесятак крокаў, і рэкі, і лясы, і такая зямля, што ўся сіняя.

Яна доўга маўчала. Ён чакаў.

- Я хацела б туды, - сказала яна. - Пэўна, гэта там і ёсць рай Алаха. Чаму ж ты пайшоў адтуль, адхаліб?

- Мяне выгналі злыя ворагі.

- Я б такога ніколі не аддала, - ціха сказала яна.

- Таму што ты ведаеш пустыню.

- А ты?.. Не, я не аддала б...

І тут гэтыя словы нібы нешта адпусцілі ў ім. Нібы прарвалася нешта даўняе, даўкае, гнятучае. І ён заплакаў. Бязгучна. Толькі слёзы каціліся па шчоках.

- Раскажы, - ціха сказала яна. - Значыць, і гэтыя... рэкі... Значыць, і яны сінія?

- І яны сінія, - гартанна сказаў ён. - Іх многа. А між іх стаяць лясы. І лясоў таксама многа. І паміж дрэў бяжыць многа ручаін. А замест пяскоў там паплавы, і на іх многа рознакаляровых кветак, а над кветкамі - арка-вясёлка. А часамі на ўсё гэтае падае снег... Ты не ведаеш, што гэта - снег. Ён падобны на белую воўну, што падае з нябес. На белую воўну з мільёнаў мехары.

- А ён бывае сіні?

- Бывае. Калі гарыць над ім месяц. Зірні, там усходзіць месяц.

Месяц сапраўды ўсходзіў над пустыняй. І яна была пад месяцам бясконцая, як неба. А над ёю гарэлі, амаль не міргаючы, тысячы зор.

Яна ляжала перад ім, бязмежная, як жыццё, азораная, залітая празрыстым святлом. Свяцілася кожнай дзюнай, нібы адлітай з таго ж крышталю, што і вочы малой. І ўсё гэта было бязмежнае, усеабдымнае і ўсёпаглынальнае, як час, як жыццё, як чалавек, як далёкая... далёкая... далёкая...

Дзяўчынка глядзела на яго, як на таго, хто з'явіўся з казкі. Абхапіла калені ручанятамі, паклала на іх падбародак, схіліла галаву. І ў яе ўскінутых трывожных вачах, як тысячы светлячкоў, адбіваліся зоры.

- Раскажы, - ціха папрасіла яна.

І ён расказваў. І паступова знікала вымушаная беднасць мовы, знікаў некуды семнаццацігадовы душны праклён, знікала чыгунная туга. Ён расказваў, і перад абмытымі вачыма, далёкае, жывое, уставала тое, што ён тысячу разоў бачыў і адначасова нібы пазнаваў першы раз.

Крыжы на ростанях, вёскі ў барвяных каралях арабін, чырвоная шыпшына ля дарог, начлежныя коні ў тумане. Балоты, імшары, балоты. Мястэчкі сярод сініх лясоў, мосцікі над начнымі ручаінамі.

Сінія-сінія-сінія паплавы.

- Я б хацела туды.

- Ты паедзеш туды, - сказаў ён.

- Добра, - перарывіста сказала яна.

Пятрок захутаў яе і паклаў пад мур. Хай сабе паспіць. Стаяла цішыня.

- Сіняя-сіняя, - сказала Джаміля.

І адразу замурлыкала. Ціха-ціха.

Ён сядзеў над ёю і пазіраў, як яснее над бязмежнасцю трапяткая смуга чароўнага ззяння.

Недзе там, за пустыняй, за морам, была другая зямля. І ён не мог без яе. Яе не было тут, але яна была.

З атлусцелымі панамі, з бяздушнымі ўладарамі душ, з хлуснёй, са спаласаванымі мужыкамі, з апляванай, забароненай мовай.

Але яшчэ і з паплавамі, і з сінімі вербалозамі на берагах рэк. Няхай няшчасная, няхай забітая і абылганая, але свая, найлепшая ў свеце, сіняя, чыстая, як першае каханне, да якога не прыліпае ніякі бруд, як бы ён ні цягнуўся.

Джаміля думала, што ён з'явіўся з казкі... Гэта праўда... І трэба ратаваць казку, пакуль яна казка, а не пустыня. Трэба біцца за яе нават з самім д'яблам і памерці на яе зялёных лугах, прыгажэйшых за ўсё на зямлі.

Вяртанне. Толькі вяртанне. Няхай там нікога няма. Камусьці трэба пачаць.

Ён вытрымае тут і два, і тры дні. Ён вытрымае тут... колькі спатрэбіцца. Ён не можа не зрабіць гэтага. Таму што ён не можа аддаць у рабства кудысьці на Чад або ў Танжэр, у другі канец вялікай нявольніцкай дарогі, гэты камячок жывой плоці, які вярнуў яму радзіму.

Радзіму, якую таксама нельга аддаць.

І нават калі заб'юць, ён памрэ з думкаю пра дзяўчынку і з думкаю пра яе, багацейшы, чым за ўсе семнаццаць пустых год.

«Сіняя-сіняя...»

А над бясконцасцю, шырэй за якую ён зараз быў, ляжала нерухомае, урачыстае і невымоўна пакутнае святло. За градою дзюн пачулася чыстае плясканне мазолістых вярблюджых ног.

Примечания

1

Спаруда для аховы крыніцы: чатырохкутны двор, абнесены мурам і байніцамі.

2

Арабская назва людзей з племя туарэгаў.

3

Асабліва цягавітая парода вярблюдаў.

4

У імя Бога, у імя неба!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сіняя-сіняя...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сіняя-сіняя...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Сіняя-сіняя...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сіняя-сіняя...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x