Уладзімір Караткевіч - Сіняя-сіняя...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Сіняя-сіняя...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сіняя-сіняя...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сіняя-сіняя...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сіняя-сіняя... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сіняя-сіняя...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маленькая краіна, уся пісаная гісторыя якой налічвала восемсот год, з якіх трыста сама не ведала, хто яна такая. Вартыя жалю спробы нешта зрабіць, некуды кінуцца. Спробы дзеяння, падобныя на валтузню верабейкі ў веніках. Лухта і марнасць марнасцей!

Ну і што? Ну, нават каб і адолелі чыгунную сілу? Каб адступіўся цар? Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл. І мізэрная, нязначная думка чалавека побач са сфінксам, побач з ноччу і цішынёй, побач з вялікім цараваннем магіл.

Калісьці, вычытаўшы ў старадаўняй кнізе пра Ўсяслава: «Шастакрыльцы! Сыны Белабога! Наперад!» - ён разрыдаўся ў скураную вокладку.

Ну і што? Многія тысячагоддзі стаяў сфінкс, пакуль не крыкнуў гэтыя словы бязведамны князь бязведамнай краіны. І вось ужо няма князя, няма ягонага сэрца і думак, а сфінкс стаіць. І вакол - труны.

Усяслаў памёр, і хлопцы памерлі, і край, і сам ён, Пятрок, вось-вось памрэ. А сфінкс будзе глядзець і глядзець у ноч сляпымі вачыма з чырвонага граніту. Ягоныя вочы пацямнелі ад дыму войнаў, ад начнога змроку, ад відовішча мільёнаў мёртвых. Царствы і рэспублікі працякалі па твары зямным, і нічога не змянілася.

Ён, Пятрок, сядзеў тады пад сфінксам і радаваўся, што рана ў грудзях прывяла яго ў пустыню, дзе чыстае паветра, да сфінкса, у Афрыку, дзе ён цяпер і застанецца.

А тады месяц усплыў над пяскамі, і аблічча сфінкса стала зялёнае, як малахіт, а вусны расцягнуліся далёка ў бакі, нібы стварэнне знарок пакінула іх у сумнай і памяркоўнай да зла зямнога ўсмешцы.

Калі, што было яму да таго, што ён, Пятрок, разам з сябрамі біўся і сплываў крывёю, што многіх павесілі? Ён столькі бачыў такога.

І ўсё адно, усё адно ж наперадзе магілы і пяскі, што заносяць руіны царстваў. Каму лягчэй ад вартых жалю чалавечых намаганняў?

...І так, праз усмешку сфінкса, стары ўсходні яд атруціў яго.

Спякота стала нясцерпная, смага пякельная. Галаву гваздзілі тысячы малаткоў. Пятрок заплюшчваў вочы, але святло катавала і праз павекі. Нібы вар'ят, мастак пырскаў на свет пурпурам, барвай, атрутнай зелянінай. Колеры рэзалі, пілавалі, таўклі.

Смерць прыходзіла не ў дабратворнай цемры, а ў шаленстве фарбаў і колераў, у расплаўленых плынях чыгуну, у пырсках палаючага фосфару, у вар'яцкіх патоках крыві і вадкага золата. Ён дыхаў цяжка і горача і адчуваў, як вяла замірае сэрца. Вяла і няўхільна, бо яно не магло гнаць па жылах адчувальна густую кроў. А смерць наступала і наступала ў пагрозным і страшным святле.

Смерць у ліпені. Смешна, што ліпень! Дзе тут ліпы? Тамарыск ды вайя. І пустыня наперадзе. Якія ўжо там ліпы!

...Цвітуць ліпы. Якая прахалода! Вялізныя, раскошныя, усе ў вясёлкавых россыпах рос. У чысцюткай сцюдзёнай расе, у звоне пчол.

Але там таксама рабства і народ, які здрадзіў паўстанню і не хоча думаць ні аб чым, акрамя кішэні. І няма ўжо сілы змагацца.

...Іх прыціснулі тады да Доўгай Кручы. І гарматы раўлі, вырываючы мяса, вырываючы людзей, сеючы змрок. А людзі сыпаліся са стромы, падалі ў ваду Дняпра, у сіне-зялёнае прадонне, імклівае і халоднае, аж казытала ў жываце. Вада несла трупы і жывых. А гарматы раўлі. Вось адна гахнула зусім побач.

Пятрок расплюшчыў вочы. Не, гэта не была гармата. Проста грымнуў і разваліўся на дзве паловы вялікі камень нападалёку ад яго. Раскалоўся пад прамымі промнямі пякельнага сонца. Славуты «крык сонца» арабаў. Нават камяні не вытрымліваюць.

Дзяўчынка зусім асалавела ад гарачыні, і ён зноў сеў, каб уласным целам зрабіць ёй цень.

Сфінкс меў рацыю. Усё знікае, і борсанні пакаленняў ля яго вартыя жалю.

...Падпалілі трыснёг ля балацявіны, каб вярблюда не ўкусіла змяя. І агонь яшчэ шыпеў дзе-нідзе, а драмадэры ўжо кінуліся праз яго, і, плюхаючы, па пахі ўлезлі ў ваду, і пілі, пілі, пілі. І смурод патрывожанага імі серавадароду плыў хвалямі. А людзі капалі ямы ля берага, каб вада тачылася праз пясок, і пілі, пілі, хоць вада смярдзела, як пратухлае яйка. Гэта было два гады назад, калі яны з Брысакам паміралі ад смагі, ідучы да котлішча Тайбе.

Сцежкі. Сцежкі. Пагойдваецца вярблюд. Угору, уніз, направа, налева. Горш, як карабель у дробны зыб. І на гарбе - бурда і тэліс з вярблюджай воўны, і механічна, як здані, ідуць у моры спапяляючага святла вярблюды...

Афрыка, каханка мая! Ты забіваеш мяне!

Тысячы блакітных і барвовых змеяў пад Танжэрам.

Змеі і ў сухіх травах. Рагатая змяя, аспід-змяя Клеапатры. Але і тут са змеямі можна змагацца... Араб грэе над вогнішчам бубен... Ракоча нагрэтая скура... Стары плюе ў пашчу змяі, і тая кусае яго, а яму нічога... І ён глядзіць ёй у вочы, і травінка не падае з яе галавы, калі яна, зачараваная, ляжыць на зямлі... І ён закопвае змяю і скача на гэтым месцы, а потым адыходзіць на дзесяць крокаў і грае на дудцы, і змяя выпаўзае з зямлі ля яго ног.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сіняя-сіняя...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сіняя-сіняя...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Сіняя-сіняя...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сіняя-сіняя...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x