Уладзімір Караткевіч - Барвяны шчыт

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Барвяны шчыт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Барвяны шчыт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Барвяны шчыт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барвяны шчыт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Барвяны шчыт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Барвяны шчыт

Янку Брылю

Вясёлка, відаць, выпіла не адну азярыну, а яны ўсё яшчэ сядзелі на адхоне, пазіраючы на мокрыя зарэчныя паплавы, з якіх яна вырастала. Маўклівыя, нерухомыя, яны нібы не існавалі адзін для аднаго, хлопец гадоў дваццаці двух і дзяўчына, можа, на два леты маладзейшая за хлопца. Стаяла між імі нешта прыкрае, аб чым цяжка забыць і немагчыма не забыць — іначай хаця і не жыві.

Вясёлка з кожнай хвілінай налівалася колерамі такой першапачатковай яснасці і чысціні — як сама радасць, такой празрыстасці, што праз іх відаць былі — ніжэй лугі, вышэй — лілавата-блакітнае неба.

— Ну і смокча, — сказаў хлопец.

— Як ты з жыцця, — сказала яна. — Усё для колераў, усё для чорт ведае чаго.

— Для колераў, але ж не для сябе.

— Ну канечне… у цябе на ўсё ёсць адказ.

Хлопец не адказаў. Гэта былі першыя словы, якімі яны абмяняліся за тры гадзіны. І не варта было раскрываць рот, каб сказаць такія словы.

Перад імі была Ака, праўдзівей, адзін з яе рукавоў, далей — паплавы, з якіх піла вясёлка, яшчэ далей — ліловае ад хмар галоўнае рэчышча.

Вясёлка разам з адбіткам у вадзе стварала ззяючае, радаснае кола, у якое ім не было і не магло быць дарогі.

Лявей, вельмі далёка, на беразе галоўнага рэчышча, узвышаліся валы з нейкай руінай — і гэта былі валы старой Разані, якая так і не ўваскрэсла пасля нападу татар.

А за іхнімі спінамі ўтульна ляжаў у садах маленькі гарадок Спаск. І гарадок гэты парыў кожным дахам, высыхаючы на сонцы, і зусім не думаў, чаму гэта ён завецца "Спаск". І не хацеў ведаць.

Было ж гэта таму, што сюды ратаваліся жыхары старой Разані, калі падступіў пад яе Батый. Тыя адзінкі, якім пашанцавала ўцячы з агню.

Гэтыя два ў Спаск не ўцякалі. Іх проста паслалі сюды на практыку з Масквы, дзе яны вучыліся. Абое былі журналісты, абое канчалі курс. Абаіх сябры сустракалі добразычліва-дураслівым:

— Бе-ла-русы, бхай, бхай!

Яны сябравалі. Як землякі. Як добрыя сябры.

…Пасля двух тыдняў працы ў Спаску ён паехаў па наваколлю. Па вельмі далёкаму наваколлю. Таму, што ён больш не мог быць з ёю. Таму, што ён, раней маўкліва закаханы ў гэтую дзяўчыну, цяпер не жадаў, не мог быць з ёю. Таму што ўсё ў ёй, раней такое роднае, стала цяпер чужым.

Ён задумаў напісаць серыю нарысаў аб мясцовай лугавой гаспадарцы, параўнаць яе з гаспадаркай свайго роднага Падруцця і зрабіць некаторыя вывады, найбольш не вельмі суцяшальныя.

Але на самай справе гэта былі ўцёкі. Ад сябе.

Ён ездзіў. Пабываў у наваколлі Разані, пераправіўся на чоўне праз Аку — наплаўны мост сарвала нечаканай летняй паводкай, — тросся ў грузавіках, калаціўся ў брынклівых аўтобусах, плыў у чаўнах, выбіваў аб рог гасцініцы хмары пылу са змятага пінжака, гаварыў з людзьмі на паромах, са старымі вартаўнікамі сенажацяў, з бабамі, якія гаманілі на спявучай мове Ясеніна.

Ён бачыў не толькі тое, што належала па справе. Ён быў надзіва прагны да жыцця, гэты чалавек з жоўтымі, як мёд, валасамі, сінімі, дабрэчымі або жорсткімі вачыма і не па гадах уладным прыкусам вуснаў.

Пабываў на радзіме Ясеніна, бачыў у заснаваных туманком лугах рыжых коней, якія званілі балабонамі. Бачыў у Салотчы новую гасцініцу і шэдэўр старога манастыра, які якраз рэстаўрыравалі. Гэта былі мясціны, у якіх жылі калісь людзі з самымі роднымі для яго імёнамі, выключаючы, вядома, два.

…Багдановіч… Купала…

Наведаў ён у Салотчы і дом гравёра Пажаласціна, які Паўстоўскі апісаў у "Тэлеграме" і "Мяшчорскай старане". Дом быў стары, з мезанінам, у якім пісьменнік уладкаваў "капітанскі мосцік" — свой кабінет, з садам, што раскошна ляжаў за ім. У доме жыў пісьменнік Фраерман, аўтар "Дзікага сабакі Дзінга". Ён прыняў хлопца з ахвотай, тым больш што сам быў магілёўскі, і паказаў яму дом, увесь завешаны гравюрамі. Гравюры былі выкананы ў забытай, нямоднай цяпер тэхніцы: на медзі… Карычневыя, неатынкаваныя бярвенні сцен дома былі пакрыты празрыстым лакам: ад шашаля.

Гаспадыня — гаспадару было цяжка хадзіць — паказала хлопцу сад, густы, цяністы, зарослы да таго, што трыпутнікі ад ценю былі вузкія, як лязо. У садзе былі дрыготкія лаўкі, якія ладзіў з дошчачак яшчэ Гайдар, чалавек, якога язык не павернецца назваць нябожчыкам.

Тут жылі калісь тры вясёлыя маладыя чалавекі. Пісалі таленавітыя кнігі, лавілі рыбу, разыгрывалі адзін аднаго. Паўстоўскі пісаў у лазні, а калі гулялі ў індзейцаў, абклейваў усё цела рознакаляровымі маркамі са старых канвертаў: накшталт татуіроўкі. Ён не хацеў змываць марак, надта ўжо прыгожымі разводамі яны ішлі. Гайдар аднойчы прыклеіў на варотах аб'яву "Скупка чарвякоў ад насельніцтва" (у Салотчы мала чарвякоў), і вясковыя дзеці, паціраючы нагу нагой, прасілі, каб па чарвякі да іх выйшаў "самы галоўны", Гайдар. Яны лічылі яго "галоўным" па габарытах. Потым міліцыянер запатрабаваў зняць аб'яву "як дыскрэдытуючую". Атрымаўся скандал.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Барвяны шчыт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Барвяны шчыт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Барвяны шчыт»

Обсуждение, отзывы о книге «Барвяны шчыт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x