Уладзімір Караткевіч - Барвяны шчыт

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Барвяны шчыт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Барвяны шчыт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Барвяны шчыт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барвяны шчыт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Барвяны шчыт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты сапраўды лічыш, што гэта — радасць? — спытала яна. — Што гэта — я?

— Даўно, — сказаў ён.

— Мілы, — нібы нечакана зразумеўшы, шапнула яна.

Цёплы, напоены водарам, звонам і гарачынёй ветрык плыў на іх.

Івар глянуў на яе. Яна сядзела з заплюшчанымі вачыма, з ценем нейкай радаснай пакуты ў краёчках вуснаў. Вялікія вочы змежаны, крылы праменькага носа ловяць духмянае паветра, п'юць яго.

— У мяне колы ў вачах ад сонца, — сказала яна. — Спыніся, Івар.

Травы былі такія густыя, што, здаецца, ляж на іх і яны ўтрымаюць цябе над зямлёй.

Гэта была няпраўда. Вакол іх, над імі, на іх каціўся, наступаў грозны, гарачы і вільготны травяны акіян.

Бялелі вялікія рамонкі, пазвоньвалі ліловыя званочкі, спявалі чмялі, упяўшыся ў малінавыя шары канюшыны, і рос, віўся, як хмель, аблытваючы рукі і ногі, бела-ружовы, прагны павой.

Але бачыў гэта, кветкі і зямлю, толькі ён. Яна бачыла гарачае марыва неба, у якім, трапечучы, застыў на хвіліну прагны сокал.

…Замест двух нумароў у гасцініцы яны знялі кутні пакойчык у невялічкім доміку над самай Акой. І ўдзень і ўначы з яго было відаць два небы. Толькі ўдзень гэтыя "небы" сінелі блакітам, а ўначы — густым кобальтам, які нехта папырскаў фасфарычным срэбрам. Не вельмі густа, бо стаялі месячныя ночы.

У пакоі, адасобленым ад пакояў гаспадыні калідорам, рыпелі маснічыны і звонка падалі з меднага рукамыйніка кроплі вады. Раз у чатыры секунды. Тут вісеў партрэт невядомага мужчыны ў крухмальным каўнерыку (даводзілася — з-за старога позірку — паварочваць яго абліччам да сцяны) і дзве алеаграфіі: "Востраў мёртвых" Бёлкіна і "Сегодня нездоровится". На апошняй сядзеў белы сабачка, па-зайчынаму падвязаны чырвонай хустачкай у чорныя гарохі. Стаялі тут яшчэ пузатая камода і шырачэзны ложак.

— Лухта якая! — сказаў Івар, агледзеўшы гэта, калі яны засталіся адны.

— Нічога, — сказала яна, — затое водарам наносіць. З паплавоў.

І ён згадзіўся. Ён адчуваў сябе бессаромна, бязмежна шчаслівым. І толькі гэтае шчасце перашкодзіла яму заўважыць, што ўвесь наступны вечар яна была адчужанай.

На другую ноч ён прачнуўся ад дзіўных прыдушаных гукаў. Не зразумеў і, абняўшы яе, адчуў плячом нешта мокрае на яе шчацэ.

— Вялікі верабей, што з табою? — спытаў ён.

— Памятаеш сокала тады? — спытала яна.

— Я не памятаю ніякага… — ён асекся. — Ну, вядома… Ну што ты, што?

— Ён пастаяў над галавою і кінуўся ўніз, у кветкі. Вядома, схапіў некага.

І дадала нечакана глухім голасам:

Не так гэта… было.

Ён маўчаў. І яна, уздыхнуўшы, пачала казаць далей.

— Ты ведаеш, ты першы, Івар. Прабач, калі ласка, але пакуль не позна… Я прачнулася ад думкі: нічога гэтага не было. Былі паплавы, кветкі, коннікі, смолкі, павой.

— Я кахаў цябе ўсе гэтыя гады.

— А на мяне звалілася, як насланнё. І цяпер мне страшна. Няўжо ўсё? Пачалося і скончылася. А побач — ты.

Ён абняў яе асцярожна, як хворую. Бо гэта ён быў вінаваты ва ўсім.

— Таму, што са мной — няма канца, — сказаў ён.

— Як размяняліся, — сказала яна.

Абураны, ён адсунуўся. Яе шчырасць выклікала і міжвольную вялікую павагу, і адначасова глыбокую крыўду. Яна гаварыла тое, на што могуць адважыцца далёка не ўсе жанчыны, але ёй не трэба было казаць гэтага.

— Кветкі. Сонца. Раптоўна такая хваля ўдзячнасці да ўсяго, замілавання да таго, хто дзеліць гэта з табою… І вось гляджу ў ноч.

Ноч была светлая. Касыя праменні месяца білі паўзверх фіранкі.

— Што навяло? — спытаў ён. — Я?

— Ты, — нячутна сказала яна. — Ты потым шумеў у кабінеце старшыні райсавета аб тых спушчаных азёрах. Ён казаў, што зрабілі тое да яго, што выправяць. І ён быў добры, а ты непрымірымы, рэзкі — нібы і не ты… І табе было ўсё адно, побач я ці не. Нібы галоўнае, што ты заўважыў, — азёры, а не тое… Як той… сокал… Чужы.

— Мне і азёры і ты, — сказаў ён. — Разумееш, у тое возера глядзеўся нейкі далёкі ад мяне чалавек… Маглі б глядзецца закаханыя, як мы, праз тысячу год. У ім гняздзіліся качкі і брохала рыба. І маглі б гняздзіцца і брохаць яшчэ тысячу год. А тут абкралі прыгажосць, аднялі частку нечага і ад цябе, ад майго захаплення табой.

Яна вышэй лягла на падушках:

— Нібы падзяліўся мною і з тым, што быў, і з тымі, што будуць. А для мяне адзін той дзень і існаваў.

Івар абняў яе, але яна адсунулася:

— І ведаеш, мне дзіўна і страшна, што ты са мною. Не трэба гэтага было. Толькі той падманшчык-дзень. А потым, пасля кветак, гэты пакой.

— Зменім, — нязграбна сказаў ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Барвяны шчыт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Барвяны шчыт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Барвяны шчыт»

Обсуждение, отзывы о книге «Барвяны шчыт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x