Уладзімір Караткевіч - Госць прыходзіць на золкім світанні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Госць прыходзіць на золкім світанні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Госць прыходзіць на золкім світанні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Госць прыходзіць на золкім світанні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Госць прыходзіць на золкім світанні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Госць прыходзіць на золкім світанні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаспадар пяшчотна глядзеў на яго, схіліўшы трохі ўбок галаву.

Яны не паспелі праседзець так і хвіліны, калі за спіною Антося з'явіўся хударлявы сівы чалавек у форме палкоўніка.

— Прабачце, дарагі пане Доўгі, — узвёўся гаспадар, паважна беручы з рук палкоўніка доўгі жоўты канверт, — я не больш як на пяць хвілін.

Яны ўдвух адышлі ў нішу. Аксамітны кот сеў і адчыніў канверт. Да Антося даляталі ўрыўкі размовы. Гаварыў гаспадар, а палкоўнік стаяў перад ім навыцяжку.

— Ён што, здурэў, гэтая старая пясочніца… Дзікая ідэя.

— Але прабачце…

— Я, любы мой, не жадаю гэтага… І досыць.

— Але гэта не ў маіх сілах. Вы можаце пагаварыць толькі асабіста з фюрэрам.

— А што, любенькі мой. І зраблю. Пана Гімлера мучаюць газы (палкоўнік толькі зажмурыўся ад жаху), але гэта яшчэ не прычына, каб ён сарваў мне мой план. Ён забывае, што не аднаму яму дадзена права ўваходу без даклада.

— Так і адказаць?

— Так і адкажыце.

— Дазвольце ісці.

— Можаце… I, дарэчы, любы мой, ніколі не душыцеся гэтай брыдкасцю. У вашага шэфа дрэнныя, мужыцкія густы, але ён можа сабе гэта дазволіць. А вам трэба рабіць далей кар'еру. Я асабіста рэкамендую вам "Свежае сена": прыстойны, сапраўды мужскі пах. Гэта, ведаеце, неяк узвышае чалавека ў вачах начальства. Начальства кажа сабе: "Вось прыстойны чалавек, ад яго прыемна пахне, у роце яго ўсе зубы здаровыя — значыцца, і страўнік працуе добра, а людзі, у якіх добра працуе страўнік, не выпешчваюць у душы падступных і здрадніцкіх намераў…" Ну добра, любы, можаце ісці.

І зноў падсеў да Доўгага.

— Гады бягуць, пан Доўгі. Калісьці і я бравіраваў тым, што сядзеў у кабаках і піў дрэнны шварцбір. Але час бяжыць, і сталасць хоча яснасці і прыгажосці. Я не кажу пра майго старога добрага Шыкльгрубера — ён заўсёды быў трохі істэрычнай ад артыстызму натурай, але хто мог бы думаць, што хрыпатая туша Герынг (я яму заўсёды раю змяніць прозвішча) знойдзе ў сваёй душы іскру Божую і будзе калекцыяніраваць карціны і купіць нават тры вашых пейзажы. І нават стары тхор Генрых не толькі кіруе сакрэтнай службай… Яму не пасуе роля мецэната. У яго бегаюць вочы і няма падбародка.

— У чым справа? — насмеліўся спытаць Доўгі.

Аксамітны кот пачамкаў губамі.

— Мы павінны быць вельмі ўдзячнымі вам, пан Доўгі. Мне асабіста вы вярнулі веру ў ваш народ. Вушы яго не закрыты для Дабра, калі найлепшы яго мастак такі добранамерны. Ведаеце, бандыцкі элемент пачынае набіраць сілу… Нават у самым горадзе. Напрыклад, — вам я магу сказаць гэта, — тыдні паўтара таму мы перахапілі на Слабадзе аднаго з іх. Імя — Васіль Лабацэвіч. Мы ведалі, што ён пойдзе па нейкай справе ў горад, ведалі ад чалавека, з якім яны пераходзілі лінію фронту… Бандамі кіруюць адтуль. Гэты Лабацэвіч, на жаль, таксама мастак — вы, напэўна, яго ведалі. Добра, што хоць той, з кім ён ішоў, быў наш.

— Я ведаў яго, — годна сказаў Антось, — гэта быў надзвычай таленавіты чалавек.

— І такі малады. Шкада. Ён кінуў гранату "Ф-1", яна адна пры ім і была. Узялі яго параненага і сплываючага крывёй. Памёр у шпіталі, і не ад ран, а ад кровахаркання. Скрыў ад начальства, што ў яго сухоты… У многіх славян незразумелыя душы. За што яму было паміраць? За камісараў?

Спрачацца з ім было марнай справай, і таму Антось сказаў толькі:

— А можа, проста за радзіму.

— Магчыма, — згадзіўся гаспадар, — але ж вы таксама любіце сваю радзіму. А самі зрабілі зусім не так, як той. Вышэйшай дабрачыннасцю народа і асобы заўсёды было: падкарацца. Так у вас, так і ў нас. Усё гэта дастаткова брыдка, але ў нас лепей. У нас асоба мае перад сабою большы абшар. — Антось ад раптоўнай здагадкі абліўся халодным ліпкім потам. Ягоны госць таксама казаў нешта пра прыход да яго Васіля Лабацэвіча. Няўжо?!

Як з туману даплылі да яго словы аксамітнага ката:

— Вы вярнулі мне веру… вы добра зрабілі, што перадалі ўладам гэтага чалавека, які з'явіўся да вас. Заўзяты нягоднік. Сам ён беларус з Латгаліі, нават чыста размаўляць па-беларуску не можа, жыў да саракавога года пад эгідай Ульманіса, а такая, бачыце, цаца, крычыць пра Беларусь, пра крумкачоў, якія катуюць яе. Галоўны крумкач горада і вобласці, відаць, я. А які я крумкач? Я хутчэй на маржа падобны.

Памаўчаў і прыбавіў:

— I, галоўнае, у Бога верыць. Шчыры каталік. Я раней думаў, што яны, акрамя Бога, нічога не заўважаюць. А цяпер бачу, што іхні езуітызм штука вельмі шырокая. І камуністы сярод іх ёсць і нашы.

— Вашы хлопцы малайцы, — сказаў раптам Антось, — узялі яго спрытна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Госць прыходзіць на золкім світанні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Госць прыходзіць на золкім світанні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Госць прыходзіць на золкім світанні»

Обсуждение, отзывы о книге «Госць прыходзіць на золкім світанні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x