Уладзімір Караткевіч - Госць прыходзіць на золкім світанні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Госць прыходзіць на золкім світанні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Госць прыходзіць на золкім світанні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Госць прыходзіць на золкім світанні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Госць прыходзіць на золкім світанні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Госць прыходзіць на золкім світанні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антось спрактыкавана адзначыў: "Ваенная".

На дзвярах у яго была толькі адна засаўка, і калі ён бязгучна адхінуў яе, ён пабачыў у цемры пляцоўкі, зусім блізка ад сябе, цёмны твар, на якім насцярожана паблісквалі маціцовыя бялкі вачэй. Чалавек маўчаў.

— Вы хто такі?

У адказ чалавек прасунуў нагу ў дзверы і павольна пераліўся праз парог.

— Вы мастак Антось Доўгі?

— Так, я Антось Доўгі. Чаго вам трэба?

Невядомы азірнуўся і, нахіліўшыся да вуха прыгаломшанага Антося, таямніча шапнуў:

— Да вас госць… з мірскага наваколля.

Антось перасмыкнуў плячыма:

— Гасцям заўсёды рад. Але я ніколі не быў у наваколлі Міра. I наогул, не разумею…

— А вы зразумейце, — пераконваючы, сказаў чалавек. — Я да вас ад Кандрата.

— Не ведаю ніякага Кандрата.

— Езус-Марыя, — сказаў госць, — нашто вам гэта трэба. Не будзеце ж вы маніць, не будзеце ж вы казаць, што да вас не зайшоў тыдзень таму назад наш чалавек і не папярэдзіў вас, што я зайду, не перадаў вам мой пароль, гэты самы.

— Ніхто мне нічога не перадаваў, — раззлаваўся Антось. — Ніякога чалавека я не ведаю. Што за лухта!

— Ціха, ціха, пане Антось. Гэты чалавек — ваш знаёмы, з партызанскага атрада. Яго завуць Васіль Лабацэвіч. Ён таксама мастак.

У адказ Антось апусціў папяровую штору і запаліў нямецкі парафінавы каганец.

— Хадзем за мною, — сказаў ён спакойна. — Я ведаю Лабацэвіча. Сядайце тут.

Калі магчыма падзяліць людзей на групы, то начны госць Доўгага ўвайшоў бы ў групу "мітуслівых". Ён мітусіўся, нават седзячы на месцы. Не паспеў ён сесці, як адразу ўскочыў і падбег да эскізаў:

— Авой, якія сабакі! Гэта тут, у руінах? Так? А гэта! Ай-я-яй, якія брылы вісяць. Як цікава! Гэта дзе? Гэта на месцы оперы? Так-так. А Хрыстос, бацюхны мае, які! Гэта іх расстрэльваюць? I ён з імі? А гэта дзе?.. Так-так.

Яго бялявае, як смятана, аблічча аж маслілася ад задавальнення. Тоўстыя вусны прыцмоквалі. Антосю даводзілася бачыць на даваеннай сцэне артыстаў, якія дрэнна ведалі беларускую мову, а ігралі кандовых сялян у "Паўлінцы" і ў "Салаўі". Гэты быў падобны на іх і таму зусім не сімпатычны тып. Ён, як яны, падкрэслена "дзэкаў", але "у" кароткае яму не давалася, і замест яго вымаўляў нешта падобнае на польскае "l". Нягледзячы на някепскі запас слоў і падкрэсленую літаратурнасць вымаўлення — чужы, неўласцівы беларускаму чалавеку акцэнт адчуваўся ў яго мове, адчуваўся глыбока-глыбока. I ён падкрэслена жагнаўся пяццю пальцамі, што было зусім ненатуральна ў сорак першым годзе, калі не жагнаўся амаль ніхто, акрамя бабуль, а імя Божае вымаўлялі ўжо хіба толькі ў складанай мацернай лаянцы.

Нарэшце ён супакоіўся, сеў. Хітра бліснулі яго шырокія вочы.

— А я чуў, што вы кінулі працаваць. Аж вы унь колькі нарабілі. Давядзецца і гэта ўзяць з сабою.

— Куды? — непаразумела спытаў Доўгі.

— У партызанскі атрад… разам з вамі. Мяне прыслалі па вас. Я думаю, вы даўно хацелі гэтага? Ёсць спецыяльная пастанова нашай партыйнай ячэйкі, каб вывезці славутага мастака і даць яму магчымасць пісаць.

Антось неяк падсвядома адзначыў у памяці архаічнае, састарэлае слова "ячэйка", але яго цікавіла зусім другое. Ён не адказаў на запытанне, ён спытаў сам:

— А куды ж падзеўся Лабацэвіч?

Чалавек пачухаў патыліцу:

— I д'ябла яго ведае. Тыдзень таму даслалі яго ў горад. Няўжо ён не прыйшоў? Х-ах, як непрыемна!

— А ён да гэтага ў атрадзе быў?

— Ну як жа ж. Вядома. Такі добры хлопец.

— Гэта які Лабацэвіч, — рэзка спытаў Антось, — гэта той, тоўсты?

— Угу.

— I з чорнымі вачыма?

— А чаму вас гэта так цікавіць? — насцярожана бліснуў на Антося вачыма чалавек. — Вы лепей павінны ведаць. Я… мала ведаю тое падраздзяленне, адкуль ён быў. Я… амаль не ведаю яго ў твар.

— Добра, — халодна сказаў Антось.

У гэтую хвіліну ён ужо ведаў, што яго хочуць зрабіць ахвярай нахабнай і бессаромнай правакацыі. I не таму, што ў слове гэтага чалавека выразна адчуваўся чужы, нямецкі — так, нямецкі, ён цяпер быў упэўнены ў гэтым, — акцэнт, і не таму, што ён прыйшоў з нейкім дурным паролем, і не таму, што чалавек гэты быў маласімпатычны і верз лухту, і нават не таму, што ён так натуральна жагнаўся.

Ён быў упэўнены ў гэтым таму, што Лабацэвіча ён, Антось, сам выправіў разам з сям'ёю ў тыл, таму, што Лабацэвіч паспяхова дабраўся да Масквы, таму, што Лабацэвіч хварэў на сухоты і на вайну яго ўзяць не маглі. А гэты ёлуп, не разабраўшыся добра, не ведаючы нават аблічча Васіля, імем маладога друга, правацыраваць яго, Антося? Не, любы, партызан знойдзем без дапамогі гестапа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Госць прыходзіць на золкім світанні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Госць прыходзіць на золкім світанні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Госць прыходзіць на золкім світанні»

Обсуждение, отзывы о книге «Госць прыходзіць на золкім світанні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x