Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: Фантастические любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бог кахання Марс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бог кахання Марс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы – ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.

Бог кахання Марс — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бог кахання Марс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Марына супакоілася хутка. Працяглы кантрасны душ. Не менш працяглы бурлівы секс. Зялёная гарбата. Свежыя булачкі з вішнямі. Адчуванне, што нічога надзвычайнага не здарылася. Абыякавасць да таго, што недзе ў гэтым новым для яе горадзе знаходзіўся Ягор. Яна павесялела. Марку цешыўся з гэтага. І хоць жонка заявіла, што болей падобных зрываў не будзе, ён прапанаваў больш не заходзіць на старонку Руткоўскага, а на ўсе навіны пра яго папросту чхаць. Яна згадзілася, палічыўшы прапанову і разумнай, і своечасовай.

Як выдатнікаў Марку і Марыну запрасілі на адкрыццё міжнароднай канферэнцыі, што праводзілася ва ўніверсітэце імя Авідыя. Мерапрыемства чакалася вельмі маштабнае. Удзельнікі з дзясяткаў краін свету. Мноства секцый і тэматычных панэлей. Добры шанец завязаць цікавыя і карысныя знаёмствы – нават калі сам нідзе не выступаеш, а прысутнічаеш адно як слухач. Маштабнасць каштавала немалых грошай. Рэктарат асабліва не афішаваў крыніцу фінансавання. Але пракідкі Пыркэлаб дазнаўся без вялікіх намаганняў, што за ўсім гэтым стаіць міжнародная карпарацыя «Coböl Engineering». Яе кіраўніцтва пачало заахвочваць навукоўцаў усяго свету заняцца вывучэннем феномена адзіноты. Уласна адзіноце канферэнцыю і прысвяцілі. Адзіноту са сваіх вежаў разглядалі і прыродазнаўцы, і гуманітарыі.

– Гуманітарыі? – перапытала Марына ў мужа, не дапускаючы, што можа там сустрэць Ягора.

– Так. Карпарацыя замовіла ўсебаковае вывучэнне адзіноты. Але хімікаў і біёлагаў усё адно будзе больш.

– А навошта ёй гэта спатрэбілася? Ну, ёсць адзінота. Які практычны сэнс у яе шырокім даследаванні? Ці гэта ўсё толькі шырма для адмывання грошай?

– У «Coböl» столькі грошай, што і за тысячу такіх канферэнцый не адмыеш, – з веданнем справы рагатнуў Марку. – Тут рэальны інтарэс. Пасля інцыдэнту ў Сінгапуры два з паловай гады таму. Памятаеш?

– Цісканіна ў тэатры «Вікторыя»? Вадзяны слуп на канцэрце «Crystal Castles»? Напад дзікіх пчол на станцыю метро «Фенікс»? – Марына разгублена, але трапна вывуджвала з памяці водгулле старых навін.

– Не, нешта горшае. Калі мераць інтарэсамі карпарацыі. Цягам аднаго тыдня там звольніліся больш за тысячу высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія працавалі на «Coböl».

– Самі звольніліся? – не дала веры жонка. – Калі б я працавала на «Coböl» як высокакваліфікаваны спецыяліст, то трасцы б адтуль самохаць звольнілася.

– Тыя спецыялісты спачатку лічылі гэтак жа. А потым узялі і сінхронна напісалі заявы.

– А адзінота?..

– Адзінота згадвалася ў заявах як адзіная прычына звальнення.

– Ды ну, – махнуўшы рукой, расчаравана гмыкнула Марына. – Лухта ўсё гэта. Хутчэй за ўсё, іх нехта пераманіў да сябе.

– Я такіх падрабязнасцей не ведаю. Але менавіта з тых часоў «Coböl» і важдаецца з адзінотай.

Адкрыццё канферэнцыі адбывалася ў самай вялікай універсітэцкай зале. Яна была бітком набатаваная ўдзельнікамі і запрошанымі слухачамі яшчэ за паўгадзіны да афіцыйнага пачатку. Марку і Марыне дасталіся вельмі выгодныя месцы амаль пасярэдзіне залы. Разглядаючы буклет з праграмай, заўважылі, што на пленарнае пасяджэнне заяўлены навуковец з Беларусі. Марку спытаў у жонкі, ці ведае яна такога. Тая адно паціснула плячыма – магчыма, чула, але не больш.

– Галоўнае, што таго вырадка тут няма, – з лёгкім трымценнем прашаптаў Марку.

– Ай, ды пляваць яму на навуку, – выпінаючы абыякавасць, кінула Марына. – Завяліся лішнія грошы, дык прыехаў мяне пазлаваць і са шлюндрамі на пляжах паваляцца.

Пачатак канферэнцыі быў даволі стандартны. Прамовы. Падзякі. Нягеглыя жартачкі. Хацелася пазяхаць. Марына сядзела, прыкрыўшы рот рукой, каб яе частых позехаў ніхто не бачыў. Ажывілася падчас пленарных выступаў. Пагатоў, матэрыялы агучваліся вельмі дыскусійныя.

Бельгійскі хімік даводзіў, што адчуванне адзіноты – гэта ўсяго толькі набор пэўных рэчываў, якія пераважаюць у канкрэтны момант у арганізме чалавека. Расійскі біёлаг, наадварот, даводзіў, што ні хімічныя працэсы ў арганізме, ні нават вірусы не здольныя наўпрост справакаваць адчуванне адзіноты. Калумбійская літаратуразнаўца казала пра феномен адзіноты ў творах Габрыеля Гарсія Маркеса. Хіліла да таго, што Маркес змог па-майстэрску абмаляваць сітуацыі глыбокай адзіноты, але так і не прапанаваў ні ў адным са сваіх твораў нейкага дзейснага сродку ад яе.

Пасля калумбійкі да кафедры запрасілі госця з Беларусі. Насуперак таму, што было пазначана ў праграмцы, мадэратар абвясціў даклад «Матывы адзіноты ў архаічных беларускіх народных песнях», з якім выступаў Ягор Руткоўскі. Такая сабе замена гульца на полі. Марыну з мужам ад пачутае навіны скаланула. Яны няўцямна перазірнуліся. Марку вельмі баяўся, каб жонка не падкінулася новай істэрыкай. Тая ж, адчуваючы паскораную пульсацыю ў скронях, усё ж намагалася захаваць раўнавагу. Адкрыццё навуковай канферэнцыі – не тое месца, дзе можна было даваць волю істэрычным праявам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бог кахання Марс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бог кахання Марс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бог кахання Марс»

Обсуждение, отзывы о книге «Бог кахання Марс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x