• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Сэрца мармуровага анёла

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Сэрца мармуровага анёла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-02-1348-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Социально-психологическая фантастика / Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Сэрца мармуровага анёла

Сэрца мармуровага анёла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца мармуровага анёла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за сваё каханне. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі. А гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Сэрца мармуровага анёла? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сэрца мармуровага анёла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца мармуровага анёла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мае думкі перарваў раўнадушны голас:

— Не хочаце паглядзець запасныя фонды?

Я ажно падскочыла. Гэты Вінцук — сапраўды прывід. Як ён мог падысці так бязгучна? Але, значыць, убачанае мною ў музеі — не ўсё? Падобна на кітайскі куфэрак, адчыніш шуфлядку — за ёй хаваецца наступная. Ну так, Альберт нешта казаў пра «завалы матэрыялу»…

— А куды ісці?

— У гэтым жа будынку, у сутарэнні.

Цяпер вар'ят павядзе мяне ў сутарэнні… Можа, пачакаць мясцовае начальства?

Вінцук глядзеў паўзверх маёй галавы светлымі вачыма. Я ўсвядоміла, што не чую паху перагару — самага роднага, звыклага паху вясковых вартаўнікоў. І адзежа акуратная, хоць і дзіўная, усе гузікі на месцы. Валасы доўгія, зблытаныя, але чыстыя. І рукі чыстыя, белыя, з доўгімі пальцамі, неяк ненармальна яны выглядалі на фоне старой ватоўкі… Ды ён ненашмат старэйшы за мяне. Яму ад сілы гадоў трыццаць пяць.

— Я туды, у скляпенні, звычайна не пускаю нікога. Нічыпар Хведаравіч усё, што лічыў вартым, вынес сюды, у гэтую залу. Але вы можаце паглядзець. Не бойцеся, я ўзімку неагрэсіўны.

Трэба было чуць, як ён вымавіў апошнюю фразу, з якім тонкім сарказмам. Зусім не просты гэты Вінцук…

— Ну, наважвайцеся, — і ўсміхнуўся — так адкрыта і шчыра, што падалося: з-за ваўкалацкага аблічча вызірнуў зусім іншы чалавек.

І я рашуча паднялася.

Уваход у сутарэнні пачынаўся пад лесвіцай, што вяла на другі паверх. Насуперак маім чаканням, за абабітымі бляхай дзвярыма не аказалася паўцёмнага вэрхалу з плесняй і мышыным віскам. За першымі дзвярыма хаваліся другія — жалезныя, з засаўкай і двума замкамі. Як у сейфе. Электрычная лямпачка асвятліла вялікае памяшканне, застаўленае і заваленае прадметамі мастацтва (ці якія на погляд збіральніка мелі дачыненне да мастацтва). Але ў гэтым завале быў парадак. Уздоўж сцен, на стэлажах — папкі, скульптуры, укручаныя ў мешкавіну. Першае, што прыцягнула маю ўвагу, — мармуровы анёл, з непрапарцыянальна вялікімі, складзенымі на сэрцы далонямі, крыламі, падобнымі на змятую прасціну, і мужыцкім спакутаваным тварам. Ён стаяў на каленях, нахіліўшыся над неіснуючай труною, і безнадзейна смуткаваў.

— Са зруйнаванага касцёла. Частка надмагілля, — патлумачыў Вінцук і пачаў здымаць грубую тканіну са шматлікіх бясформенных фігур…

І ў мяне перахапіла дыханне. Гэта была драўляная скульптура — менавіта наша, беларуская, непаўторная. Не пазней семнаццатага стагоддзя. Раскрыжаваныя Хрысты, каструбаватыя, нязграбныя. Святыя Дзевы са складзенымі на грудзях рукамі. Майсей з вялізнымі рагамі-прамянямі на галаве… Кожная з такіх скульптур была больш вартасная за ўвесь кіч, сабраны ў залах наверсе. «Вядома, нічога дзіўнага, — з горыччу думала я, — што «вялікі знаўца» Нічыпар Цудко не палічыў патрэбным выстаўляць такое «ламачча» наверх». Вырабы мясцовых геніяў былі непараўнальна далёкія ад вытанчаных статуэтак а-ля антычнасць. Шэрае дрэва, паедзенае шашалем, пашкоджанні, часам значныя, надавалі скульптурам зусім нехлямяжы выгляд. Колькі падобных шэдэўраў загінула ў калгасных грубках — страшна ўявіць. Я наблізілася і са здзіўленнем заўважыла, што не так даўно дрэва апрацоўвалі нейкім кансервантам. Можа, Альберцік паклапаціўся? А Вінцук працягваў адкрываць багацці скляпення. Многае, што захоўвалася тут, было, відаць, вынесена з тых жа касцёла ды царквы. Перада мной, як у сне, узнікалі надмагільныя барэльефы, драўляная разьба частак алтара з ранамі ад барбарскай сякеры, фрагменты каваных агароджаў, кераміка — не такая, як наверсе, а вялізарныя гаршкі, дымленыя збаны з паадбіванымі горламі… Скрыня, напоўненая чарапкамі са слядамі ручнога роспісу, кавалкамі кафлі… Якое багацце! Я схапіла са стэлажа папку. Стос жоўтых, махрыстых па краях лістоў… Ды гэта ж «Рэвізская сказка» за 1802 год Наўеўскага павета! А побач стаяла чарка, непрыгожая, зялёная чарка — менавіта такія рабілі на гуце ў суседнім павеце чатыры стагоддзі таму… Падобныя ёсць не ў кожным музеі!

І гэты, з дазволу вашага, калекцыянер выставіў наверх, як найвялікшую каштоўнасць, штампаваную парцэлянавую пастушку, якой прыкрашала свой камод якая-небудзь нэпманша!

Ад абурэння я пачала разважаць услых, і вартаўнік сярдзіта азваўся:

— Наракаеце на дурнога дылетанта — не ўмеў ацаніць багацці, якімі валодаў, і шанаваў кіч? А вы ведаеце, што толькі дзякуючы такім «дылетантам», як Цудко, і захоўваецца большасць скарбаў нашай культуры? Не вы ж, прафесіяналы-тэарэтыкі, выкопваеце з кучы друзу чарапкі, не вы з-пад каўша экскаватара выносіце кавалкі старажытнай скульптуры… Урэшце, усе гэтыя рэчы стаяць тут, яны не выкінутыя на сметніцу, дачакаліся вас, каб вы пра свае «адкрыцці» у дысертацыі напісалі. І ўсё — дзякуючы вясковаму дылетанту.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца мармуровага анёла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца мармуровага анёла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Людьмила Рублевская: Сэрца мармуровага анёла
Сэрца мармуровага анёла
Людьмила Рублевская
Людміла Рублеўская: Я - мінчанін
Я - мінчанін
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Сутарэнні Ромула
Сутарэнні Ромула
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Адукацыя
Адукацыя
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах
Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Сэрца мармуровага анёла»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца мармуровага анёла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.