Василий Гигевич - Атамізацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Атамізацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, Жанр: Социально-психологическая фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Атамізацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Атамізацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Атамізацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Атамізацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я аслупянеў, успомніўшы інструкцыі і рэкамендацыі наконт кантактаў з іншымі цывілізацыямі: не набліжацца без патрэбы да незямной істоты, не рабіць рэзкіх рухаў, першаму на кантакт не ісці, зброю мець, але зноў жа — без патрэбы не прымяняць… Хоць пра якую тут зброю магла весціся гаворка, калі гэтыя карлы і дылды напрамую свае думкі ў маю галаву перадавалі?

Зноў у галаве сваёй пачуў голас незямны. Але на гэты раз то быў не важны тасаўскі левітанаўскі бас, не… То быў звычайны чалавечы голас, нейкі нават і ласкавы, — гэткім галаском звычайна жанчыны запрашаюць у хату дарагога госця: заходзьце, родненькі мой, ужо стол для вас накрыты…

Здагадаўся, што цяпер са мною ад імя жыхароў Дзэты пузаценькі карла гаворыць:

— Ад імя жыхароў нашай шчаслівай планеты Дзэта рады павіншаваць вас з прыбыццём. Спадзяёмся, што ваша гасцяванне будзе карысным і вам, і нам. Адразу ж супакоім — пасля каранціннага тэрміну, калі захочаце — можаце ў нас назаўжды застацца, а не захочацца — на Зямлю можаце вярнуцца, балазе, як вы здагадаліся, кантакты з зямлянамі ў нас ёсць.

«Нічога сабе заявачкі, — думаў я, — каб мне ды тут заставацца… Выканаць бы графік абследавання, а там — ногі ў рукі…»

Так думаў я і ўсё глядзеў ва ўсе вочы на зеленаватага пузеню, на іншых стварэнняў, якія на мяне зырыліся і ўсё галовамі круцілі ды размахвалі гнуткімі лапкамі.

Ніякіх іншых гукаў я не чуў, бы знаходзіўся пад вадою, толькі ласкавы галасок гучаў у маёй галаве:

— Просім вас не здзіўляцца надта. Многае што з нашага жыцця напачатку падасца вам дзіўным, неверагодным нават, але пацярпіце, паразважайце — дзеля гэтага вам і даецца каранцінны тэрмін, — а потым будзеце самі выбіраць, дзе і як жыць, а значыць — зможаце выбіраць свой лёс.

Перабіраючы гнуткімі ножкамі, маленечкі карла зусім блізка да мяне падышоў і лапку працягнуў. У галаве сваёй я пачуў галасок:

— Пазнаёмімся, таварыш…

Паглядзеў я на гуманоіда, на гэтую зеленаватую лапку — была яна трохпалаю, вузенькаю… Завагаўся — а раптам, раптам сваёй лапкаю ён мяне заарканіць, ці праз лапку заразіць нейкай заразаю. I, было не было, дзе маё не прападала… — узяўся за тую халаднаваценькую мяккую лапку. Нічога, жывым астаўся… Ніякім токам мяне не шарахнула… I ў той жа час ласкавы галасок у маёй галоўцы гучаў:

— Яшчэ раз вітаю вас асабіста. Як вы здагадаліся, між сабою мы можам абменьвацца інфармацыяй як праз паветра, так і тэлепатычна. Самі бачыце, мы з вамі наладзілі прамы тэлепатычны канал сувязі. Напачатку вам будзе нялёгка весці з намі гутарку, але мы пастараліся на ўсе сто, — мы спецыяльна засвоілі вашы выразы, ваш, так бы мовіць, стыль і вобраз мыслення. У любы міг, калі вам захочацца чаго, ясна і выразна скажыце ці то самі сабе, ці то ўслых сваё жаданне, і яно тут жа спраўдзіцца. Усё гэта падобна на казку, але ж вы самі ўбачыце, што казку на нашай шчаслівай планеце мы даўно зрабілі яваю. Дарэчы, без ніякай містыкі, а ўсяго толькі — дзякуючы прагрэсіўнаму мысленню…

Чакаў я чаго заўгодна, але вось такога варыянта ніяк не планаваў — каб нейкі голас у маёй галаве пра нейкае шчасце трындзеў, а зрабіць я — нічога не мог…

— Піць хачу, — прамармытаў засмяглымі ад перажытага вуснамі.

I тут здалёку-здалёку як быццам шум хваляў марскіх пачуў і ў шуме гэтым асобныя галасы праразаліся:

— Ёсць кантакт… Ёсць кантакт… Ура-а! Ён піць хоча… Падаць яму піць…

Дылды і карлы галоўкамі яшчэ больш заківалі, паднялі лапкі ўгору і пачалі імі махаць — мабыць, неяк зразумелі ці адчулі — адкуль мне ведаць — просьбу маю.

Тут пузаценькі гуманоід ад мяне адвярнуўся і, гледзячы на натоўп гуманоідаў, тую лапку, якую толькі што мне торкаў, угору падняў, — мяркую, ён быў старэйшы ці начальнік нейкі. Шум тут жа заціх. Затым ён зноў да мяне павярнуўся, зазірнуў мне ў вочы. Пачуў ласкавае:

— Што будзеце піць?

Як казаў сябрук перад вяселлем, калі жаніўся на дваццацігадовай, справы, справы пачыналіся…

Уявіце сябе на маім месцы: вось у вас сакрэтная распіска, сакрэтнае спецзаданне і спецпадрыхтоўка, доўгі летаргічны сон, напружанае чаканне непрыемнасцей, адказнасць перад чалавецтвам, а тут на табе — і галасы ў галаве гучаць, і гэтая халаднаватая лапка гуманоіда, якую толькі што ў руцэ трымаў… Калі б гэта сон быў, то — можна зразумець, а тут — самая што ні ёсць рэальнасць… Адзін, сябрукоў блізка няма, падтрымкі няма ад каго чакаць. Што будзеш піць — пытаюцца…

I тады я заказаў…

Правільна, вы правільна падумалі наконт майго заказу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Атамізацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Атамізацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Василий Юксерн - Атаманыч
Василий Юксерн
Василий Гигевич - Марсианское путешествие
Василий Гигевич
libcat.ru: книга без обложки
Василий Гигевич
Василий Гигевич - Дом, куда возвращаемся
Василий Гигевич
libcat.ru: книга без обложки
Василий Гигевич
Василий Биркин - Атаман Платов (сборник)
Василий Биркин
Василий Сахаров - Сын атамана
Василий Сахаров
Отзывы о книге «Атамізацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Атамізацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x