Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: sf_etc, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выкраданне чарадзея: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выкраданне чарадзея»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Выкраданне чарадзея — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выкраданне чарадзея», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ах ты, мой божа, — кожны раз, уздыхаючы, думала Вялікая Дафнія. — І што за напасць: адно і тое самае, адно і тое самае... І пра бессмяротнасць нейкая лухта...»

І тут памяць глухла канчаткова, Дафнія пераварочвалася на другі бок і падстаўляла яго сонцу і зноў засынала, рухаючыся разам з промнем.

27

Калі замак разбурыўся настолькі, што не заставалася ніводнай нішы, дзе можна было спакойна пасядзець, Зязюля вылецела з развалінаў і ляцела да таго часу, пакуль уладанні Магутнага Арла не засталіся далёка ззаду.

Тут зноў быў лес, і светлыя паляны, і ціхія рэкі, якія кішэлі рыбай і іншай жыўнасцю. А пасярод лесу было зарослае балота са старым пнём. Зязюля пражыла тут нейкі час, знесла яйка і падклала яго ў чужое гняздо. А калі пераканалася, што яму тут няма ніякай пагрозы, яна пакінула гэтыя краі і ўжо ніколі сюды больш не вярталася.

28

«Спыніўся эвальвентар, замерлі іншыя апараты, пагаслі экраны — эксперымент быў скончаны» — так піша Пасвячоны.

Ноблы, сцвярджае ён, выглядалі цяпер змарнелымі, нават нібы пастарэлі — так абвастрыліся рысы іх твараў. Настаўнік выняў з кішэні штаноў бамбукавую люльку і распаліў яе ад лазернай запальнічкі. Маладыя пераглянуліся.

— Гэта, — растлумачыў ён спакойным голасам, у якім, аднак, улоўлівалася прыўзнятасць, — мясцовы звычай адзначаць канец працы.

Другі паглядзеў прасіцельна; Настаўнік даў люльку; юнак зацягнуўся, выпусціў дым.

— Гэта незвычайна, Настаўнік.

— Пасля некалькіх сеансаў гэта робіцца жаданым.

— Настаўнік! — Другі ўсміхнуўся. — Што з сябе ўяўляюць «спецыфічныя токі планеты Хі», пра якія ты так часта ўпамінаў?

— Іх вельмі многа — катэгорыі, падкатэгорыі, разрады, класы. Усё разам называецца словам «страхі». Іх можна адчуваць. Мы далёкія ад такіх спраў, аднак жыхары Хі моцныя на розныя страхі.

— Па-мойму, я ўжо адчуваю...

— Настаўнік! — стомлены позірк Першага спыніўся на старэйшым. — Ты атрымаў і экранізаваў інфармацыю гэтай дзіўнай птушкі!

— Запіскі Крумкача? — задуменна перапытаў Настаўнік. — У такім разе як жа быць з той часткай экранізацыі, якая ідзе за смерцю брамніка?

— У птушкі былі меркаванні, прагноз. Ты экранізаваў гэты прагноз. З таго, што зафіксавалася ў яе мозгу, лёгка стварыць лагічны ланцуг. І калі ён абарваны, не цяжка будзе яго ўзнавіць.

— Нас вучылі, Настаўнік, што ты можаш усё, — смеючыся, сказаў Другі.

— Вы, мабыць, вырашылі, што я ашукаў вас?

— Не, — сумеўся Другі. — У цябе, відаць, была пэўная вучэбная мэта.

— У цябе была мэта, — згадзіўся Першы.

— Так, — сказаў Настаўнік. — У мяне была вучэбная мэта. Вы сталі сведкамі эвалюцыі ніжэйшага. Падрыхтоўчы этап скончаны. Што цябе бянтэжыць? — звярнуўся ён да Першага. — Эвалюцыя лонаў Хі не скапіравала эвалюцыі нашых лонаў, якую табе прадэманстраваў вучнёўскі эвальвентар? А табе хацелася б, каб скапіравала?

— Не.

— Дык што ж цябе бянтэжыць? Ты ж цяпер пераканаўся, што нашы лоны і гэтыя — розняцца. На жаль, у цябе былі прабелы — вучнёўскі эвальвентар быў недасканалы, і ты не ўбачыў піка эвалюцыі. Затое ты ўбачыў пік гэтай эвалюцыі. Так, вынікі супалі. Але ж гэта не азначае, што і пікі супадаюць, ці не так? Або цябе бянтэжыць магчымасць экранізацыі чыёй-небудзь інфармацыі і прагнозаў. Урэшце, ці чыстая тут работа эвальвентара або экранізацыя паслядоўнай інфармацыі — у любым выпадку ты ўбачыў сапраўдны малюнак. Што ж усё-такі цябе бянтэжыць?

— Я, — ціха прашаптаў Першы і апусціў вочы, — і тады бачыў пік. Мой вучнёўскі эвальвентар працаваў нармальна.

— Значыць, ты ведаў! — радасна ўсклікнуў Другі. — Ведаў, што тэорыя Спіу правільная?!

— Ён ведаў, — мякка сказаў Настаўнік, пыхкаючы люлькай. — Ён бачыў пацвярджэнне тэорыі Спіу, але не верыў сваім вачам. Так, мы паходзім ад лонаў. Шматмільённагадовая эвалюцыя зрабіла нас такімі, якія мы ёсць. Мы рынуліся на планету Хі. Але тут нам па незразумелых прычынах здрадзілі наша мэтанакіраванасць, наша стойкасць і рашучасць. Мы чамусьці зрабіліся вялыя і маларухомыя, мы пачалі дапускаць шматзначныя адказы на пытанні, намі авалодалі «страхі», мы пачулі ў сабе незразумелыя хваляванні, нашу існасць пачалі хваляваць гукі, пахі і фарбы, малюнкі прыроды, якія мяняюцца. Але гэтыя акалічнасці не прыгняталі нас, а, наадварот, як бы вызвалялі ад чагосьці пакутлівага і цяжкога. Спецыфіка планеты?.. Урэшце, многія з нас пазбавіліся ваяўнічых памкненняў і змяшаліся з мясцовымі, а іншыя, хто спалохаўся такіх дзіўных зменаў, пайшлі назад, дамоў, і там вымерлі. Ты гэта бачыў, мой хлопчык?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выкраданне чарадзея»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выкраданне чарадзея» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выкраданне чарадзея»

Обсуждение, отзывы о книге «Выкраданне чарадзея» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x